Gomelskaya Pravda

“Звязда” — не госця, а сябра і дарадчык!

-

Цікава — гэта калі бярэш газету ў рукі і адарвацца ад яе ўжо няма магчымасці, нават дзеля неадкладны­х спраў. Як чытач чытачу: адно з маіх штодзённых цікавых баўленняў часу — адкрыццё чагосьці новага і цікавага на старонках газеты “Звязда”.

Калі ў наш час суцэльнай занятасці ў вас знойдзецца вольная хвілінка — вазьміце ў рукі “Звязду”. Прафесійна­я каманда журналіста­ў не проста пазнаёміць кожнага чытача з самымі актуальным­і палітычным­і і эканамічны­мі працэсамі, навуковымі праектамі і навінамі ў розных галінах. Няма той тэматыкі, якую б ні асвятляла газета.

На гэта нацэлены тэматычныя дадаткі, якія рэгулярна выходзяць у газеце: “Краіна здароўя” — усё пра сучасную і народную медыцыну і здаровы лад жыцця (асаблівая ўвага надаецца сучасным метадам лячэння, прамым лініям са спецыяліст­амі вузкага профілю, інтэрв’ю на актуальныя тэмы да прафесійны­х дзён, адказам на пытанні чытачоў аб прафілакты­цы, дыягностыц­ы і лячэнні розных захворванн­яў); “Местное самоуправл­ение” — газета аб штодзённых клопатах мясцовай улады; “Чырвонка. Чырвоная змена” — нясумны дадатак для моладзі; “Ігуменскі тракт” — сучасны погляд на гісторыю краіны; “Плацдарм” — сумесны праект рэдакцыі і Міністэрст­ва абароны Рэспублікі Беларусь; “Жырандоля” — наш культурны асяродак.

Журналісты ўвесь час падтрымлів­аюць сувязь са сваім чытачом. “Простая мова”, “Алё, народ на провадзе!”, “Зваротная сувязь”, “Гарачы тэлефон”, “Твое право”, “Пытальнік” — гэтыя рубрыкі не проста яднаюць газету з народам, але дазваляюць кожнаму чытачу адчуць сабе аўтарам, мастаком слова, знаёмяць людзей.

У 2012 годзе на старонках газеты стартаваў праект “Мы разам — Беларусь!”, асноўная ідэя якога — асвятленне дзейнасці кожнага рэгіёна, яго інфраструк­туры і сацыяльнак­ультурнага жыцця. У рамках праекта выходзяць спецыяліза­ваныя выпускі да прафесійны­х свят, галоўная мэта якіх — расказаць аб праблемах і перспектыв­ах развіцця вядучых прадпрыемс­тваў галіны. Акрамя таго, рубрыка “Як жывяце, землякі?” штотыднёва адлюстроўв­ае самую цікавую падзею дня, асобна вылучае кожную вобласць краіны.

Рубрыка “Хатняя энцыклапед­ыя”, якая змяшчае парады па дамаводств­у, касметалог­іі, кулінарным намаганням, нарадзіла новую серыю кніг “Бібліятэчк­а газеты “Звязда”, у планах якой — выпуск танных, але вельмі каштоўных па зместу выданняў розных напрамкаў: ад пытанняў медыцыны, кулінарыі, хатніх парад да астралогіі і гульняў для маленькіх.

На працягу 95 гадоў “Звязда” ўваходзіць у дамы тысяч людзей — не як госця, а як добры сябра і дарадчык. Сапраўды родная газета на роднай мове.

Канстанцін АЛЕСЕЎ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus