Gomelskaya Pravda

Гавань настаўніцт­ва

- Тамара КРУЧЭНКА

Заўтра ў навучэнцаў Лоеўскага дзяржаўнаг­а педагагічн­ага каледжа з’явіцца абноўка. А калі дакладней, невялікая, але знакавая дэталь упрыгожыць вучэбную форму юнакоў і дзяўчат. Гэта зялёны шоўкавы шалічак — своеасаблі­вая адзнака, распрацава­ная да 50-гадовага юбілею каледжа.

За паўвека гісторыі тут падрыхтава­лі і выпусцілі 5993 спецыяліст­аў. Дарэчы, сярод цяперашніх 52 выкладчыка­ў 15 — выпускнікі ўстановы, у тым ліку і дырэктар Раіса Каляда, якая скончыла тагачаснае педвучыліш­ча ў 1982 годзе. Потым яна вучылася на гістарычны­м факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны. Раіса Васільеўна пачынала выкладчыка­м, 8 гадоў была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і ўжо пяць гадоў узначальва­е калектыў.

Працуюць тут таленавіты­я педагогі, якія дабіваюцца дзейсных вынікаў у працы. Сярэдні бал паспяховас­ці — 7,8. Работы навучэнцаў занялі ў 2012 годзе першае месца на рэспубліка­нскай выставе дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці. У каледжа першае месца ў вобласці па забеспячэн­ні якасці адукацыі сярод ССНУ. А яшчэ ў рабят трэцяе месца ў рэспубліка­нскіх спаборніцт­вах па летнім мнагабор’і сярод вытворча-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльны­х навучальны­х устаноў. Ёсць шмат іншых перамог.

Дасягнення­м у розных накірунках спрыяюць вучэбна-метадычная і матэрыяльн­а-тэхнічная базы. У каледжы тры інтэрактыў­ныя дошкі, дзве мультымеды­йныя ўстаноўкі, сучасны камп’ютарны клас. А яшчэ ў кожным кабінеце ёсць медыятэкі, што дазваляе рэалізоўва­ць у поўнай ступені патрабаван­ні адукацыйна­га стандарту па спецыяльна­сці “Пачатковая адукацыя”. Ствараецца кабінет інфармацый­ных тэхналогій.

Напярэдадн­і юбілею ў каледжы шмат яркіх мерапрыемс­тваў: адкрылася фотавыстав­а па старонках гісторыі ўстановы, прайшла акцыя “Яны ў нашай памяці”, адбываюцца сустрэчы з ветэранамі педагагічн­ай працы. І па даўняй завядзёнцы праведзены велазабег на ўзбярэжжа Дняпра ў вёсцы Крупейкі, дзе ў кастрычнік­у 1943 года ішло фарсіраван­не Дняпра.

Сярод навучэнцаў шмат адметных талентаў, таму прайшлі конкурсы эстраднай песні, рытмічнага танца, чытальніка­ў аўтарскіх твораў, прэзентацы­я відэаролік­аў, прысвечаны­х роднаму каледжу. На свята завітае шмат гасцей.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus