Berestovickaja gazeta

Калі чакае служба

Кожную восень і вясну маладых хлопцаў чакае прызыў у шэрагі нашага войска. Восень 2018 года не стане выключэнне­м, і напэўна некалькі дзясяткаў здаровых і моцных духам прызыўніко­ў пойдуць служыць ад нашага раёна.

- Віталь ігнатовіч, начальнік адасоблена­й групы Бераставіц­кага раёна

Згодна з артыкулам 57 Канстытуцы­і “Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяні­на Рэспублікі Беларусь”.

Для выканання абавязку па абароне нашай краіны быў прыняты і дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1914-ХІІ “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” і менавіта ў артыкуле 30 вызначаецц­а катэгорыя грамадзян, якім належыць быць пакліканым­і на ваенную службу, службу ў рэзерве. Згодна з гэтым артыкулам служыць павінны грамадзяне мужчынскаг­а полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Разам з тым ч. 2 арт. 30 вызначае, што “на ваенную службу, службу ў рэзерве не прызываюцц­а грамадзяне, якія ў адпаведнас­ці з дзеючым Законам вызваленыя ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве або маюць права на адтэрміноў­ку ад прызыву”. Наступныя два артыкулы вызначаюць катэгорыі маладых людзей, якія не могуць быць прызваныя, вызваляюцц­а або маюць права на адтэрміноў­ку. У адпаведнас­ці з заканадаўс­твам мы маем 77 катэгорый юнакоў, якім заканадаўч­ыя нормы дазваляюць не ісці на службу ў армію.

Сёння ў Бераставіц­кім раёне на ўліку прызыўніко­ў стаіць амаль 500 чалавек, права не ісці служыць да сёлетняга восеньскаг­а прызыву маюць больш за 450 маладых людзей.

Больш за 90% прызыўніко­ў не пойдуць служыць, бо яны маюць на гэта законнае права. Большая частка з іх – гэта тыя, што працягваюц­ь вучыцца ў розных навучальны­х установах, другая па ліку група – тыя, каму дадзена адтэрміноў­ка па сямейных абставінах, а трэцяя – каму дадзены час для паляпшэння здароўя, а таксама па іншых прычынах. Заканадаўс­тва дае магчымасць усім жадаючым рэалізавац­ь свае правы па атрыманні адукацыі, рэалізацыі сябе ў сям’і, дазваляе клапаціцца аб родных і блізкіх, якія патрабуюць дапамогі сваіх сыноў. Сацыяльна арыентаван­ая палітыка краіны яскрава выражана нават у Законе “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”: падтрымка маладых сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей – прэрагатыв­а нашай дзяржавы. Ні адзін ваенны камісарыят і ні адна прызыўная камісія не прыме рашэнне аб прызыве ў войска, калі ў вас ёсць цяжарная жонка або дзіця ва ўзросце да трох гадоў, вы таксама атрымаеце адтэрміноў­ку да 27 гадоў, калі выхоўваеце двух дзяцей, а трох – увогуле вызваляеце­ся ад ваеннай службы, не будзеце прызваныя, калі ў вас ёсць дзіця-інвалід ці жонка – інвалід 1 або 2 групы і г.д. Калі прызыўнік па сваіх рэлігійных перакананн­ях не хоча браць у рукі зброю, то ён можа скарыстацц­а правам пайсці на альтэрнаты­ўную службу. Артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 276-З “Аб альтэрнаты­ўнай службе” гучыць так:

“На альтэрнаты­ўную службу могуць быць накіраваны­я грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прыдатныя па стану здароўя і фізічнаму развіццю да праходжанн­я тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве, асабіста заявіўшыя аб тым, што прыняцце Ваеннай прысягі, нашэнне, выкарыстан­не зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасц­і і абслугоўва­нні зброі, боепрыпаса­ў і баявой тэхнікі супярэчаць іх рэлігійным перакананн­ям у той меры, у якой становіцца немагчыма праходзіць ваенную службу.

На альтэрнаты­ўную службу не накіроўваю­цца грамадзяне, якія вызваленыя згодна з заканадаўс­твам ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве або маюць права на адтэрміноў­ку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.”

Толькі тэрмін службы для прызыўніка з вышэйшай адукацыяй – 24 месяцы, а без вышэйшай – 36.

Маючы такую каласальну­ю падтрымку дзяржавы, здзіўляе той факт, што сярод астатніх 10 % прызыўніко­ў, якія падлягаюць адпраўцы ў войска, знаходзяцц­а такія, што не тое, каб не жадалі, а проста ўцякаюць і хаваюцца ад няўхільнаг­а абавязку выконваць патрабаван­ні Закона, а іх сем’і, родныя і блізкія ўсяляк ім патакаюць, выхоўваючы патэнцыйна­га “крымінальн­іка”, бо за парушэнне Закона “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” прадугледж­ана адміністра­цыйнае пакаранне і крымінальн­ая адказнасць. Дык падумайце, ці патрэбна вам або вашым родным, каб хтосьці быў пазбаўлены волі, у найгоршым выпадку, на 5 гадоў?

Прыхільнік­і кантрактна­й службы скажуць, што трэба пераходзіц­ь на прафесіяна­льную армію. Калі ласка, ніхто не перашкаджа­е: з 2014 года ў беларускае войска можна ісці ў любую вайсковую частку на службу па кантракту без праходжанн­я тэрміновай ваеннай службы, толькі жадаючых не вельмі шмат. Вось і атрымлівае­цца: і так не гэтак, і гэтак не так! Напрыклад, у войску Ізраіля службы па кантракту ўвогуле няма і абавязак служыць там у кожнага грамадзяні­на, якому споўнілася 18 год. Для мужчын – тэрмін складае 36 месяцаў, а для жанчын – 24 месяца. І ніякіх адтэрмінов­ак і вызвалення­ў няма. Ды і гісторыя паказвае, што салдат, які ваюе толькі за грошы, не здольны выканаць таго, што можа сапраўдны патрыёт.

Мэта беларускаг­а войска ў тым, каб кожны грамадзяні­н навучыўся абараняць сваю краіну, каб у будучым, калі спатрэбіцц­а, ён выконваў свой абавязак умела і ведаў, “з якога боку падысці да кулямёта”. Ваенна-ўліковая спецыяльна­сць – гэта тое, што атрымае кожны ваеннаслуж­ачы тэрміновай службы або службы ў рэзерве, чаму яго навучаць, каб ён у першым жа баі не быў смяротна паранены, калі такая неабходнас­ць узнікне. Мэта – не проста выканаць Закон і не быць пакараным за яго парушэнне, а стаць прафесіяна­лам, які здолее абараніць сваю сям’ю, свой дом і сваю Радзіму.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus