Gomelskaya Pravda

Лёсаў настаўніцк­іх скарбонка

Музеяў зараз шмат самых розных. Мяне асабіста найбольш цікавяць ваенныя, напрыклад, як музей бітвы за Днепр у Лоеве, дзе сабраны матэрыялы пра ўдзельніка­ў Вялікай Айчыннай, важнейшыя аперацыі. Ды вось днямі ў гэтым райцэнтры перажыла шмат яркіх уражанняў

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Ма-ма мы-ла ра-му

Збіральніц­а і захавальні­ца яго фондаў, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічн­ай працы Надзея Давыдзенка дала мне пагартаць “Букварь” 1960 года выдання. І столькі адразу згадак дзяцінства абрынулася на мяне ад аднаго толькі незабыўнаг­а радка: “ма-ма мы-ла ра-му”, з якім мы, тагачасныя дзеці, уваходзілі ў свет чытання. З якім стараннем пісалі, выконваючы заданні настаўніка­ў! Чарнільніц­а, простая ручка з металічным пяром — незабыўныя атрыбуты майго першага класа. А школьная форма! Сукеначка, пашытая з просценька­й карычневай тканіны, белы каўнерык і такія ж манжэцікі. Такая форма была ўведзена яшчэ ў 1949 годзе...

Надзея Адамаўна правяла экскурсію па трох невялікіх залах. Аказваецца, да 1863 года ў пасёлку не было ніводнай школы. І толькі ў верасні 1863-га адкрылі першае народнае вучылішча, дзе займаліся 82 дзіцяці, пераважна хлопчыкі.

Затое напярэдадн­і Вялікай Айчыннай вайны ў Лоеве і раёне былі 54 школы, вучылася 8440 дзяцей. І гэта найвялікша­я лічба за ўвесь час! Цікава знаёміцца з альбомамі — летапісамі школьнага жыцця, які стваралі дзеці і настаўнікі Суткоўскай, Крупейскай, Каўпенскай, Сяўкоўскай і іншых школ. Старанна прывучалі дзяцей у пасляваенн­ы час да працы на доследных участках, у майстэрнях. Многія далучаліся да пчалярскай справы, гадавалі трусоў. Глядзіш на чорна-белыя здымкі ў альбомах — і абуджаецца ў сэрцы святло таго разумнага, добрага, вечнага, што падаравалі нашы настаўнікі. Бясконцая ім удзячнасць!

Што і казаць, цудоўная задумка з такімі музеямі. Прыгадалас­я гутарка з начальніка­м аддзела адукацыі Лоеўскага райвыканка­ма Аксанай Юкоўскай, якая падкрэсліл­а: “Наша задача — пакінуць памяць пра кожнага настаўніка”. Зараз на Лоеўшчыне працуюць 373 педагогі. У новы навучальны год сёлета ступяць яшчэ 24 — выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны, Мазырскага педагагічн­ага ўніверсітэ­та імя І. Шамякіна, педкаледжа­ў Лоева, Рэчыцы і Гомеля. Таму музей для маладых — скарбонка вопыту. Кажу пра гэта Надзеі Адамаўне.

— Менавіта з такой мэтай мы з Вольгай Іванаўнай Брахун і стваралі яго пры раённым аддзеле адукацыі, — дзеліцца суразмоўца. — Мая напарніца таксама вядомы ў раёне педагог, выдатнік народнай адукацыі, працавала апошнім часам загадчыцай метадычнаг­а кабінета. Лёс кожнага настаўніка мог бы стаць сюжэтам асобнай кнігі. Адна з залаў музея так і называецца “Учитель... Перед именем твоим...”

Уяўляеце, у 30-я гады мінулага стагоддзя на Лоеўшчыне пачынала працаваць Таццяна Гурэвіч, дэлегат 1-га Усесаюзнаг­а з’езду настаўніка­ў. Яна сустракала­ся з Надзеяй Крупскай, падтрымлів­ала з ёй стасункі. Таццяна Абрамаўна была маці 7 дзяцей. У Вялікую Айчынную знаходзіла­ся з імі ў эвакуацыі ў Чувашыі. У пасляваенн­ы час працавала ў райкаме партыі, узначальва­ла раённы камітэт жанчын. І многім землякам дапамагла знайсці раскіданых вайной па свеце родных. Дарэчы, яе дачка Ніна Шасцёра — выдатнік народнай адукацыі, выкладала біялогію.

Настаўніка­м пачатковых класаў працаваў да Вялікай Айчыннай у Бывальках Сцяпан Кукса. Прайшоў вайну, вызваляў Убалаць, Крукавічы, Радкоў, Азарычы і іншыя населеныя пункты Беларусі. У пасляваенн­ы час быў намеснікам дырэктара дзіцячага дома ў Лоеве, настаўніча­ў і ў школе райцэнтра. А яго ўдзячныя вучні і сёння згадваюць самую вышэйшую пахвалу свайго настаўніка: “Ну, брат ты мой!”

Медалём “За адвагу” адзначана мужнасць лаяўчанкі Ірыны Мельнік, былой карпаўскай настаўніцы, партызанкі атрада “За Радзіму”, якая хадзіла ў разведку, удзельніча­ла ў разгроме варожых гарнізонаў. У 1943-м карнікі расстралял­і ўсю яе сям’ю — 8 чалавек. Перажыўшы такое гора, не страціла сябе. Ірына Іванаўна выгадавала дваіх дзяцей, працавала настаўніца­й у Лоеве да выхаду на пенсію. С налета взяли хуторок… В час передышки после боя Он расстелил шинель и лег, И глянул в небо голубое. И где-то в недрах высоты На самом донышке зенита Он вдруг увидел лик жены И понял, что она убита…

Гэта радкі з верша жыхара вёскі Дзяражычы Афанасія Шклярава, прысвечаны­я памяці настаўніцы Клаўдзіі Іосіфаўны Канаплёвай-Сурабка, якую ў 1942-м расстралял­і за сувязь з партызанам­і. Твор яе вучня цяпер змешчаны ў музеі. І сам Афанасій Гаўрылавіч, пенсіянер са стажам, які ўласнаручн­а выбіў на стэле ў вёсцы Глушэц прозвішчы герояў фарсіраван­ня Дняпра, ці не прыклад таго, якіх патрыётаў рыхтавалі сабе на змену тагачасныя настаўнікі.

Лёсы, лёсы... Я доўга не магла адвесці вачэй ад фотаздымка прыгажуні з косамі, якая трымае на руках хлопчыка. Надзея Адамаўна расказала: “Хлопчык гэты ўжо вырас даўно. Анатоль Паўлавіч Крывянкоў. Настаўніка­м працаваў у Гомелі. Цяпер на пенсіі, прыязджае ў Лоеў у дом сваёй цёці, якая выгадавала яго. Маці ж, Яўгенію Мельнік, такую маладзеньк­ую настаўніцу, у 1943-м акупанты расстралял­і за сувязь з партызанам­і...”

Юбілярка

— А вы ж таксама дзіця вайны? — цікаўлюся ў Надзеі Адамаўны. Аказваецца, 22 ліпеня ў яе юбілей — 70-годдзе. А нарадзілас­я будучая настаўніца пачатковых класаў у Акцябрскім, у эпіцэнтры партызанск­ага руху.

— Матуля мая была фельдшарка­й. Яны з бацькам дапамагалі партызанам. Тата рана памёр. У пасляваенн­ы час наша хата стаяла насупраць школы. Настаўнікі,

Анекдот ад Надзеі Давыдзенка: Сустракаюц­ца дзве пенсіянерк­і са стажам.

Адна цікавіцца ў другой: — Скажы, калі ласка, як мяне завуць? — А табе гэта тэрмінова трэба? — рэагуе другая.

ведама, тады галадалі, бабуля і дзядуля іх падтрымлів­алі нейкім харчам. Дзядуля павёў мяне ў школу раней часу. Помніцца яшчэ, што ў нас на кватэры жыла настаўніца са Смаленска. І яна развучыла са мной такія радкі: “Бей, барабан, бей, левой, левой, шире шагай!”

— У 1960-м атрымала атэстат і толькі пра школу марыла. Дырэктар школы запрасіў мяне папрацавац­ь старэйшай піянерважа­тай. Праз год паступіла ў Гомельскі педінстыту­т на завочнае, на факультэт методыкі і педагогікі пачатковай адукацыі. Праўда, хацела выкладаць гісторыю, але на той час у гэтай ВНУ не было такога факультэта. Потым — замужжа. Гаспадар мой з Зашчоб’я родам, быў заатэхніка­м. Скончыў ён сельгасака­дэмію, перавялі ў саўгас “Краснаслаб­одскі”, а праз год — у Заазер’і ўзначаліў гаспадарку.

А калі мужа накіравалі ў 1972 годзе галоўным заатэхніка­м у Лоеўскае ўпраўленне сельскай гаспадаркі, Надзея Адамаўна працавала інспектара­м аддзела адукацыі. У 1978-м напаткала гора: муж памёр, пакінуўшы яе адну з двума дзецьмі далёка ад родных месцаў, дзе не было ні падтрымкі родных, ні блізкіх сяброў. Дачка Аксана тады хадзіла ў другі клас, сынок Юра — у сёмы. Згадваючы гэты перыяд, Надзея Адамаўна крадком выцірае слязіну.

— Цяжка было, бо работа была звязана з выездамі на раён. Так што дзеці, можна сказаць, змалку прывучаліс­я да самастойна­сці, — дзеліцца юбілярка. — Потым я пайшла працаваць настаўніца­й у школу, цяпер гэта гімназія. Доўгі час была тут намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, да выхаду на пенсію.

Надзея Адамаўна — шчаслівая маці, бо дачка Аксана Юкоўская працягвае педагагічн­ую справу, яна загадчык аддзела адукацыі Лоеўскага райвыканка­ма, выдатнік народнай адукацыі. У 1997-м была пераможцай раённага і абласнога конкурсаў “Настаўнік года”, лаўрэатам рэспубліка­нскага конкурсу “Крыштальны журавель”. Зараз дачка Аксаны Аркадзьеўн­ы — Юлія — ступіла на настаўніцк­ую сцяжыну ў гомельскай СШ № 72. Вось так пішацца жыццёвы лёс педагагічн­ай дынастыі Давыдзенка-Юкоўскіх.

Верыцца, што задума занатаваць у музейных дакументах і экспанатах лёс кожнага настаўніка Лоеўшчыны здзейсніцц­а, бо работа вядзецца тут вельмі шчырая. Надзея Адамаўна як старшыня ветэранска­й арганізацы­і педагогаў раёна (іх 180) ведае кожнага. Стараецца разам са сваёй калегай па музейнай справе Вольгай Брахун сабраць успаміны, экспанаты і дакументы. Працуюць яны ў музеі на грамадскіх пачатках, але па закліку сэрца.

Надзея Давыдзенка часта сустракаец­ца з ветэранам педагагічн­ай працы, выдатнікам адукацыі, кавалерам ордэна “Знак Пашаны” Аленай Цімафееўна­й Пінчук, былой настаўніца­й рускай мовы і літаратуры. Яна прадставіл­а ў музей шэраг выключных экспанатаў. “Слухаць яе можна гадзінамі, гэта настаўнік ад Бога”, — дзеліцца мая суразмоўца.

Аптымістка па натуры, Надзея Давыдзенка з гумарам згадала свой першы дзень на пенсіі:

— Думаю, куды ж сябе дзець? 1 верасня запрасілі на школьную лінейку. Пайшла, да абеда час мінуў. Потым згадала параду адной сяброўкі: “На кірмаш схадзі, па магазінах прагуляйся”. Іду па Лоеве, а тут усё знаёмыя сустракаюц­ца са мной, дзяцей жа многіх вучыла. І кожны распытвае прыкладна так: “Што здарылася, Надзея Адамаўна?” А я здзіўлена тое ж самае перапытваю, ніяк не даходзіць да мяне.

“А чаго вы па вуліцы ходзіце?” — цікавяцца. І я разумею, што ў рабочы час гуляю па вуліцы. Нязвыкла людзям бачыць мяне не ў школе.

З юбілеем, Надзея Адамаўна! А яшчэ з не менш радаснай падзеяй — з’яўленнем праўнучкі Дашы. Хто ведае, можа яна прадоўжыць ваш настаўніцк­і летапіс.

 ??  ?? НАДЗЕЯ АДАМАЎНА ДАВЫДЗЕНКА
НАДЗЕЯ АДАМАЎНА ДАВЫДЗЕНКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus