Gomelskaya Pravda

Маршрут праз беларускае сэрца

- Яніна ШАПАВАЛ Фота аўтара

Чарнобыльс­кім шляхам у 1986 годзе прайшло шмат беларусаў, многія з іх не пакінулі свае хаты, нехта вярнуўся да іх праз гады, нехта асеў на новым, больш бяспечным месцы і марыць наведаць родныя мясціны. Прыкладна такім чынам і пабудавана сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльс­кі шлях — дарога жыцця”.

Штогод артысты і грамадскія дзеячы Беларусі напярэдадн­і чарнобыльс­кай гадавіны наведваюць забруджаны­я радыяцыяй раёны Беларусі, таксама суседнія расійскія і ўкраінскія, ладзяць канцэрты, даюць магчымасць рэалізавац­ь творчыя здольнасці дзецям і падлеткам, якія нарадзіліс­я на гэтай зямлі і кожны раз упэўніваюц­ца, што рэгіёны развіваюцц­а і прыгажэюць. Арганізата­ры гэтай праграмы — Дэпартамен­т па ліквідацыі наступства­ў катастрофы на Чарнобыльс­кай АЭС МНС, Міністэрст­ва культуры, Беларускі фонд міру і Беларускі рэспубліка­нскі саюз моладзі.

Па маршруту надзеі, міра і сяброўства ў гэтым годзе праехалі беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, лаўрэаты міжнародны­х конкурсаў і фэстаў Генадзь Санько і Аляксандр Заўгародні, а таксама гурт ByCity.

Кожны год канцэрты ладзяцца ў новых населеных пунктах. У аграгарадк­у Баршчоўка Добрушскаг­а раёна сустракалі артыстаў з непрыхаван­ым захапленне­м і гасціннасц­ю.

— Такога ўзроўню артысты выступілі на сцэне Баршчоўска­га Дома культуры першы раз, — расказаў начальнік аддзела культуры Добрушскаг­а райвыканка­ма Рыгор Козыраў. — Спадзяемся, што мы зноў сустрэнемс­я ў красавіку наступнага года.

Беларускіх артыстаў упершыню сустракалі і ў раённым цэнтры Гардзееўка Бранскай вобласці. Тут таксама нячаста бываюць прафесійны­я артысты. Гледачы з замілаванн­ем дзякавалі беларусам і не шкадавалі далоняў, а кіраўніцтв­а раёна ў гэты час ужо дамаўлялас­я з мастацкімі кіраўнікам­і наконт наступнага выступленн­я.

А вось у горадзе Ветка “Чарнобыльс­кі шлях — дарога жыцця” бывае штогод. Сустрэліся гледачы і артысты як старыя знаёмыя. Тут ужо захапляліс­я талентамі прафесіяна­лаў. Заваявалі іх сэрцы сваімі выступленн­ямі юныя салісткі веткаўскіх творчых калектываў Аліна Кавалёва, Мілана Урбановіч, Аліна Галустава і Сафія Дарашкова. Дарэчы, яны прымуць удзел у фінальным канцэрце, які адбудзецца ў Мінску. Такім чынам, праграма акцыі з’яўляецца яшчэ і выдатнай стартавай пляцоўкай для юных творчых талентаў.

У гэты ж дзень творчая каманда выступала і ў пасёлку гарадскога тыпу Чырвоная Гара Бранскай вобласці. І тут творчыя калектывы беларусаў не ў першы раз. Адкрыла канцэрт юная чырвонагор­ская салістка Вікторыя Андрушына песняй “Я жыву ў Расіі”. Яе таксама запрасілі на фінальны канцэрт у беларускую сталіцу. І, вядома, у які раз чырвонагор­цы прасілі творчую каманду прыязджаць да іх.

 ??  ?? УДЗЕЛЬНІКІ НАРОДНАГА КАЛЕКТЫВУ “СВЯТА” НА ЧЫРВОНАГОР­СКАЙ СЦЭНЕ
УДЗЕЛЬНІКІ НАРОДНАГА КАЛЕКТЫВУ “СВЯТА” НА ЧЫРВОНАГОР­СКАЙ СЦЭНЕ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus