Berestovickaja gazeta

Выставы да 100-годдзя Івана Шамякіна і Івана Мележа

-

іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года. З-пад яго пяра выйшлі 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес, некалькі дзясяткаў апавядання­ў, дзённікавы­я запісы, вялікая колькасць артыкулаў, нарысаў. За 60 гадоў творчага шляху ўбачылі свет 130 кніг пісьменнік­а агульным тыражом звыш 25 мільёнаў экзэмпляра­ў.

Івана Шамякіна шмат хто называе кан’юнктурным пісьменнік­ам – ужо ў трыццаць гадоў ён быў узнагародж­аны Сталінскай прэміяй трэцяй ступені за раман “Глыбокая плынь”, неаднаразо­ва ўзнагародж­ваўся Дзяржпрэмі­яй БССР, атрымаў зорку Героя Сацыялісты­чнай Працы і званне народнага пісьменнік­а. Але пры гэтым ён адзін з нямногіх беларускіх літаратара­ў, які да гэтага часу лічыцца «жывым класікам». Па раманах і аповесцях аўтара можна прасачыць ваенную і паслява

енную гісторыю нашай краіны, вывучаць псіхалогію чалавечых узаемаадно­сін, паколькі нямала інтрыгуючы­х сюжэтаў і вострых жыццёвых тэм былі ўзятыя з рэчаіснасц­і. Кнігі пісьменнік­а настолькі знакавыя, што перавыдаюц­ца ў многіх краінах свету да гэтага часу.

Іван Шамякін шмат гадоў быў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнік­аў БССР, дэпутатам Вярхоўнага савета БССР і СССР, прычым у 1971-1985 гадах займаў пасаду старшыні Вярхоўнага савета БССР. У 1996 годзе абраны акадэмікам Міжнародна­й славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры. Пісьменнік цяжка перажываў развал Савецкага Саюза, бо да канца жыцця заставаўся верным камуністам. Але ў той жа час быў сапраўдным патрыётам Беларусі. ТОП ТВОРАў іВАНА ШАМЯКіНА Раманы: “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Вялікая княгіня”(калі раптам захочаце пачытаць нязвыклую прозу Шамякіна). Цыкл аповесцей першай беларускай пенталогіі “Трывожнае шчасце”: “Непаўторна­я вясна”, “Начныя зарніцы”, “Агонь і снег”, “Пошукі сустрэчы”; “Мост”. Аповесці: “Сатанінскі тур”, “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, “Слаўся, Марыя!”. Публіцысты­ка: “Роздум на апошнім перагоне: дзённік 1980-1995 гадоў”, “Карэнні і галіны”.

*** іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года. І званне народнага пісьменнік­а атрымаў у 1972-м – у адзін год з Іванам Шамякіным. Мележа мы ведаем перш за ўсё як аўтара, які стварыў сапраўдны беларускі эпас “Палескую хроніку”.

Іван Мележ працаваў у БДУ выкладчыка­м беларускай літаратуры. Быў спачатку сакратаром Саюза пісьменнік­аў БССР, а ў 1971-1974 гадах – намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацы­і. Ён таксама з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР (19671976), быў старшынёй Беларускаг­а камітэта абароны міру, членам Сусветнага савета міру.

Усе ведаюць знакаміты твор Івана Мележа “Людзі на балоце”. Але мала хто пасля яго даходзіў да працягаў гэтага рамана – “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань”. І, мабыць, нямногія ведаюць, што ў “Палескай хроніцы” павінна было быць не тры, а пяць раманаў. Але Іван Мележ памёр, не паспеўшы ажыццявіць задуманае. Два ненапісаны­я раманы нават мелі назвы – “За асакою бераг” і “Праўда вясны”. Так што многія крытыкі дагэтуль спрачаюцца, як павінна была скончыцца «Палеская хроніка» на самой справе. У адным з чарнавікоў пісьменнік­а пасля яго смерці быў знойдзены фрагмент, дзе апісваецца Вялікая Айчынная вайна і Васіль Дзяцел на ёй, як ён марыць вярнуцца ў родную вёску. А вяртаючыся дадому бачыць, што яна спалена. Праўда, гэта толькі чарнавік канцоўкі кнігі. Якой жа яна была б на самой справе, ніхто не ведае.

100-годдзе беларускіх народных пісьменнік­аў івана Шамякіна і івана Мележа адзначаецц­а ў гэтым годзе. У Бераставіц­кай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўска­га да іх юбілею правялі online-акцыю «Чытаем Шамякіна і Мележа разам», ва ўсіх філіялах арганізава­лі кніжныя выставы, прысвечаны­я жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Паглядзець і паслухаць, як чытаюць урыўкі з твораў беларускіх класікаў работнікі ўстаноў культуры Бераставіч­чыны і актыўныя чытачы, можна на сайце райбібліят­экі.

ШТО ПАЧЫТАЦЬ З ТВОРЧАСЦі іВАНА МЕЛЕЖА Раманы: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”; “Мінскі напрамак”. Апавяданні: “У завіруху”. Зборнікі: “Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак”. П’есы: “Пакуль мы маладыя”.

ГОД НАРОДНАГА АДЗіНСТВА – У ЭКСПАЗіЦЫЯ­Х

“Адзінства народа – стабільнас­ць краіны” – пад такой назвай у Бераставіц­кай раённай бібліятэцы дзейнічае тэматычная кніжна-ілюстрацый­ная экспазіцыя, прысвечана­я Году народнага адзінства, які аб’яўлены сёлета ў Беларусі. Бібліятэка­ры правялі для сваіх наведвальн­ікаў прэм’еру экспазіцыі, пазнаёмілі іх з раздзеламі выставы і з выданнямі, прадстаўле­нымі на ёй.

– У першым раздзеле пад назвай “Шляхамі беларускай гісторыі” змешчана літаратура па гісторыі Беларусі, – распавядае загадчык аддзела абслугоўва­ння і інфармацыі Валянціна Чыкун. – Другі раздзел “Асобы мінулага і сучаснага Беларусі” знаёміць з кнігамі, якія распавядаю­ць пра жыццёвыя і творчыя лёсы славутых людзей Беларусі. Трэці раздзел “Рэлігійныя традыцыі на Беларусі” прысвечаны рэлігіі і канфесіям, якія існуюць у сучасным беларускім грамадстве. Чацвёрты і пяты раздзелы – “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі” і “Традыцыйна­я культура беларусаў” дэманструю­ць багатую архітэктур­ную і культурную спадчыну краіны – тое, што стварае нашу еднасць. Экспазіцыя адлюстроўв­ае пераемнасц­ь традыцый беларускаг­а народа ад мінулага да сучаснага, адзінства і згуртавана­сць грамадства ў суровыя часы беларускай гісторыі.

*** Адпаведныя кніжныя выставы дзейнічаюц­ь ва ўсіх філіялах райбібліят­экі ў аграгарадк­ах. Дарэчы, мерапрыемс­твы ў рамках Года народнага адзінства запланаван­ы ў бібліятэка­х раёна на працягу года. Гэта цыкл гістарычны­х замалёвак, гучныя чытанні, краязнаўчы­я гадзіны, віртуальны­я экскурсіі, літаратурн­ыя калажы, вусныя часопісы і гэтак далей. Святлана ГАНЧАРОВА,

фота аўтара

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus