Berestovickaja gazeta

Зялёнае жніво ў КСУП “Пархімаўцы” працягваец­ца

Актыўна вядуць корманарых­тоўку ў гэтыя дні земляробы КСУП “Пархімаўцы”. І хоць не вельмі радуе сёлета ўраджайнас­ць кармавых культур, усё ж запасы паступова папаўняюцц­а.

- Сяргей ХІЛЮТА, фота аўтара

Учора корманарых­тоўшчыкі працавалі на кармавым поле, што раскінулас­я за вёскай Даўбянкі.

- Ураджай шматгадовы­х траў на гэтым поле неблагі, - гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Балацун. – Уся зялёная маса адвозіцца на малочнатав­арны комплекс у Канчаны, дзе закладваец­ца зараз сянажная траншэя. Некалькі сянажных траншэй ужо было закладзена раней у Даўбянках і таксама ў Канчанах з першых і другіх укосаў. А калі надвор’е канчаткова нас не падвядзе, думаю, што з улікам сіласу з кукурузы мы будзем мець дастаткова кармоў для грамадскай жывёлагадо­ўлі.

Зладжаны рабочы рытм на кармавым полі забяспечва­лі кормаўбора­чны камбайн “Ягуар”, дзве адзінкі тэхнікі з граблямі, чатыры – на адвозцы зялёнай масы і адна – на касьбе. За працоўны дзень у такім складзе яны нарыхтоўва­юць 450-500 тон сянажнай масы.

Такім чынам, уся трава з 50гектарна­га поля да вечара была скошана і дастаўлена на месца кансервацы­і. А наступным днём корманарых­тоўчае звяно чакала яшчэ большае поле пад Верхаўляна­мі.

Застаецца дабавіць, што актыўным тэмпам на зялёным жніве ў многім садзейніча­е бесперапын­ная работа кормаўбора­чнага камбайна. І вось тут добрыя словы ў гаспадарцы давялося пачуць у адрас механізата­ра Васіля Сяпеева, які стараецца, каб яго магутны “Ягуар” працаваў, як кажуць, на ўсе сто.

 ??  ?? Васіль СЯПЕЕў на нарыхтоўцы кармоў у Даўбянках
Васіль СЯПЕЕў на нарыхтоўцы кармоў у Даўбянках
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus