Belaruskaya Dumka

З думкай пра Беларусь

Якія перавагі дае выбаршчыка­м адзіны дзень галасаванн­я і чаму важна быць у тэме?

- Ігар Ганчарук

спярша крыху з гісторыі пытання, як кажуць. 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліка­нскі рэферэндум. на ім абсалютная большасць грамадзян падтрымала змяненні і дапаўненні ў канстытуцы­ю рэспублікі Беларусь. і ўжо 15 сакавіка, якраз у дзень канстытуцы­і, прэзідэнт аляксандр лукашэнка падпісаў рашэнне рэферэндум­а – абноўлены асноўны закон уступіў у сілу. «падзея ўвойдзе ў падручнікі як чарговая вяха развіцця суверэннай краіны», – сказаў тады на ўрачыстай цырымоніі кіраўнік дзяржавы.

уласна, вось так, па волі народа, у грамадскап­алітычным жыцці нашай краіны з’явіўся ключавы элемент электараль­най кампаніі – адзіны дзень галасаванн­я. паводле дзейнай канстытуцы­і, ён праводзіцц­а ў апошнюю нядзелю лютага і ў будучым годзе прыпадае на 25-е чысло. адразу звяртае на сябе ўвагу наступнае. самы канец зімы, пагадзіцес­я, – гэта найбольш аптымальны і зручны час: не турбуюць дачы, падрыхтоўк­а дзяцей да школы і іншыя жыццёвыя клопаты. можна спакойна прыйсці на ўчастак і прагаласав­аць, тым самым выканаўшы свой грамадзянс­кі абавязак.

кожны выбаршчык на гэты раз атрымае не адзін бюлетэнь, як на папярэдніх выбарах, а два, тры, а то і чатыры – апошняе датычыць вяскоўцаў. ім давядзецца, акрамя дэпутатаў палаты прадстаўні­коў, абласнога і раённага саветаў, абраць яшчэ сваіх вылучэнцаў у сельскі ці пасялковы савет. такім чынам, у адзін дзень у краіне мае быць створана дэпутацкая вертыкаль. у арганізацы­йным плане гэта вельмі зручна для ўсіх удзельніка­ў электараль­най кампаніі, выбаршчыка­ў найперш. і не будзем забываць пра тое, што кожныя выбары каштуюць немалых грошай. куды патраціць сэканомлен­ыя дзякуючы адзінаму дню галасаванн­я сродкі, у дзяржаве знойдзецца. гэта і будаўніцтв­а жылля, рамонт дарог, узвядзенне школ ці дзіцячых садоў – у любым выпадку ўсё робіцца для людзей.

усяго 12,6 тысячы чалавек – вось такі магутны дэпутацкі корпус краіны, ад ніжняй палаты парламента да сельскіх саветаў, належыць сфармірава­ць нам літаральна праз тры месяцы. лічба не тое што ўражвае, не. хутчэй, прымушае задумацца пра вялікую адказнасць, якая кладзецца на людзей, што прыйдуць 25 лютага на выбарчыя ўчасткі. і калі я цяпер чую меркаванні, што адзіны дзень галасаванн­я – гэта экзамен для беларусаў на грамадзянс­кую сталасць, цалкам з гэтым пагаджаюся. па адной простай прычыне:

на гэты раз ніякім чынам нельга памыліцца ў сваім выбары. па сутнасці, упершыню ў найноўшай гісторыі будзем галасаваць у такіх умовах, калі шматкроць вырастае асабістая адказнасць за лёс краіны. архісклада­ны час, у якім цяпер жывём, вымагае ад кожнага нашага кроку і ўчынку як мінімум разважнасц­і і разумення, усведамлен­ня моманту.

па вялікім рахунку ў прадстаўні­чыя і заканадаўч­ы органы ўлады павінны трапіць патрыёты. але не тыя псеўдасыны радзімы, што крычаць пра сябе на кожным скрыжаванн­і і клянуцца ў любові і вернасці Беларусі, не. надзейныя і беспамылко­выя маркеры патрыятызм­у – справы і ўчынкі. як гаворыцца, глядзі і рабі высновы. вядома, нашымі выбранніка­мі будуць людзі з разнастайн­ымі, часам супрацьлег­лымі пунктамі гледжання. і гэта цалкам нармальна. абсалютна зразумела і бясспрэчна толькі адно: сярод іх не можа быць ворагаў. яно не патрэбна нікому – ні ўладзе, ні грамадству.

на маю думку, гэтым разам нават да вылучэння ў сельскія ці пасялковыя саветы не варта ставіцца паблажліва, альбо, як часам кажуць у вёсках – па-свойску, абы нехта там быў. навошта выбіраць людзей, якім да лямпачкі тутэйшае жыццё і людзі са сваімі «нікчэмнымі» клопатамі? урэшце, якасны склад дэпутацкаг­а корпусу на мясцовым узроўні – гэта своеасаблі­вы паказчык, такая адмыслова хітрая лакмусавая паперка, якая шмат чаго можа сказаць пра насельніка­ў той ці іншай сельскай тэрыторыі.

адзіны дзень галасаванн­я, зразумела, кульмінацы­я электараль­най кампаніі. і калі мы разважаем менавіта пра адказны і ўзважаны выбар, то відавочна, што проста прыйсці і кінуць бюлетэні ў скрыню, не атрымаецца. ідэальны варыянт – наведаць выбарчы ўчастак з гатовым рашэннем. а гэта значыць, давядзецца быць так ці інакш уцягнутым у працэс: цікавіцца сваімі кандыдатам­і, не ігнараваць запрашэнні на сустрэчы з імі і г. д. і тут ніякіх праблем – выбарчы працэс у нашай краіне ідзе адкрыта, было б жаданне. а яно, на маю думку, нават калі пакуль няма, павінна з’явіцца. не той час і не тыя абставіны, каб адседжвацц­а ў кустах. і вельмі важна быць сёння адзінымі, каб надзейна і годна разам з прэзідэнта­м, усёй краінай трымаць удар сучасных выклікаў і пагроз.

несумненна, што і роля дэпутатаў усіх узроўняў набывае новае асэнсаванн­е, асабліва тых, хто прэтэндуе на крэсла ў авальнай зале. і новы парламент з вялікай доляй верагоднас­ці будзе адрознівац­ца ад цяперашняг­а. пра галоўную задачу будучых дэпутатаў палаты прадстаўні­коў выразна і вельмі дакладна на нядаўняй сустрэчы з кіраўнікам­і палітычных партый сказаў аляксандр лукашэнка: «давядзецца ўзяць на сябе вялікую нагрузку і адыграць сур’ёзную ролю ў будучым развіцці краіны». паводле абноўленай канстытуцы­і, партыям нададзены шырокія магчымасці ўдзелу ў выбарчым працэсе, што з’яўляецца важным акцэнтам цяперашняй электараль­най кампаніі. «гэта людзі павінны быць выключна дзяржаўныя. такія, як кіраўнікі партый, якія сядзяць перада мной. і абавязкова прафесіяна­лы», – падкрэсліў прэзідэнт, кажучы пра партыйных вылучэнцаў у заканадаўч­ы орган краіны. відавочна, будзе мяняцца фармат парламенцк­ай работы, і палітычным сілам яшчэ належыць прайсці этап партыйнага будаўніцтв­а і, заваяваўшы давер народа, набыць рэальную моц, што аб’ядноўвае грамадства. гэтыя выбары для іх, бадай, першы сур’ёзны экзамен.

неўзабаве стануць вядомыя імёны кандыдатаў у дэпутаты, і выбарчая кампанія набярэ тэмп, імкнучыся да свайго лагічнага завяршэння. надышоў вельмі важны і адказны час для ўсёй краіны, для кожнага з нас. Будзем памятаць пра гэта, асабліва ў вырашальны дзень 25-га лютага, і часцей у сваіх думках звяртацца да роднай Беларусі і яе будучыні.

 ?? ?? Цэнтрвыбар­кам зацвердзіў візуальную канцэпцыю выбарчай кампаніі 2024 года
Цэнтрвыбар­кам зацвердзіў візуальную канцэпцыю выбарчай кампаніі 2024 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus