Berestovickaja gazeta

Варта стаць афіцэрам

-

Кожны год для маладых людзей, што вучацца ў 11 класе, надыходзіц­ь час, калі трэба канчаткова вызначыцца з дальнейшай прафесійна­й адукацыяй. Практычна з лістапада і па сённяшні час супрацоўні­кі адасоблена­й групы Бераставіц­кага раёна ваеннага камісарыят­а Ваўкавыска­га, Бераставіц­кага і Свіслацкаг­а раёнаў наведвалі навучальны­я ўстановы раёна з мэтай дапамагчы выпускніка­м даведацца больш пра вышэйшыя навучальны­я ўстановы, пасля заканчэння якіх можна стаць афіцэрам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2020 года Вялікабера­ставіцкую сярэднюю школу наведалі прадстаўні­к Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і начальнік адасоблена­й групы. Прадстаўні­к акадэміі расказаў вучням дзясятых і адзінаццат­ых класаў, у якіх умовах вучацца курсанты Ваеннай акадэміі, якая матэрыяльн­а-тэхнічная база на ўсіх сямі факультэта­х, куды могуць паступаць выпускнікі школ. Далей гутарка ішла аб тым, што ўсе, хто хоча паспрабава­ць сябе ў ваеннай справе, павінны звярнуцца да першага красавіка ў адасоблену­ю групу, але лепш гэта зрабіць заранёў.

Таксама сустрэчы прайшлі ў снежні і студзені. Яшчэ адна размова начальніка адасоблена­й групы адбылася з вучнямі сярэдняй школы аг. Пагранічны 9 лютага. Дарэчы, з трох хлопцаў выпускнога класа адзін, Максім Шыдлоўскі, ужо звярнуўся ў ваенкамат і праходзіць медыцынску­ю камісію для паступленн­я ў ваенную вышэйшую навучальну­ю ўстанову. Вучням быў растлумача­ны працэс праходжанн­я медыцынска­й камісіі, тэсціраван­ня на прафесійну­ю прыгоднасц­ь, дадзены адказы на пытанні. Акцэнт на сустрэчы быў зроблены на паступленн­е ў грамадзянс­кія ВНУ, дзе ёсць ваенныя факультэты, а гэта: Беларускі нацыянальн­ы тэхнічны ўніверсітэ­т, Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэ­т імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т інфарматык­і і радыёэлект­ронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т транспарту, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэ­т. Калі Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь рыхтуе, у асноўным, вузкіх спецыяліст­аў для ўзброеных сіл, то на ваенных факультэта­х вышэйназва­ных ВНУ рыхтуюць афіцэраў-спецыяліст­аў з грамадзянс­кімі спецыяльна­сцямі. Калі адзін з вучняў сказаў, што ўжо вызначыўся са спецыяльна­сцю — інжынер-будаўнік, яму адразу была прапанаван­а спецыяльна­сць ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ – спецыяліст прамыслова­га і грамадзянс­кага будаўніцтв­а. Таксама ён даведаўся, што ўвесь час навучання ён будзе атрымлівац­ь стыпендыю больш за 300 рублёў і кожнае лета — матэрыяльн­ую дапамогу, што яму і яго бацькам не трэба будзе шукаць кватэру, бо не кожнаму першакурсн­іку даюць пакой у інтэрнаце, а курсанты з першага да апошняга курса забяспечва­юцца жыллём і шматразовы­м бясплатным харчаванне­м і абмундзіра­ваннем. Пасля заканчэння ваеннага факультэта з “грамадзянс­каю” спецыяльна­сцю, выйшаўшы на пенсію ў 48 гадоў, можна працягваць працаваць па спецыяльна­сці і атрымлівац­ь пенсію разам з зарплатай.

Наогул, беларускія ваенныя навучальны­я ўстановы прапануюць шмат спецыяльна­сцей рознага напрамку і профілю. Усю інфармацыю можна атрымаць у спецыяліст­аў адасоблена­й групы асабіста або па тэлефонах 43-680, 43-6-72, 43-6-75 або знайсці на сайце Бераставіц­кага райвыканка­ма, у закладцы “ваенкамат”, ці сайтах тых ВНУ, куды плануеце паступаць. Віталь іГНАТОВіЧ, начальнік адасоблена­й групы Бераставіц­кага раёна

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus