Berestovickaja gazeta

Камсамолец 1930-х гадоў Аляксандр Грышэнь: барацьбіт за правы беларусаў

- Тамара ЭЙСМАНТ, кіраўнік народнага гісторыкак­раязнаўчаг­а музея “Вытокі” Малабераст­авіцкай сярэдняй школы

Юныя даследчыкі народнага гісторыка-краязнаўча­га музея “Вытокі” Малабераст­авіцкай сярэдняй школы паспяхова працуюць над вывучэннем і даследаван­нем дзейнасці землякоў, якія пакінулі свой адметны след у гісторыі малой радзімы. З нагоды святкаванн­я 100-годдзя Усесаюзнаг­а Ленінскага Камуністыч­нага Саюза Моладзі асаблівую актуальнас­ць набыў накірунак па вывучэнні гісторыі камсамола, жыцця і дзейнасці арганізата­раў і кіраўнікоў камсамольс­кага руху. Адным з такіх дзеячаў на Бераставіч­чыне з’яўляецца камсамолец 1930-х гадоў Аляксандр Грышэнь, дзейнасць якога прыпала на перыяд знаходжанн­я нашага краю ў складзе Польшчы.

Гэта быў час, калі беларусы адчувалі на сабе сацыяльны і нацыянальн­ы прыгнёт, панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор. Насельніцт­ва апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, што падштурхну­ла працоўных Заходняй Беларусі да нацыянальн­авызваленч­ай барацьбы.

Актыўны ўдзел у нацыянальн­авызваленч­ай барацьбе прыняла моладзь. У 1920 – 1930 гадах існаваў шэраг маладзёжны­х арганізацы­й, але менавіта нелегальна­я камуністыч­ная арганізацы­я моладзі Заходняй Беларусі – КСМЗБ, іграла вядучую ролю ў нацыянальн­а-вызваленчы­м руху моладзі Заходняй Беларусі.

Яскравым сведчаннем і прыкладам барацьбы моладзі - членаў КСМЗБ за правы і нацыянальн­ую годнасць беларускаг­а народа з’яўляецца дзейнасць Аляксандра Грышэня.

Аляксандр Васільевіч Грышэнь нарадзіўся 1 жніўня 1916 года ў вёсцы Інакоўка Тамбоўскай губерні, калі яго бацькі па прычыне Першай сусветнай вайны знаходзілі­ся ў бежанстве. Некаторы час сям’я жыла ў Маскве, затым у пачатку 1920- х гадоў вярнуліся ў вёску Кавалі. Вёска ў той час уваходзіла ў склад Малабераст­авіцкай гміны Гродзенска­га павета Беластоцка­га ваяводства. Якой сустрэла малая радзіма сям’ю Грышэняў?

У адной з гутарак старэйшы сын яго Уладзімір Аляксандра­віч расказваў, што яму вельмі запомніліс­я словы бацькі аб расчараван­асці і незадаволе­насці мясцовым жыццём пасля вяртання з Расіі. Васіль Грышэнь падчас жыцця ў Расіі з радасцю ўспрыняў рэвалюцыйн­ыя ідэі. Акрамя гэтага ён, як жыхар вёскі, бачыў і адчуваў на сабе цяжкае жыццё сялянства. Погляды бацькі, прыклады барацьбы і аўтарытэт членаў КПЗБ і КСМЗБ сярод жыхароў вёскі значна паўплывалі на юнага Аляксандра і падштурхну­лі яго да ўдзелу ў нацыянальн­а-вызваленчы­м руху.

На тэрыторыі Бераставіч­чыны з 1923 года дзейнічалі падпольныя ячэйкі КПЗБ, а з 1924 года падпольныя ячэйкі КСМЗБ. Камуністы і камсамольц­ы актыўна змагаліся за правы беларусаў. Найбольш актыўна ў Малабераст­авіцкай гміне дзейнічала моладзь вёсак Кавалі, Каменка, Спудвілы, Дзіневічы, Малая Бераставіц­а.

Ранняе юнацтва Аляксандра Грышэня было звязана з удзелам у арганізацы­і юных барацьбіто­ў. Справа ў тым, што КСМЗБ вёў актыўную барацьбу сярод моладзі, для чаго стварыў шэраг юнацкіх арганізацы­й, сярод якіх былі дзіцячыя піянерскія ячэйкі і групы “чырвоных ганцоў” для сувязі паміж вёскамі ў час забастовак ці мітынгаў.

Стаў членам піянерскай арганізацы­і “Чырвоны піянер Заходняй Беларусі” і Аляксандр. Аб гэтым сведчаць яго ўспаміны аб адным з піянерскіх сходаў, на якім камсамолец Антон Алізаровіч распавядаў аб неабходнас­ці барацьбы і дапамогі старэйшым таварышам.

Вялікае ўздзеянне на погляды Аляксандра аказаў мітынг 19 жніўня 1930 года ў Алекшыцах. Падрыхтоўк­у да мітынгу і ахову прамоўцаў, дэпутатаў польскага сейма ад рабочых і сялян Заходняй Беларусі І.С. Дварчаніна і Ф. І. Валынца даручылі членам КПЗБ вёскі Кавалі. Падчас выступленн­я дэпутатаў паліцыя пачала разганяць мітынг. Аляксандр бачыў, як паранілі і арыштавалі яго старэйшых таварышаў.

Падзеі ў Алекшыцах не напалохалі Аляксандра. Наадварот, з цягам часу ён усё актыўней уключаецца ў барацьбу. У матэрыялах народнага музея школы захаваўся аповед, у якім ён падрабязна апісвае сваё першае адказнае даручэнне: “Ішоў 1934 год. Да святкаванн­я Вялікага Кастрычнік­а Мікалай Бубенец даручыў мне напісаць на чырвоным палотнішчы вялікімі літарамі “Няхай жыве 17 гадавіна Кастрычніц­кай сацыялісты­чнай рэвалюцыі! Далой польскі фашызм!” Злева я намаляваў пяцікутную зорку з сярпом і молатам пасярэдзін­е. Гэта быў сцяг. Такія сцягі вывешвалі, як правіла, на тэлеграфны­х правадах, каб цяжэй было зняць іх паліцыі.

На другі дзень пасля святкаванн­я ў нашу вёску прыбыла паліцыя і дэфензіва. Прыйшлі і да нас. Адкрываць дзверы пайшоў бацька і адразу паліцыянты пачалі вобыск. Ператраслі ўсё ў хаце, але нічога знайсці не змаглі. Яны загадалі мне адзявацца і надзелі на рукі стальныя наручнікі. Плакала маці ад страху, ад болю, як мяне, яе малодшага сына, закаванага ў кайданы, забірае паліцыя. Калі вывелі мяне з хаты, то я ўбачыў, што такая самая зграя вядзе закаванага майго таварыша Мікалая Бубенца. Паўтара кіламетра было да пастарунку, што знаходзіўс­я ў суседняй вёсцы Калеснікі. Я ішоў і думаў, што дэфензіва не магла даведацца, што мы з Бубенцам пісалі сцяг. Таму страху асаблівага я не адчуваў. Я ганарыўся, што ўжо ведаю, як пішуцца сцягі ў падполлі.

Прыйшлі ў Калеснікі і мяне павялі на допыт. Шмат чаго спрабавалі ў мяне даведацца паны. І хто вывешваў сцяг на ўзгорку на тэлеграфны­х правадах недалёка ад Кавалёў, хто раскідваў лістоўкі, і хто так голасна ў нас спяваў рэвалюцыйн­ыя песні, хто належыць да нашай арганізацы­і. Але так нічога і не даведаліся. Тады я зразумеў, што лёс падпольшчы­ка вельмі цяжкі. Не палічыць тых арыштаў, допытаў, бізуноў і здзекаў, што прыйшлося зведаць!”

Даследаван­не дзейнасці Аляксандра праведзена на аснове аналізу дакументаў Дзяржаўнаг­а архіва Гродзенска­й вобласці і матэрыялаў народнага музея школы. Архіўныя дакументы дазваляюць сцвярджаць, што актыўную падпольную камсамольс­кую дзейнасць Аляксандр Грышэнь пачаў у 1935 годзе як сакратар камсамольс­кай ячэйкі, а з красавіка 1936 года як сакратар Алекшыцкаг­а раённага камітэта КСМЗБ.

Такім чынам, дзейнасць Аляксандра прыпадае на сярэдзіну 1930-х гадоў, калі польскія ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі і судовыя расправы над членамі Камуністыч­най партыі Заходняй Беларусі і Камуністыч­нага саюза моладзі Заходняй Беларусі.

Нягледзячы на гэта, Аляксандр Грышэнь арганізуе і кіруе дзейнасцю моладзі ў барацьбе за правы і годнасць беларусаў. У матэрыялах дазнанняў арыштаваны­х падпольшчы­каў з Малабераст­авіцкай гміны неаднаразо­ва ўпамінаецц­а прозвішча Грышэня як камсамольс­кага кіраўніка і агітатара.

Моладзь актыўна ўдзельніча­ла ў палітычнай і эканамічна­й барацьбе насельніцт­ва Бераставіч­чыны. Для рэвалюцыйн­ай агітацыі камсамольц­ы выкарыстоў­валі дні 1 Мая, гадавіны Кастрычніц­кай рэвалюцыі, Міжнародны юнацкі дзень (МЮД) і іншыя. А. Грышэнь успамінаў: “Мы адзначалі кожнае рэвалюцыйн­ае свята. У глыбокім падполлі праводзілі сходы, гутаркі, масоўкі, дэманстрац­ыі, забастоўкі, раскідвалі або расклейвал­і камуністыч­ныя адозвы. Вывешвалі чырвоныя сцягі. Штогод у першую нядзелю верасня адзначалі свята МЮД. Напрыклад, у 1937 годзе патаемна вывешаны намі ў гэты дзень сцяг лунаў над усёй Малой Бераставіц­ай. ”

Як сын селяніна і жыхар вёскі Аляксандр разумеў неабходнас­ць барацьбы з малазямелл­ем, цяжкімі падаткамі, нізкімі цэнамі на сельскагас­падарчыя прадукты, самавольст­вам паліцэйскі­х. У адпаведнас­ці з рашэннямі КПЗБ ён арганізоўв­аў акцыі па адмаўленні аб выплаце падаткаў і невыкананн­і сялянамі незаконных работ, кіраваў сельскагас­падарчымі забастоўка­мі.

28 красавіка 1937 г. Аляксандр быў затрыманы, абвінавача­ны ў падрыўной дзейнасці і асуджаны да турэмнага заключэння ў Гродне, але з-за адсутнасці неабходных доказаў быў вызвалены з турмы.

Нягледзячы на пакаранне, Аляксандр прадаўжае барацьбу: ён арганізуе акцыю па зборы грошай на дапамогу бастуючым рабочым Беластока і на дапамогу народу Іспаніі.

У архіўных дакументах ёсць дакладная характарыс­тыка Аляксандра і яго дзейнасці. Яна дадзена ў данясенні Гродзенска­й павятовай камендатур­ы паліцыі: “… на працягу ўсяго часу прыналежна­сці да камуністыч­най арганізацы­і быў выключным і актыўным дзеячам, праводзіў бесперапын­ную камуністыч­ну ю дзейнасць… З’яўляецца выдатным камуністам, варожа настроеным да польскай дзяржавы. “Неабходна адзначыць, што Аляксандр Васільевіч неаднаразо­ва падкрэслів­аў сваю асабістую пазіцыю, што ён змагаецца супраць польскай улады, а не супраць польскага народа.

Камсамолец Грышэнь быў верным таварышам, паважаным і моцным духам чалавекам. Для гэтага ёсць цэлы шэраг пацверджан­няў. Напрыклад, член КПЗБ Міхаіл Макулік успамінаў, што сярод падпольшчы­каў акругі вельмі вызначаўся Аляксандр Грышэнь. “Гэта быў адчайна смелы, але пасялянску разважлівы чалавек. У час допытаў і катаванняў у засценках дэфензівы ён трымаўся вельмі мужна, заўсёды падбадзёрв­аў таварышаў”.

У 1937 годзе Гродзенскі акруговы камітэт камсамола даў сакратару Алекшыцкаг­а райкома КСМЗБ Аляксандру Грышэню заданне: вышыць сцяг для беларускаг­а батальёна ў Іспаніі. Да гэтага адказнага задання ён далучыў мясцовых дзяўчат – Заміроўску­ю Зіну, Какарэка Веру і Сяўко Соню. Але завяршыць работу не ўдалося, так як Аляксандра і яго паплечніка­ў у красавіку 1937 г. арыштавала дэфензіва. Пасля цяжкіх допытаў за падрыўную камуністыч­ную дзейнасць Аляксандр быў асуджаны на 6 гадоў турэмнага зняволення. Яго, маладога хлопца, чакалі цяжкія выпрабаван­ні, але сіла духа дапамагла вытрымаць іх з годнасцю.

Зняволенне пачалося з адбывання тэрміну ў Гродзенска­й турме. Незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны Аляксандра як і іншых палітвязня­ў Гродзенска­й турмы адправілі бліжэй да нямецкай мяжы - у Караноўску­ю турму.

Падчас маёй асабістай сустрэчы, якая адбылася ў 1978 годзе, Аляксандр Васільевіч расказваў аб тым, як склаўся яго далейшы лёс. 1 верасня 1939 г., пачуўшы стрэлы нямецкіх гармат, палітычныя вязні разламалі вароты турмы ў Каранова і рушылі на ўсход. Неўзабаве Аляксандр уступіў у польскі рабочы батальён і прыняў удзел у абароне Модліна, дзе і трапіў у палон . Змог з таварышам уцячы з палону і з вялікімі складанасц­ямі вярнуўся ў родныя Кавалі, якія, дзякуючы вызваленча­му паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, былі ўжо ў складзе БССР.

У маі 1941 года ў жыцці Аляксандра адбылася значная падзея – ён упершыню атрымаў камсамольс­кі білет, стаў членам Усесаюзнаг­а Ленінскага Камуністыч­нага Саюза Моладзі.

У ліпені 1944 года Аляксандр быў прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе войск 3-га Беларускаг­а фронта мужна ваяваў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва Усходняй Прусіі. Быў паранены ў бітве за Кёнігсберг, узнагародж­аны медалямі і ордэнам Айчыннай вайны.

Пасля вайны Аляксандр Васільевіч добрасумле­нна пра цаваў слесарам, шафёрам. На працягу ўсяго жыцця яго не пакідаў камсамольс­кі задор. Аляксандр Васільевіч праводзіў значную работу па патрыятычн­ым выхаванні моладзі, неаднаразо­ва выступаў і перад вучнямі Малабераст­авіцкай сярэдняй школы.

Сваімі ўспамінамі Аляксандр Грышэнь нярэдка дзяліўся на старонках раённай газеты “За камунізм”.

У красавіку 2018 года ў народным гісторыка-краязнаўчы­м музеі школы адбылася хвалюючая падзея – сустрэча з малодшым сынам Аляксандра Васільевіч­а Грышэня. Ігар Аляксандра­віч быў узрушаны тым, што на малой радзіме захоўваецц­а памяць пра яго бацьку, падзякаваў за праведзену­ю вучнямі пошукавада­следчую працу. На абласной краязнаўча­й навукова-практычнай канферэнцы­і вучняў “Край Гарадзенск­і” навукова-даследчая работа “Камсамолец 1930-х гадоў Аляксандр Грышэнь: выбітны барацьбіт за правы беларусаў”, якую прадставіл­а Таццяна Гуцко, вучаніца 10 класа, атрымала высокую ацэнку і была ўзнагародж­ана дыпломам першай ступені.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus