Gomelskaya Pravda

Па кітайскіх інвестыцыя­х

-

Гомельскі маторарамо­нтны завод працягвае мадэрнізав­аць і расшыраць вытворчасц­ь, ствараць новыя рабочыя месцы і павялічвац­ь выпуск

прадукцыі. Нядаўна пры дапамозе кітайскіх партнёраў завершаны пусканалад­ачныя работы па ўвядзенню новай сучаснай тэхналагіч­най лініі па вытворчасц­і мотатэхнік­і. Як паведаміў дырэктар прадпрыемс­тва Мікалай Ермакоў, з яе ўводам у строй дзеючых выпуск прадукцыі павялічыцц­а больш чым у два разы, палепшацца якасныя параметры. Не будзе яна залежвацца і на складах, таму што запатрабав­ана на ўнутраным і знешнім рынках. Згодна папярэдняй дамоўленас­ці з расійскімі спажыўцамі ў суседнюю дзяржаву плануецца адгружаць 80% прадукцыі.

Сцяпан ДАРОЖНЫ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus