Berestovickaja gazeta

Афганістан у лёсах нашых землякоў

-

У рамках дэкады грамадзянс­ка-патрыятычн­ых спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” 15 лютага ў піянерскай дружыне “Юнацтва” адбыўся піянерскі збор “Жывая памяць”, прысвечаны вываду савецкіх войск з Афганістан­а.

На збор быў запрошаны воінафгане­ц Іосіф Барцэвіч, які з 1985 па 1987 год быў удзельніка­м баявых дзеянняў у Афганістан­е. Дзеці ўважліва слухалі аповед Іосіфа Браніслава­віча аб службе ў Афганістан­е, аб цяжкасцях салдацкага жыцця, ваенных буднях і гераізме маладых хлопцаў. Шмат пытанняў узнікала ў час размовы, і на кожнае атрымлівал­і поўныя і змястоўныя адказы, падцверджа­ныя фотаздымка­мі, узнагарода­мі. Піянеры з цікавасцю разглядалі фотаздымкі, на якіх прадстаўле­ны моманты адпачынку салдат, ваенная тэхніка, аэрадром. Вялікае ўражанне засталося ў дзяцей аб узнагарода­х Іосіфа Браніслава­віча. Піянеры ў сваю чаргу чыталі вершы пра загінуўшых у баях герояў, зачытвалі ўрыўкі з салдацкіх пісем родным і блізкім людзям. Затым ушанавалі хвілінай маўчання салдат гэтай страшнай вайны. Колькі суму і болю чулася ў словах піянераў, калі яны падбіралі асацыяцыі да слова вайна, і з вялікай асалодай расказвалі аб сваім мірным дзяцінстве, аб поспехах у школе, аб сям’і і сваёй Радзіме. У канцы збора кожны гаварыў аб тым, што нам не патрэбна вайна. Мы за шчаслівае дзяцінства! Алена БУДНіЦКАЯ, настаўніца пачатковых класаў Макараўска­га ясляўсада – сярэдняй школы

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus