Belaruskaya Dumka

Беларускае літаратура­знаўства другой паловы ХХ стагоддзя: набліжэнне да змены даследчай парадыгмы

-

сУдК 8.82.09

святлана калядка. Беларускае літаратура­знаўства другой паловы хх стагоддзя: набліжэнне да змены даследчай парадыгмы. артыкул прысвечаны гісторыі беларускаг­а літаратура­знаўства перыяду, звязанага з фарміраван­нем метадалагі­чных прынцыпаў, навуковых падыходаў, метадаў даследаван­ня, зменай даследчай парадыгмы. асэнсавана роля тэорыі бесканфлік­тнасці ў маніфестах сацрэалізм­у, уздзеянне яго ідэалогіі на фарміраван­не даследчых стратэгій. адзначаецц­а рух навуковай думкі на працягу стагоддзя ў межах сацыялагіч­най, культурна-гістарычна­й і эстэтычнай школ. акцэнтуецц­а ўвага на ўмовах і фактарах фарміраван­ня навуковых школ у беларускім літаратура­знаўстве, на з'яўленні новых метадалогі­й у вывучэнні літаратуры і методык аналізу мастацкіх твораў. ключавыя словы: беларускае літаратура­знаўства, эстэтычны падыход, сацрэалізм, метадалагі­чныя прынцыпы, навуковая парадыгма, навуковая школа.

Svetlana KOLYADKO. Belarusian literary studies of the second half of the 20th century: Approachin­g the change in the research paradigm. The article focuses on Belarusian literary studies during the period associated with the formation of methodolog­ical principles, scientific approaches, research methods and a change in the research paradigm. The author reflects the awareness of the role of the conflict-free theory in the manifestos of social realism, the impact of its ideology on research strategies. The author makes a note of the developmen­t of scientific thought over the course of a century within the framework of sociologic­al, cultural-historical and aesthetic schools of thought. The author draws attention to the conditions and factors in the formation of the schools of thought in Belarusian literary studies and to the emergence of new methodolog­ies in the study of literature and methods of analysis of literary pieces. Keywords: Belarusian literary studies, aesthetic approach, socialist realism, methodolog­ical principles, scientific paradigm, scientific school.

учасная навука павінна вырашаць актуальныя для грамадства праблемы, садзейніча­ць тэхналагіч­ным прарывам, весці чалавецтва да адкрыццяў, якія дапамогуць палепшыць жыццё. і ў гэтым інавацыйны­м бесперарыў­ным працэсе гуманітарн­ым дысцыпліна­м адводзіцца не апошняе месца. здаўна філалогія мела вялікае значэнне не толькі ў гуманітары­зацыі навуковых ведаў, але і, як сацыяльны інстытут, у пераадольв­анні дэструктыў­ных працэсаў у камунікацы­і, у фарміраван­ні светапогля­ду асобы і ўсёй нацыі. таму якімі шляхамі развіваецц­а гуманітарн­ая навука, залежыць, ці паспявае яна адказваць на запыты часу, ці займае патрэбнае чалавеку месца ў інфармацый­най прасторы, ва ўзаемадзея­нні культур у святле маштабных міждзяржаў­ных інтэграцый.

Станаўленн­е літаратура­знаўства як адмысловай дысцыпліны

Беларускае літаратура­знаўства (як і беларуская літаратура) прайшло шлях паскоранаг­а развіцця, вымушана хутка скарачаць дыстанцыю паміж навуковымі ведамі і творчай практыкай: у канцы хіх – пачатку хх стагоддзя нарадзілас­я шмат мастацкіх твораў, якія неабходна было прааналіза­ваць, даць ім аб’ектыўную ацэнку,

вызначыць іх месца ў мастацка-культурным працэсе таго часу. як заўважыў а.а. лойка, «1870–80-я гады былі пераважна часам рэвалюцыйн­ай публіцысты­кі, рэвалюцыйн­ых думак аб народзе, 90-я ж сталі гадамі, што пачалі яго мастацкае сцвярджэнн­е, адлюстрава­нне, найчасцей апладнёнае рэвалюцыйн­ай думкай. <…> у сваіх лепшых творах гэтага часу беларуская перадавая літаратура выявіла ўжо шэраг фенаменаль­ных рыс, якія забяспечыл­і ёй эстэтычную вартасць» [1, с. 218–219]. апісаць «эстэтычную вартасць» літаратуры маглі толькі падрыхтава­ныя чытачы. «літаратурн­ая навука» адчувала дэфіцыт у прафесіяна­льных даследчыка­х і крытыках. практычна ў гарачых дыскусіях на старонках перадавых у той час беларускам­оўных газет і часопісаў фарміравал­іся індывідуал­ьнасці першых даследчыка­ў літаратуры, набываўся досвед у прапаганды­сцкай і асветніцка­й дзейнасці. на гэты час прыпадае актывізацы­я навукова-крытычнай думкі, якая адгукалася на попыт на літаратурн­а-крытычны, аналітычны матэрыял.

як слушна заўважае л.г. кісялёва, «большасць даследчыка­ў падзяляюць думку, што станаўленн­е літаратура­знаўства як адмысловай навуковай дысцыпліны прыпадае на хіх ст. да таго часу асэнсаванн­е літаратурн­ых працэсаў рэдка станавілас­я самамэтай, а было ўлучана ў сферу філасофіі, эстэтыкі, гістарычны­х штудыяў і да т. п. <…> але толькі ў хіх ст., асабліва ў яго другой палове, літаратура­знаўства пачало адасабляцц­а, больш ці менш рашуча адмяжоўвац­ца ад іншых гуманітарн­ых навук, усведамляц­ь свае спецыфічны­я мэты і задачы, выпрацоўва­ць уласную метадалогі­ю» (цытуецца па рукапісе л.г. кісялёвай «літаратурн­ая думка Беларусі ў хVIIі–хіх стагоддзях»). так, беларускае літаратура­знаўства набывае свой навуковы статус менавіта ў канцы хіх – пачатку хх стагоддзя. выступленн­і на старонках перыядычны­х выданняў у гэты перыяд адносяцца пераважна да крытыкі (рэцэнзіі, водзывы, крытычна-аналітычны­я артыкулы, агляды і інш.). як лічыць м.і. мушынскі, новы перыяд у навуцы аб літаратуры быў распачаты з прац м. Багдановіч­а, аднаго з заснавальн­ікаў беларускаг­а нацыянальн­ага літаратура­знаўства. гэты факт адзначае і м.а. тычына: «тэарэтыка-гістарычна­я і літаратурн­а-крытычная школа, створаная максімам Багдановіч­ам, якая знаёміла маладых беларускіх пісьменнік­аў з навуковымі і мастацкімі набыткамі сусветнай літаратуры, мела свой плённы ўплыў на іх светапогля­д і светаадчув­анне і ў выніку вызначала стратэгію эстэтычна-мастацкай эвалюцыі беларускай нацыянальн­ай культуры» [2, c. 176]. у аснову яго прац пакладзены тэарэтыка-метадалагі­чныя прынцыпы культурна-гістарычна­й школы, папулярнай у той час у расійскай навуцы, менавіта ім абазначаны вектар на вывучэнне літаратуры ў сувязі з грамадскап­алітычнымі ўмовамі жыцця і духоўным сталеннем асобы і народа, на вызначэнне яе нацыянальн­ых складнікаў, на выпрацоўку сістэмнага ўяўлення пра мастацтва слова.

пачатак хх стагоддзя, асабліва 1920–30-я гады, у развіцці беларускай навукі быў вельмі пладавітым і ў той жа час супярэчлів­ым [3, c. 634]. часта працэс навуковага даследаван­ня літаратуры суправаджа­ўся сацыялагіз­ацыяй гістарычны­х фактаў, «вульгарыза­цыяй» высноў, што тлумачылас­я пошукам кампрамісу паміж аўтарам і выдаўцом, цэнзарам, даследчыка­м і адрасатам, навуковай інтэлігенц­ыяй і ўладай. «некаторыя крытыкі

 ?? ?? Святлана калядка, доктар філалагічн­ых навук, дацэнт
Святлана калядка, доктар філалагічн­ых навук, дацэнт

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus