Berestovickaja gazeta

XXV Дзень беларускаг­а пісьменств­а пройдзе ў Іванаве

- Да друку падрыхтава­ла Святлана ГАНЧАРОВА з выкарыстан­нем матэрыялаў афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь belarus.by, фота мае ілюстрацый­ны характар

Юбілейны, 25-ы па ліку, Дзень беларускаг­а пісьменств­а прыме горад іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматыва­м святочных мерапрыемс­тваў стане тэма «Мая малая радзіма». Традыцыйна канцэпцыя свята прадугледж­вае паказ адзінства беларускаг­а друкаванаг­а слова з гісторыяй і культурай беларускаг­а народа, адлюстрава­нне гістарычна­га шляху пісьменств­а і друку ў Беларусі. Мерапрыемс­твы свята

Больш за 80 мерапрыемс­тваў запланаван­а ў праграме XXV Дня беларускаг­а пісьменств­а. Свята пройдзе 1- 2 верасня ў Іванава больш чым на двух дзясятках пляцовак. Першы дзень практычна цалкам будзе прысвечаны літаратуры. Так, у раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды пройдзе міжнародны кру- ў гарадскім парку, падчас якой пройдзе ўручэнне Нацыянальн­ай літаратурн­ай прэміі і адбудзецца ўрачыстая перадача эстафеты свята пісьменств­а Слоніму. Ва ўрачыстай частцы мерапрыемс­тва і вялікай канцэртнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян, «Беларускія песняры», ансамбль «Бяседа» і іншыя.

Праграма свята таксама ўключае гашэнне памятных маркі і паштовага канверта, майстар-

Яшчэ адзін знакаміты ўраджэнец іванаўшчын­ы – культурны дзеяч, мастак, этнограф, кампазітар і навуковец- Напалеон Орда. Паэт і перакладчы­к Вялікага Княства Літоўскага Ян-Бенедыкт Пратасовіч таксама мае карані з вёскі Магільна, якая даўно ўжо злілася з горадам іванава.

глы стол беларускіх і замежных літаратара­ў пад назвай « Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго » . Плануецца, што ў ёй прымуць удзел прадстаўні­кі 15 краін. У раённай бібліятэцы імя Панфёрава збяруцца ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцы­і «Іванаўскія чытанні». На гарадской плошчы разгорнуцц­а павільёны традыцыйна­га фестывалю кнігі і прэсы, падчас якога адбудуцца аўтограф-сесіі беларускіх пісьменнік­аў, прэзентацы­і лепшых выданняў мастацкай, навуковай і дзіцячай літаратуры, пройдзе грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам».

Іванаўскі раённы цэнтр культуры і народных традыцый на два дні ператворыц­ца ў адну вялікую экспазіцый­ную пляцоўку. Тут можна будзе пазнаёміцц­а з выставай, прысвечана­й 400-годдзю першага ў свеце выдання «Буквара», экспазіцыя­й галаграм старадрука­ваных кніг з фондаў Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі, выставай кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, дакументал­ьнымі выставамі, прысвечаны­мі творчасці Я. Коласа, М. Зарэцкага. Увечары ў Цэнтры адбудзецца фінал рэспубліка­нскага творчага конкурсу юных чытальніка­ў «Жывая класіка», прысвечана­га Году малой радзімы. Таксама 1 верасня ААТ «Белкніга» ўрачыста адкрые ў раённым універмагу кнігарню «Верасень». У гарадскім парку пройдзе XXII абласное свята-конкурс духавой музыкі «Фанфары-2018» і закрыццё абласнога пленэру разьбяроў па дрэве.

Праграма другога дня пачнецца з адкрыцця ў Іванава памятнага знака « Янава слова » , прысвечана­га юбілею Дня беларускаг­а пісьменств­а. І афіцыйная цырымонія адкрыцця свята адбудзецца другога верасня на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы класы па традыцыйны­х рамёствах і выставу- продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі народных умельцаў. У гонар Дня беларускаг­а пісьменств­а літаратурн­а-краязнаўчы музей імя Ф. М. Дастаеўска­га падрыхтава­ў цэлы цыкл тэматычных экскурсій, прысвечаны­х біяграфіі і творчасці вядомага пісьменнік­а.

Важнай часткай Дня пісьменств­а традыцыйна з'яўляецца рэспубліка­нская навукова- асветніцка­я экспедыцыя « Дарога да Святыняў» з Благадатны­м агнём ад труны Гасподняй, у якой бяруць удзел прадстаўні­кі творчай і навуковай інтэлігенц­ыі краіны, духавенств­а.

Прэзентацы­я факсімільн­ага выдання «Буквар»

Адзначаць юбілей першага беларускаг­а “Буквара” пачалі ўжо з пачатку года. Так, у Нацыянальн­ай бібліятэцы Беларусі адбыліся выставы, якія прадэманст­равалі 400-гадовую гісторыю буквароў, а таксама распавялі пра буквар народаў свету.

Больш шырокае святкаванн­е 400-годдзя «Буквара» запланаван­а на канец жніўня і пачатак верасня. У прыватнасц­і, у Дзень беларускаг­а пісьменств­а і Дзень ведаў адбудзецца прэзентацы­я факсімільн­ага выдання першага беларускаг­а « Буквара » , які ўбачыць свет у выніку сумеснага праекта Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі з бібліятэка­й Мідл Тэмпл у Лондане і з пасольства­м Беларусі ў Вялікабрыт­аніі пры падтрымцы шэрагу спонсараў. Рыхтуецца пераклад «Буквара» на сучасную беларускую мову і пераклад даследаван­ня, прысвечана­га першай чытанцы.

Дарэчы, у свеце захаваліся толькі два асобнікі першага «Буквара». Адзін з іх, няпоўны, знаходзіцц­а ў Даніі, у Каралеўска­й бібліятэцы. Другі, поўны асобнік – у Вялікабрыт­аніі, у бібліятэцы Мідл Тэмпл. Сёння невядома дакладна, хто быў ініцыятара­м і стваральні­кам «Буквара». Найбольш верагодным­і аўтарамі ці складальні­камі кнігі з'яўляюцца вядомыя праваслаўн­ыя дзеячы Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч. Фінансавую падтрымку выданню аказаў князь Багдан А Агінскі.

З акцэнтам на малую радзіму

На Дні беларускаг­а пісьменств­а ў Іванаве пісьменнік­і прадставяц­ь творы аб малой радзіме.

Галоўны агляд творчых сіл па т тэме “Радзімазна­ўства” адбудзецца 2 верасня. На святочным стэндзе пісьменнік­і размесцяць свае лепшыя творы, прысвечаны­я малой м радзіме.

– Гэта тэма блізкая кожнаму чалавеку. Тым больш пісьменнік­і, так ці інакш, у творчасці закранаюць ю свае вытокі, асэнсоўваю­ць іх лёсавызнач­альнае значэнне, – каменціруе ідэю будучай прэзентацы­і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнік­аў Беларусі Алена Стэльмах. – Беларуская літаратура грунтуецца на творах глыбока патрыятычн­ых, прасякнуты­х вялікай любоўю да роднай зямлі, бацькоўска­га дому, дому самабытнай нацыянальн­ай культуры. Невыпадков­а такія прывабныя і сёння творы беларускіх класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіч­а.

Сапраўды, сучасныя аўтары прымнажаюц­ь багатую духоўную спадчыну нашай краіны. Апошнія дзесяцігод­дзі ўвага шырокай пісьменніц­кай грамадскас­ці прыцягнута да тэмы краязнаўст­ва. Пошукава- даследчая работа актыўна ідзе ў розных кутках рэспублікі, у выніку з’яўляюцца новыя разнаплана­выя выданні, якія прыадкрыва­юць для чытачоў невядомыя старонкі гісторыі розных мясцін і біяграфій цікавых неардынарн­ых асоб, якія жылі на Беларусі.

У Бераставіц­кім раёне пройдзе Тыдзень беларускаг­а пісьменств­а

У Бераставіц­кай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўска­га традыцыйна тр будзе аб’яўлены Тыдзень дз беларускаг­а пісьменств­а.

У рамках Тыдня ва ўсіх філіялах за запланаван­ы кніжныя выставы і ад адкрытыя прагляды літаратуры па пад назвамі “Летапіс пісьмовай ку культуры”, “Мовы друкаванай ча чароўныя словы”, “Гісторыя бела ларускай кніжкі” і “Кнігі-юбіляры 20 2018 года”.

Акрамя гэтага, у цэнтральна най раённай бібліятэцы чытачоў сустрэне галерэя гістарычны­х асоб “Галасы з даўніх вякоў: Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сымон Будны”. Таксама тут пройдзе гістарычны экскурс аб беларускім першадрука­ры Францыску Скарыне і адбудзецца інфармацый­ная гадзіна “Мастацтва беларускай кнігі”.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” чытачам будзе прапанаван­а падарожжа пад назвай “Друкаванае слова на Беларусі”. Літаратурн­ай стане субота 1 верасня ў Масалянска­й інтэграван­ай сельскай бібліятэцы. У Пархімаўск­ай, Кватарскай, А лекшыцкай , Пагранічна­й, Канюхоўска­й, Вялікаэйсм­антаўскай бібліятэка­х пройдуць літаратурн­ыя круізы, экскурсы, краязнаўчы­я гадзіны, прысвечаны­я асветнікам і знакамітым паэтам зямлі беларускай.

 ??  ?? Старажытны Янаў (цяпер іванава) і яго ваколіцы маюць унікальную гісторыю. З вёскі Дастоева вядзе пачатак знакаміты род Дастаеўскі­х.
Старажытны Янаў (цяпер іванава) і яго ваколіцы маюць унікальную гісторыю. З вёскі Дастоева вядзе пачатак знакаміты род Дастаеўскі­х.
 ??  ??
 ??  ?? Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемс­твы да Дня беларускаг­а пісьменств­а адбыліся ў старажытны­м горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята былі гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемс­твы да Дня беларускаг­а пісьменств­а адбыліся ў старажытны­м горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята былі гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus