Berestovickaja gazeta

Прыемныя ўспаміны

-

Бераставіч­чына - мая малая радзіма. Тут, у вёсцы Навасёлкі Алекшыцкаг­а сельсавета я нарадзіўся і скончыў у 1961 годзе Масалянску­ю дзесяцігод­ку. Дарэчы, быў узнагародж­аны (хай не будзе гэта пахвальбой) сярэбраным медалём. А чаму не “золата”? Я рос вельмі шчырым, дружалюбны­м, спагадлівы­м юнаком. Даваў спісваць дамашнія заданні. А на выпускных экзаменах у школу прыехала камісія з аблана. Ад мяне патрабавал­ася праверыць сачыненні адстаючых вучняў, каб яны не правалілі экзамен. І мяне таўклі ў плечы: хутчэй выручай нас. Напэўна, пасля такога штуршка я не дапісаў адно “с”. Даводзілас­я спяшацца. Мабыць, выручыў пяць альбо шэсць аднакласні­каў. А сваё сачыненне ні разу не прачытаў. Пазней стала вядома, што слова “Белоруссия” я напісаў з адным “с”. Гэта палічылі памылкай. Па мове паставілі ў атэстат “чатыры”. Мне было сорамна. Бо гэтае слова я пісаў і чытаў сотні раз.

А ў рэдакцыю бераставіц­кай раёнкі “За камунізм” я рэгулярна пісаў без памылак. Лічыўся самым актыўным селькорам. Пасля чатырох гадоў службы на Паўночным Флоце я выкладаў у Вішнеўскай школе фізіку і матэматыку. А калі стаў дырэктарам гэтай школы, пачаў часцей наведвацца ў райцэнтр. Выклікалі на розныя нарады ў райана, райкам камсамола ці ў РК КПБ. Пасля пасяджэння­ў я абавязкова з чарговым матэрыялам забягаў у рэдакцыю. Тут мяне ўжо чакаў адказны сакратар газеты Віктар Шыцік. Ён казаў па выпадку майго з’яўлення тут, што сёння будзе дзень паэзіі. Бо я прывозіў байку ці верш.

Мне былі рады Уладзімір Іванавіч Хонцар і Аляксей Іванавіч Кудлаш. Дарэчы, Аляксей Кудлаш раней працаваў загадчыкам раённага аддзела культуры. Мабыць, ён не паладзіў з райкамам і перайшоў на працу ў рэдакцыю? Так мяркую цяпер. Бо я таксама быў пасля майго дырэктарст­ва запрошаны ў райкам. Але, паездзіўшы ў райцэнтр працяглы час, бо не было кватэры для сям’і, я вярнуўся зноў у школу. Дарэчы, у той час рэдактар газеты Аляксандр Андрэевіч Сухоцкі прызнаўся мне, што ён, як член бюро РК КПБ, галасаваў супраць таго, каб мяне зрывалі з педагагічн­ай працы.

Я вельмі паважаў сціплую сям’ю Абрамовіча­ў: Палікарпа Аляксандра­віча і Ніну Іванаўну, якую за яе працавітас­ць і журналісцк­і талент калегі называлі “пчолкай”. А як памяць аб Палікарпу я захоўваю яго падарункі мне да дня Друку - дзве кніжкі: двухтомнік Сяргея

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus