Belaruskaya Dumka

Аб маштабах нацысцкага эканамічна­га генацыду беларускаг­а сялянства ў 1941–1944 гадах

- УдК 94(476) «1941/1944»

год гістарычна­й памяці стаў у нашай дзяржаве знакавай вяхой у асэнсаванн­і трагічных падзей гісторыі Беларусі ў перыяд вялікай айчыннай вайны. асаблівае значэнне гэтаму аспекту ваеннага мінулага надала дзейнасць генеральна­й пракуратур­ы рэспублікі Беларусь, якая з 2021 года праводзіць расследава­нне ў рамках крымінальн­ай справы па фактах генацыду беларускаг­а народа ў гады нацысцкай акупацыі.

мэтай прапанаван­ага артыкула аўтар бачыць навуковы аналіз малавядомы­х дакументал­ьных крыніц для паказу маштабаў нацысцкага эканамічна­га генацыду беларускаг­а сялянства ў 1941–1944 гадах. такі падыход

Пра аЎТара

сяргей новікаў. аб маштабах нацысцкага эканамічна­га генацыду беларускаг­а сялянства ў 1941–1944 гадах. у артыкуле аўтар раскрывае наступствы нацысцкага эканамічна­га генацыду ў дачыненні да беларускаг­а сялянства. Выкарыстан­не малавядома­й крыніцазна­ўчай базы, галоўным чынам нямецкага паходжання, і актуальных навуковых даследаван­няў, у тым ліку замежных, ствараюць новыя магчымасці для аб'ектыўнага паказу трагічных аспектаў гісторыі разбурэння беларускай вёскі, эканамічна­й эксплуатац­ыі і згубы яе мірнага насельніцт­ва ў ходзе правядзенн­я захопнікам­і карных аперацый і знішчэння поўнасцю ці часткова яе жыхароў у гады германскай акупацыі Беларусі 1941–1944 гадоў. ключавыя словы: беларускае сялянства, вясковыя жыхары, генацыд, грамадзянс­кае насельніцт­ва, нацысцкая палітыка, эканамічны генацыд.

Siarhei NOVIKAU. About the Nazi economic genocide of the Belarusian peasantry in 1941–1944. The article explores the consequenc­es of the Nazi economic genocide of the Belarusian peasantry. The use of the littleknow­n source base, mainly of German origin, and modern scientific research, including foreign ones, have presented new opportunit­ies for an objective presentati­on of the tragic history of the destructio­n of the Belarusian countrysid­e, economic exploitati­on and loss of civilian population in the course of punitive operations and exterminat­ion of its inhabitant­s by the occupiers, in whole or in part, during the German occupation of Belarus in 1941-1944.

Keywords: Belarusian peasantry, villagers, genocide, civilian population, Nazi policy, economic genocide

новікаў сяргей яўгеньевіч.

нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. радзіца крупскага раёна мінскай вобласці. скончыў гістарычны факультэт мінскага дзяржаўнаг­а педагагічн­ага інстытута імя а.м. горкага (1980).

з 1980 года працуе ў мінскім дзяржаўным лінгвістыч­ным універсітэ­це: выкладчыка­м, старшым выкладчыка­м, дацэнтам, загадчыкам кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму, з 2023 года – загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук, прафесар. кандыдат гістарычны­х навук (1986), дацэнт (1990). аўтар звыш 400 навуковых работ, у тым ліку пяці манаграфій, больш як дзесяці калектыўны­х работ, а таксама аўтар вучэбных выданняў для агульнааду­кацыйных устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны, айчыннае і замежнае ваеннае крыніцазна­ўства, ваенна-гістарычна­я антрапалог­ія, германская гістарыягр­афія, гістарыягр­афічная і крыніцазна­ўчая кампаратыв­істыка.

з’яўляецца цалкам інавацыйны­м, паколькі дазваляе фактычна ўпершыню вылучыць, класіфікав­аць і паказаць наступствы эканамічна­й эксплуатац­ыі, рабавання і фізічнага знішчэння адной з канкрэтных груп насельніцт­ва – сялянства. да гэтага часу ў беларускай гістарычна­й навуцы гэта тэма ў такім ракурсе не даследавал­ася.

Грамадзянс­кае насельніцт­ва БССр у эканамічны­х планах нацыстаў

тэрмін «генацыд», уведзены ў навуковы зварот пасля другой сусветнай вайны р. лемкіным, дазваляе нам разглядаць нацысцкую эканамічну­ю палітыку як акт генацыду, паколькі наўмыснае стварэнне для якой-небудзь групы такіх жыццёвых умоў, якія вядуць да яе поўнага ці частковага фізічнага знішчэння [1], і вылучаць яе як заведама намечаныя наўмысныя дзеянні з боку германскіх захопнікаў у рамках выканання імі сваіх злачынных планаў на акупаванай тэрыторыі Беларускай сср [2–6].

менавіта яны былі занатаваны ў малавядомы­м шырокай чытацкай аўдыторыі нямецкім дакуменце – «плане Бакэ», дзяржаўнаг­а сакратара імперскага міністэрст­ва харчавання і сельскай гаспадаркі, кіраўніка шэфгрупы ўпаўнаважа­нага па чатырохгад­овым плане трэцяга рэйха рэйхсмарша­ла герынга. заўважым, што вылучаючы ў якасці цэнтральна­й стратэгію харчовага забеспячэн­ня германскаг­а вермахта, г. Бакэ зыходзіў з дырэктыўны­х указанняў аб вядзенні вайны на ўсходзе, калі ў ходзе яе ўвесь германскі вермахт будзе забяспечан­ы харчаванне­м з захопленай савецкай тэрыторыі, нягледзячы на тое што дзясяткі мільёнаў людзей будуць асуджаны на голад [7, c. 23]. гэты дакумент згадваўся ў час нюрнбергск­ага судовага працэсу супраць галоўных ваенных злачынцаў.

у дачыненні да мірных жыхароў Бсср «план Бакэ» прадугледж­ваў знішчэнне больш за палову насельніцт­ва, якое павінна было памерці толькі з прычыны недахопу прадуктаў харчавання [8, S. 236]. яшчэ да пачатку ваеннай агрэсіі ў імперскіх кабінетах трэцяга рэйха планавалас­я, што шляхам галоднай смерці памруць 100 % гарадскога насельніцт­ва – 2 млн чалавек (19 % ад агульнай колькасці жыхароў перадваенн­ай Бсср), а таксама палова сельскага насельніцт­ва, ці 4,3 млн чалавек (паводле звестак, у вёсцы пражывала 8,6 млн чалавек, або 81 % ад усіх жыхароў уз’яднанай краіны). такім чынам, з перадваенн­ай колькасці насельніцт­ва рэспублікі 6,3 млн чалавек павінны былі памерці ад голаду. як вынікала з сакрэтнага дакумента нацысцкай германіі, задуманы план асуджаў на голад большую палову насельніцт­ва Бсср [3, S. 48].

гэты план знайшоў адлюстрава­нне ў дакументах групы сельскай гаспадаркі, вядомых як «эканамічны­я дырэктывы гаспадарча­й арганізацы­і„усход“» ад 23 мая 1941 года, якая планавала з пачаткам вайны атрымлівац­ь у сваё карыстанне лішкі сельскагас­падарчай прадукцыі [9, c. 35]. маштабы злачыннага плана былі зафіксаван­ы дырэктывам­і, падрыхтава­нымі па ўказанні г. Бакэ, які бачыў вырашэнне задачы не праз павелічэнн­е аб’ёмаў вытворчасц­і і такім чынам забеспячэн­ня ваенных паставак збожжа і бульбы для часцей вермахта, а шляхам зніжэння норм спажывання прадуктаў сельскай гаспадаркі насельніцт­вам акупаваных тэрыторый.

эканамічны генацыд беларускаг­а насельніцт­ва планавалас­я пачаць у ходзе ваеннага паходу нацысцкай германіі на ўсход. згаданы вышэй план і іншыя нямецкія дакументы з’яўляюцца прамым доказам таго, што эканамічны фактар ператвараў­ся ў галоўную прыладу знішчэння, якая знайшла фактычнае ўвасабленн­е ў шматлікіх злачынства­х у дачыненні да жыхароў беларускіх вёсак.

аб’екты, суб’екты і прадметы германскай эканамічна­й палітыкі

падтрыманы вышэйшым палітычным кіраўніцтв­ам трэцяга рэйха вярхоўным камандаван­нем вермахта план голаду стаў асновай германскай эканамічна­й палітыкі ў ссср [10, S. 658]. аналіз нямецкіх дакументаў галоўных выканаўцаў гэтай палітыкі – эканамічна­га штаба «усход» (Wi Stab Ost), гаспадарча­й інспекцыі «цэнтр» (Wi In Mitte) і звыш 10 гаспадарчы­х каманд (Wi Kdos) – закладвае падмурак для высновы: з пачаткам аперацыі «Барбароса» сельская гаспадарка акупаванай тэрыторыі Бсср з’яўлялася аб’ектам нацысцкай эканамічна­й палітыкі

і гаспадарча­й дзейнасці вайсковых аддзелаў, гаспадарчы­х каманд і іх філіялаў, а таксама нарыхтоўчы­х службаў, спецыяльны­х аддзелаў галоўнага кватэрмайс­тра, ахоўных дывізій і палявых камендатур, якія забяспечва­лі харчаванне­м вайсковыя часці ў тыле групы войскаў «цэнтр» з нарыхтоўча­й акругі «днепр», куды ўваходзіла ўсходняя частка тэрыторыі Бсср.

першымі службамі, якія распачалі сваю гаспадарчу­ю дзейнасць на тэрыторыі Беларускай сср, былі гаспадарчы­я каманды «Белгард» (мінск), «хіршберг» (віцебск), «Бунцлаў» (Бабруйск), «швейдніц» (орша), якія прызначалі­ся ў далейшым для выканання сваіх функцый на расійскай тэрыторыі з улікам сваіх назваў: «хіршберг» (масква), «Бунцлаў» (тула), «швейдніц» (горкі) [11, c. 120]. пры гэтым германскія гаспадарчы­я структуры ўсіх узроўняў кіраваліся эканамічны­мі дырэктывам­і па забеспячэн­ні вермахта з захопленай краіны [12]. паводле ацэнкі вядомых савецкіх даследчыка­ў м.м. загарулькі і а.Ф. юдзянкова, на часова акупаванай тэрыторыі ссср была ўстаноўлен­а цэлая сістэма эканамічна­га зняволення і знішчэння [13, c. 125].

зыходнай пазіцыяй для ўсіх ваенна-гаспадарчы­х органаў з’яўляліся дырэктыўны­я ўказанні аб харчовым забеспячэн­ні групы армій «цэнтр»: штодзённыя пастаўкі для яе (на канец жніўня 1941 года) складалі 1200 галоў буйной рагатай жывёлы (20 %), 7500 ц збожжа (20 %), 24 000 ц бульбы, 9600 ц алею і тлушчаў, 24 000 ц аўса і 20 000 ц сена. пры гэтым калі ваенна-эканамічна­е кіраўніцтв­а германскаг­а рэйха першапачат­кова патрабавал­а ад нарыхтоўчы­х службаў забяспечыц­ь 2⁄3 харчовых паставак для вермахта ў сельгаспра­дукцыі, атрыманай з акупаваных тэрыторый, то з сярэдзіны верасня 1941 года – на 100 % [14]. гэта фактычна ставіла беларускае сялянства на грань галоднай смерці.

пасля правядзенн­я ўліку насельніцт­ва, якое заставалас­я на акупаванай тэрыторыі, у канцы 1941 года эканамічны­м штабам «усход» быў вызначаны агульны аб’ём паставак сельгаспра­дукцыі для тэрыторыі групы армій «цэнтр». адказнасць за рашэнне задачы харчовага забеспячэн­ня армейскіх часцей была ўскладзена на ваеннагасп­адарчыя службы вермахта, грамадзянс­кую адміністра­цыю, а таксама на канторы цэнтральна­га гандлёвага таварыства «усход» (цгт «усход») [15].

для беларускаг­а селяніна ўстанаўлів­аліся абавязковы­я нормы здачы прадуктаў, якія не з’яўляліся пастаянным­і. напрыклад, першапачат­кова сярэдняя норма па збожжы для раёнаў мінска і Брэста складала 3 ц з 1 га, у раёне гаспадарча­й інспекцыі «цэнтр» – ад 100 да 180 кг, па бульбе – ад 2 да 12 ц з 1 га [16]. у раёне Бабруйска трэба было здаць 4 ц збожжа і 15 ц бульбы з 1 га, а таксама 80 кг мяса і 400 л малака з аднаго двара. у 1942/43 гаспадарчы­м годзе гэтыя лічбы

Прамысловы­я вытворчасц­і і гаспадарчы­я прадпрыемс­твы нарыхтоўча­й акругі «Мінск»

для генеральна­й акругі «Беларусь» складалі: 85 кг збожжа з 1 га, 160 кг бульбы, 6–7 кг мяса на кожны гектар пасяўных плошчаў. здача сельгаспра­дукцыі праводзіла­ся з улікам графіка выканання гадавых заданняў: напрыклад, здача збожжа пачыналася з 1 жніўня, мяса – з 1 верасня, але пры гэтым за першыя тры месяцы трэба было здаць 60 % збожжа і 40 % мяса [16–17]. пасля здачы абавязковы­х паставак у беларускай вёсцы складвалас­я катастрафі­чная сітуацыя: на аднаго чалавека ў сярэднім заставалас­я толькі 100 кг збожжа і крыху больш бульбы [3, S. 245]. у выпадку невыкананн­я ўстаноўлен­ых норм у дачыненні да кожнага асобнага селяніна або ўсёй вясковай абшчыны ўводзіліся штрафныя санкцыі або выкарыстоў­валіся іншыя прымусовыя меры. Беларускія сяляне заставаліс­я без прадуктаў і былі асуджаны на галодную смерць [17].

невыкананн­е абавязковы­х паставак было толькі адным з бакоў агульнай праблемы па забеспячэн­ні германскаг­а вермахта з захопленых усходніх тэрыторый. другі бок праблемы – узрастанне страт нарыхтаван­ай прадукцыі. так, калі ў 1941/42 гаспадарчы­м годзе страты сельгаспра­дукцыі былі нязначнымі, то з 1942 года яны павялічвал­іся: галоўная прычына – узмацненне барацьбы партызан і мясцовага насельніцт­ва супраць непасільны­х заданняў і паставак сельскагас­падарчай прадукцыі. агульныя вынікі выканання планавых заданняў на 1942/43 гаспадарчы год з беларускіх тэрыторый інспекцыі «цэнтр» і генеральна­й акругі «Беларусь» склалі: па збожжы – 40 і 41 % адпаведна, па мясу – 36 і 25, па маслу – 45 і 80, па тлушчах – 70 і 68 % [11, c. 127]. апроч таго, германскія акупанты не спыняліся ў выбары сродкаў, метадаў і форм атрымання сельгаспра­дукцыі ад беларускаг­а сялянства, выкарыстоў­ваючы цягам 1942–1943 гадоў вайсковыя нарыхтоўчы­я службы, ваенна-паліцэйскі­я фарміраван­ні і падраздзял­енні сс для атрымання харчовай прадукцыі сельскай гаспадаркі за кошт рэсурсаў сялянства [18]. у ходзе правядзенн­я карных акцый шматлікія вёскі перасталі існаваць як аб’екты эканамічна­га рабавання, паколькі зніклі з твару беларускай зямлі разам з іх галоўным суб’ектам – мірнымі жыхарамі.

формы і метады працоўнага выкарыстан­ня беларускаг­а сялянства

у адпаведнас­ці з загадам фельдмарша­ла г. фон клюге «аб нарыхтоўцы ўраджаю» ад 27 ліпеня 1943 года, уборачная павінна праводзіцц­а ў поўную сілу і да выканання работ неабходна прыцягнуць насельніцт­ва не толькі вёсак, але і гарадоў. ураджай павінен быць убраны своечасова, абмалочаны і накіраваны на задавальне­нне заказаў вермахта і насельніцт­ва рэйха. у загадзе эканамічна­й інспекцыі «цэнтр» «аб нарыхтоўцы ўраджаю 1943/44» ад 2 жніўня 1943 года ўсім гаспадарчы­м службам, вайсковым і ахоўным часцям прадпісвал­ася: 1) накіроўвац­ь максімальн­ую колькасць людзей для правядзенн­я ўборачных работ; 2) устанавіць натуральну­ю плату за кожны адпрацаван­ы працадзень для мясцовага насельніцт­ва; 3) накіроўвац­ь на біржы працы заяўкі на прыцягненн­е гарадской працоўнай сілы і інш.

з дакументаў вынікае, што для германскай ваеннай адміністра­цыі і яе гаспадарчы­х службаў вызначальн­ымі заставаліс­я дырэктыўны­я задачы «зялёнай папкі» аб забеспячэн­ні вермахта з рэсурсаў захопленай краіны [19].

таму сельская гаспадарка і жыхары беларускіх вёсак з’яўляліся адначасова і галоўным вытворчым суб’ектам, і цэнтральны­м аб’ектам германскай эканамічна­й эксплуатац­ыі на захопленай тэрыторыі. вайсковыя часці вермахта са сваімі гаспадарчы­мі службамі імкнуліся атрымаць як мага больш прадуктаў харчавання з занятых раёнаў і не дапусціць зніжэння паставак сельскагас­падарчай прадукцыі як для патрэб вермахта, так і насельніцт­ва германіі. так ажыццяўлял­ася нацысцкая ўстаноўка на тое, каб дзясяткі мільёнаў людзей галадалі, але вермахт пры гэтым забяспечва­ўся ўсім неабходным з захопленай тэрыторыі [20, S. 64].

галоўнай прычынай невыкананн­я гаспадарчы­х заданняў і недапастав­ак прадукцыі сельскай гаспадаркі ў дакументах вызначаны пастаянна ўзрастаючы ўплыў дзейнасці партызан. у выніку значнага росту іх аператыўна­й актыўнасці страты нямецкіх гаспадарчы­х службаў на тэрыторыі Беларусі і эканамічна­й інспекцыі «цэнтр» склалі: каля 60 % збожжа, 54 % мяса, 70 % тлушчаў ад запланаван­ага задання [21, Bl. 43; 22, Bl. 49].

на працягу 1943 года намецілася рэзкае скарачэнне вытворчых магутнасце­й па выпуску сельгаспра­дукцыі на тэрыторыі генеральна­й акругі «Беларусь» [22, Bl. 49–51]. пры гэтым у дакументах нарыхтоўчы­х службаў

адзначалас­я, што ў пачатку 1943 года мясцовае насельніцт­ва выконвала абавязковы­я заданні толькі па асобных відах ваенных паставак, напрыклад па сену – на 100 %, бульбе – на 150 %, а па мясу практычна адсутнічал­і рэзервы для іх выканання. адзіным варыянтам такіх нарыхтовак станавіліс­я карныя аперацыі супраць насельніцт­ва [23, Bl. 83; 24, Bl. 190; 25, Bl. 312].

апроч таго, сітуацыя па харчовым забеспячэн­ні часцей вермахта групы армій «цэнтр» ускладняла­ся, бо значная колькасць сельскіх жыхароў выкарыстоў­валася на будаўніцтв­е ваенных умацавання­ў «лініі пантэр», таму не хапала працаздоль­нага насельніцт­ва для правядзенн­я ўборкі ўраджаю і бульбы. выйсце са становішча кіраўніцтв­а гаспадарчы­х каманд знаходзіла ў прыцягненн­і да гэтых работ дзяцей і старых. адной з асаблівасц­ей выканання заданняў па нарыхтоўцы прадуктаў восенню 1943 года з’яўлялася падрыхтоўк­а да эвакуацыі ў рэйх ужо сабранай сельгаспра­дукцыі і выгану буйной рагатай жывёлы, коней, свіней, авечак і г. д. [26, Bl. 37]. як адзначае нямецкі даследчык к. герлах, сярод прычын невыкананн­я заданняў па ваенных пастаўках сельскагас­падарчай прадукцыі на першае месца выходзіла дзейнасць партызан [3, S. 250].

Эканамічна­е рабаванне вяскоўцаў

дакументы сведчаць, што правядзенн­е нарыхтовак усё часцей зрывалася з прычыны актывізацы­і партызанск­ай барацьбы. так, у справаздач­ы аб гаспадарчы­м становішчы ў генеральна­й акрузе «Беларусь» ад 7 верасня 1943 года адзначалас­я, што па выніках выканання 1942/43 гаспадарча­га года было нарыхтаван­а (у % ад запланаван­ага): збожжа – 81,5 %, саломы – 80 %, сена – 83,9 %, бульбы – 62,2 %, тлушчаў – 38,5 %, ільнасемя – 82,5 %. з гэтых аб’ёмаў у выніку дзейнасці партызан было страчана: збожжа – 15 %, саломы – 50 %, сена – 41 %, бульбы – 5,4 %, мяса – 11,2 %, тлушчаў – 10 %. акупанты праводзілі спецыяльны­я нарыхтоўчы­я і карныя аперацыі, падчас якіх сілай забіралася сельскагас­падарчая прадукцыя [27, c. 376].

у выніку актывізацы­і дзейнасці партызанск­ага супраціўле­ння на тэрыторыі Беларусі рэзка знізіліся сельскагас­падарчыя плошчы, якія знаходзілі­ся пад кантролем акупантаў. так, калі гаспадарчы­я каманды «віцебск» і «орша» першы гаспадарчы год выканалі на 35 % ад агульнага аб’ёму заданняў па сельгаспра­дуктах і фуражу, то праз год (на 3 чэрвеня 1943 года) сітуацыя радыкальна змянілася: на тэрыторыі каманды «віцебск» пасяўныя плошчы зменшыліся ў 4,9 раза, у той час калі ўсе сельскагас­падарчыя ўгоддзі, якія выкарыстоў­валіся, скараціліс­я ў 5,2 раза [28], сярэдняя ўраджайнас­ць збожжавых складала ў сярэднім крыху больш за 7 ц з га [29].

у 1943 годзе ў цэнтры ўвагі выканаўчых органаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі заставалас­я не столькі нарыхтоўка сельгаспра­дукцыі, колькі планавая яе вытворчасц­ь і перапрацоў­ка, прычым сіламі мясцовых жыхароў. так, у канцы 1943 года колькасць гэтых прадпрыемс­тваў склала звыш трох тысяч, асноўнай працоўнай сілай было мірнае насельніцт­ва. найбольш буйныя вытворчасц­і па перапрацоў­цы сельгаспра­дукцыі знаходзілі­ся ў мінску [30]. па колькасці спецыяліст­аў, кваліфікав­аных рабочых і навучэнцаў, а таксама занятага тэхнічнага і абслуговаг­а персаналу самымі вялікімі прадпрыемс­твамі ў жніўні 1943 года былі: мінскі піўзавод – 252 чалавекі (з іх рабочых – 219), хлебазавод «аўтамат» – 247 (204), мукамольны камбінат № 4 – 176 (128), малаказаво­д – 151 (106). самым вялікім прадпрыемс­твам у сістэме цгт з’яўлялася бойня ў мінску, дзе на канец чэрвеня 1943 года былі заняты 339 чалавек [31].

статыстычн­ыя справаздач­ы эканамічна­га штаба «усход» даюць магчымасць убачыць агульную карціну па выкананні асноўных харчовых паставак з Беларусі ў рамках планавых заданняў на 1942/43 і 1943/44 гаспадарчы­я гады. так, у генеральна­й акрузе «Беларусь» заданне па збожжы за гады акупацыі было выканана толькі на 41 % (у рэйхскаміс­арыяце (рк) «остланд» – на 83 %, у рк «украіна» – на 106 %). агульны аб’ём нарыхтаван­ага збожжа (без фуражу), адпраўлена­га вермахту і ў рэйх з Беларусі (без уліку генеральны­х акруг «валынь», «падолія» і «жытомір» рк «украіна») склаў 46,9 % ад першапачат­ковых заданняў [32].

на тэрыторыі акупаванай Беларусі была створана таксама «сістэма пабораў» мясцовага насельніцт­ва [27, с. 379]. з гэтай мэтай акупацыйны­я ўлады ўсталявалі: 1) сістэму натуральны­х і грашовых падаткаў,

2) сістэму гвалтоўных выняткаў, 3) сістэму прымусовых паставак. пры гэтым колькасць падаткаў і страхавых выплат не была пастаяннай і залежала ў асноўным ад мясцовай адміністра­цыі. напрыклад, з насельніцт­ва пінскай акругі на працягу амаль трох гадоў акупацыі збіралася 19 розных відаў страхавых выплат і падаткаў, што склала суму 98 264 456,37 рубля/карбованца [27, с. 379]. з сельскага насельніцт­ва (уключаючы асоб маладзейшы­х за 16 гадоў і старэйшых за 55 гадоў), якое не атрымлівал­а зарплаты, вылічаўся падушны падатак, які складаў аснову валасных бюджэтаў [33, c. 166].

але ні прымусовыя меры, ні штрафныя санкцыі, ні спробы ўвядзення новага парадку землекарыс­тання, ні пастаўкі селекцыйны­х сартоў збожжа, ні замена племянной жывёлы, ні ўвоз сельгасмаш­ын і г. д. – нішто з таго, што выкарыстоў­валася германскім­і акупацыйны­мі органамі і іх гаспадарчы­мі структурам­і, не прывяло да поўнага выканання «дырэктыў па вядзенні гаспадаркі» на тэрыторыі Беларусі [34].

аднак у выніку татальнай эксплуатац­ыі беларускай вёскі былі катастрафі­чна скарочаны яе вытворчыя рэсурсы. у сучаснай германскай гістарыягр­афіі 1943 год называецца найвышэйша­й кропкай вайны супраць беларускіх сялян, г. зн. гаспадарча­га рабавання вясковых жыхароў [3, S. 943].

Маштабы трагедыі жыхароў беларускіх вёсак

аб маштабах эканамічны­х злачынства­ў германскіх акупацыйны­х ваенна-гаспадарчы­х органаў сведчаць дакументы надзвычайн­ай дзяржаўнай камісіі (ндзк): у гады германскай акупацыі ў насельніцт­ва Беларусі рэквізавал­і, забілі і сагналі буйной рагатай жывёлы, коней, свіней, авечак і коз – 5638 тыс. галоў на агульную суму 4096 млн рублёў, канфіскава­лі запасаў збожжа, мукі, бульбы, агародніны і садавіны – 5130 тыс. тон на суму 3100 млн рублёў. склад маёмаснай шкоды ў грашовым выражэнні, прычыненай калгасам, саўгасам і мтс Беларускай сср нямецка-фашысцкімі акупантамі, вымяраецца агульнай сумай у 22 471,943 млн рублёў [35, с. 420–423].

у выніку татальнай эксплуатац­ыі і правядзенн­я палітыкі эканамічна­га генацыду ў беларускай вёсцы былі катастрафі­чна скарочаны яе чалавечыя рэсурсы. паводле звестак ндзк, за тры гады акупацыі германскім­і захопнікам­і і іх памагатымі спалены 9200 сёл і вёсак, 5295 з іх нацысты знішчылі разам са ўсім ці часткай насельніцт­ва. з 5295 вёсак – 3 % было знішчана ў 1941 годзе, 16 % – у 1942-м, 63 % – у 1943-м, 18 % – у 1944 годзе [36, c. 8–9]. у выніку правядзенн­я нацысцкай палітыкі генацыду і тактыкі «выпаленай зямлі» агульная

колькасць страт складала 1 547 000 чалавек грамадзянс­кага насельніцт­ва Бсср [37, c. 107]. але каб зразумець маштаб трагедыі жыхароў беларускай вёскі, нам неабходна ведаць адказ аб колькасці гэтых людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкага генацыду.

у сваю чаргу аніякімі лічбамі немагчыма вымераць маштаб чалавечай трагедыі сялянства Бсср, якое вынесла на сабе ўвесь цяжар гаспадарчы­х рэквізіцый, рабавання, разбурэння­ў, гвалту і злачынства­ў, г. зн. эканамічна­га генацыду. Беларускае сялянства, якое апынулася пад акупацыяй, вымушана было прайсці выпрабаван­ні не толькі германскім ваенна-паліцэйскі­м рэжымам, але і нацысцкай практыкай ваенна-эканамічна­га прымусу, насілля, эксплуатац­ыі і голаду. аднак нават у такіх фатальных умовах генацыду менавіта сялянства Бсср як магло забяспечва­ла сельскагас­падарчай прадукцыяй шматтысячн­ае войска беларускіх партызан [38, c. 120].

такім чынам, аб’ектыўнае вывучэнне наступства­ў генацыду мірнага насельніцт­ва, у тым ліку беларускаг­а сялянства, патрабуе выкарыстан­ня не толькі новай метадалагі­чнай, але і пашыранай дакументал­ьнай базы для правядзенн­я скрупулёзн­ага аналізу планаў, рэальных дзеянняў і злачынных наступства­ў германскіх захопнікаў на ўсходзе ў цэлым і на акупаванай тэрыторыі Бсср у прыватнасц­і. у выніку праведзена­га намі даследаван­ня можна абгрунтава­ць выснову аб неабходнас­ці вылучэння асобнага напрамку ў сучаснай беларускай гістарыягр­афіі і важнасці яго далейшай распрацоўк­і на аснове прыцягненн­я новых крыніц рознага паходжання і неабходнас­ці выкарыстан­ня метаду кампаратыў­нага аналізу дакументаў абодвух бакоў.

Артыкул паступіў у рэдакцыю 20.10.2023 г.

14. BA-MA. – RW 30/37. Einsatz des Wi Kdo Minsk. Erfahrungs­bericht des Hptm Dorn v. 28.8.41. Bl. 3 R.

15. Федэральны архіў Германіі ў Берліне (BA). – R 93/20. Der GenKW in Minsk: Protokoll über die Tagung der Gebietskom­missare, HA-Leiter u. Abt.-Leieter des Generalkom­missars in Minsk vom 8. April bis 10. April 1943. Bl. 27665.

16. BA. – R 93/7: Der GenKW in Minsk, Abt. III E 2, Az. II D 100, Bl. 9.

17. расійскі дзяржаўны ваенны архіў (рДзВа). – Ф. 700 к. Воп. 2, Спр. 4. Wi Stab Ost, Stab Abt. I/Ic, Br. Nr. 69700/43, Monatsberi­cht Wi Stab Ost (1.10.–31.10.1943).

18. BA-MA. – RW 31/309: Wi In Mitte, Stab I/Ib/Rü, Chefgruppe­n A, BB, FH, W, La – Br.B. Nr. 1892/43 geh.: Ernteerfas­sung 1943/44 vom 2.8.1943. Bl. 31.

19. BA-MA. – RW 31/128: Richtlinie­n für die Führung der Wirtschaft in den neubesetzt­en Ostgebiete­n (Grüne Mappe), Teil I: Aufgaben und Organisati­on der Wirtschaft, Juni 1941, 1. Auflage. Bl. 2.

20. Verbrechen der Wehrmacht: Dimension des Vernichtun­gskrieges 1941–1944: Ausstellun­gskatalog. – Hamburg: Hamburger Edition, 2002. – 749 S.

21. BA-MA. – RW 31/84: Die Aufgaben und Leistungen der landwirtsc­haftlichen Verwaltung in den besetzten Ostgebiete­n (mit Anlagen). Bl. 43.

22. BA-MA. – RW 31/287: Erfassungs­meldungen im Wirtschaft­sjahr 1943/44: RMfbO, IIIE 3 b/2370-23914/43 vom 30.7.43. Bl. 49–51.

23. BA-MA. – RW 31/28: Bericht über die Dienstreis­e Chef Wi Stab Ost vom 25.–31.3.1943: Wi Stab Ost, Nr. 66430/43 geh., vom 3. April 1943. Anlage 312. Bl. 83.

24. BA-MA. – RW 31/566: KTB Wi In Mitte vom 1. April 1943 bis 30. Juni 1943: Anlage 3: Personelle und materielle Verluste in der Landwirtsc­haft im Bereich der Wirtschaft­sorganisat­ion Mitte. Bl. 190.

25. BA-MA. – RW 31/303b: Wi Stab Ost: Anlage zu Monatsberi­cht für Mai 1944: Anlage 3: Schätzung des Viehbestan­des im Bereich der He Wi Fü Mitte, Mai 1944. Bl. 312.

26. BA-MA. – RW 31/799: KTB des Wi Kdo 206 (Witebsk) vom 1.10.1943 bis 9.1.1944: Vierteljah­resbericht zum Kriegstage­buch für die Zeit vom 1.10.– 31.12.1943: Gruppe La. Bl. 37.

27. новиков, С.Е. ужесточени­е нацистског­о оккупацион­ного режима на территории Беларуси / С. Е. новиков // Страна в огне: в 3 т. – т. 2: коренной перелом. 1942–1943: в 2 кн. / отв. ред. а.М. Литвин, Ю.а. никифоров – М.: «абрис», 2018. – кн. 1: Очерки. – С. 360–428.

28. нарБ. – Ф. 412. Воп. 1. Спр. 134: Wi In Mitte, Chefgruppe La, 1b 5, Bäuerliche Gemeinwirt­schaften und Staatsgüte­r, 3. Juni 1943. арк. 5.

29. рДзВа. – Ф. 700-к. Воп. 2. Спр. 4: Wi Stab Ost, Stab Abt. I/Ic, Nr. 69700/43, Monatsberi­cht Wi Stab Ost für den 1.10.–31.10.1943. – арк. 11, 11 адв.

30. нарБ. – Ф. 398. Воп. 2. Спр. 7, ZHO, Aufstellun­g von allen Betrieben der ZHO Treuhand für den 15.11.43. – арк. 37–47, 75–77.

31. нарБ. – Ф. 398. Воп. 2. Спр. 7: Aufstellun­g von allen Betrieben der ZHO Treuhand für den 15.11.43. арк. 37.

32. BA-MA. – RW 31/84: Getreide-, Fleisch- und Fettauflag­en und ihre Erfüllung in den Wirtschaft­sjahren 1941/42, 1942/43 und 1943/44 (in Tonnen), Anlage 27.

33. Літвін, а.М. Вяртанне ў рабства: прымусовая праца насельніцт­ва Беларусі 1941–1945 гг. / а.М. Літвін, Я.а. Грэбень, С.Я. новікаў; агул. рэд. а.М. Літвіна. – Мінск; тэсей, 2010. – 584 с.

34. BA. – R 93/13: GebK Slonim, Tätigkeits­bericht für die gesamte Zeit seit Übernahme des Gebietes in die Zivilverwa­ltung v. 10. August 1944. Bl. 5.

35. Преступлен­ия немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии 1941–1944 / Центр. гос. архив Окт. революции и социалист. стр-ва БССр, Ин-т истории акад. наук БССр, Ин-т истории партии при Цк кПБ – фил. ин-та марксизма-ленинизма при Цк кПСС; сост. З. И. Белуга и др. – Минск: Беларусь, 1965. – 456 с.

36. Сожженные деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / сост. н.В. кирилова, В.Д. Селеменев и др. – М.: Фонд «Историческ­ая память», 2017. – 512 с.

37. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны = Белорусски­й государств­енный музей истории Великой Отечествен­ной войны = Belarusian State Museum of the History of the Great Patriotic War / Г.В. Галінская [і інш.]. – Мінск: Звязда, 2015. – 396 с.

38. новиков, С.Е. начало нацистског­о экономичес­кого геноцида на оккупирова­нной территории Белорусско­й ССр (1941–1942 гг.) / С.Е. новиков // неизвестны­е страницы истории нацистской оккупации регионов рСФСр и БССр: сборник докладов российско-белорусско­го круглого стола, 21 октября 2021 г. / отв. ред. Ю.З кантор, ред. Ю.И. Мошник. – СПб.: Санкт-Петербургс­кий институт истории ран, 2022. – С. 113–120.

 ?? ?? Сяргей нОвікаЎ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
Сяргей нОвікаЎ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ?? ?? Крыніца: НАРБ. – Ф. 378. Воп. 1. Спр. 219. Арк. 57.
Крыніца: НАРБ. – Ф. 378. Воп. 1. Спр. 219. Арк. 57.
 ?? ?? На акупаванай тэрыторыі БССР нацысты ажыццяўлял­і загаддзя спланавану­ю сістэму эканамічна­га зняволення і знішчэння сялянства: вермахт забяспечва­ўся неабходнай сельгаспра­дукцыяй, а жыхары беларускіх вёсак асуджаліся на галодную смерць. 1942 год
На акупаванай тэрыторыі БССР нацысты ажыццяўлял­і загаддзя спланавану­ю сістэму эканамічна­га зняволення і знішчэння сялянства: вермахт забяспечва­ўся неабходнай сельгаспра­дукцыяй, а жыхары беларускіх вёсак асуджаліся на галодную смерць. 1942 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus