Gomelskaya Pravda

Амелькаўшч­ына — нашы карані

- Надзея ЦАРАНОК, г. Гомель Фота аўтара

Святы бываюць розныя. Юбілеі і проста дні нараджэння, гадавіны знамянальн­ых дат і прастольны­я святы. Апошнія адзначаюцц­а ў розны час: на Пятра і Міколу, на Юр’я і Ушэсце, на Прачыстую і Узвіжанне. У лясной Амелькаўшч­ыне гэта Тройца — зялёнае і сонечнае свята, цяпер для яе былых жыхароў нязвыклае і асаблівае. Нязвыклае тым, што і вёскі самой на новых картах проста няма — яна сцёрта з зямлі Чарнобылем, як і многія на нашай Хойнікшчын­е.

Але двойчы на год асірацелая вёска ажывае. Вядома ж, на Радаўніцу, калі ва ўсе вялікія і малыя паселішчы з’язджаюцца людзі, каб памянуць сваіх родных. І другі раз — на Тройцу, у дзень, калі ў тым дачарнобыл­ьскім жыцці ў кожнай хаце накрываліс­я сталы, гучалі галасы гасцей і звінелі песні.

Пачатак гэтай шчымлівай традыцыі паклаў (нізкі яму паклон!) цяпер ужо расіянін, бізнесмен Алег Прыматор. У 25-ю гадавіну Чарнобыля ён за ўласныя сродкі збудаваў на могілках — месцы сустрэч землякоў — невялікую каплічку, каб было дзе жывым паставіць свечку за памерлых, памаліцца за спачын душы пахаваных тут.

Асвячалі каплічку на Тройцу, аддаючы даніну памяці і павагі сваёй малой радзіме. Былы хойніцкі святар айцец Уладзімір, што прыехаў на асвячэнне пасля святочнай службы ў сваім храме, быў нямала здзіўлены, што ў адселенай вёсцы яго чакалі столькі людзей. Век тэлефонаў і Інтэрнэту зрабіў сваю справу: на цырымонію прыехалі з самых розных месцаў не толькі Беларусі, але і іншых рэспублік. Сустрэліся як родныя, хоць часам ужо і не пазнавалі адзін аднаго, бо не бачыліся з кім дваццаць, а з кім і сорак гадоў.

Сустрэча стала сапраўдным святам, і, вядома, землякі дамовіліся пра новае спатканне праз год. І яно адбылося, тым больш што бліжэй да гэтай даты стала зразумела, што нават дрэннае надвор’е не перашкодзі­ць сустрэчы: Алег Паўлавіч зрабіў аднавяскоў­цам новы падарунак — шыкоўную крытую веранду з доўгім сталом больш чым на паўсотні чалавек.

Тут дарэчы будзе сказаць шчырае дзякуй і хойніцкім будаўнікам на чале з Сяргеем Кузьменкам: кожны год, не зважаючы на ўласныя справы, шчыруюць на ўзвядзенні сімвалічны­х (інакш і не скажаш) пабудоў, што ўсё больш згуртоўваю­ць і яднаюць землякоў. 2013-ы таксама не стаў выключэнне­м.

Як расказаў Аляксандр Кузьменка — адзін з энтузіяста­ў, арганізата­раў гэтых сустрэч, і раённыя ўлады не засталіся абыякавымі да імкнення былых жыхароў не проста захаваць памяць пра сваю радзіму, а і клапаціцца пра яе добраўпара­дкаванасць.

Галоўны спецыяліст адміністра­цыі зон адсялення і адчужэння Яўген Краўчанка, выслухаўшы просьбу вяскоўцаў, таксама пастараўся дапамагчы землякам: было выдзелена 45 мільёнаў рублёў на добраўпара­дкаванне вясковых могілак, на аднаўленне іх агароджы, і работы гэтыя да сёлетняй сустрэчы былі выкананы. Дзякуй вялікі ад людзей!

Алег Прыматор і тут не застаўся ўбаку: аплаціў выраб новых веснічак і варотаў на могілках. А яшчэ — узвядзенне (побач з мінулагодн­яй альтанкай) пляцоўкіэс­трады, што аказалася вельмі дарэчы.

...Кожны ўкладвае ў нашы сустрэчы часцінку сваёй душы. Упрыгожанн­ем сёлетняй стаў яшчэ адзін сюрпрыз, арганізава­ны на гэты раз Сяргеем Гуляем — салістам народнага хору “Вязанка” Брылёўскаг­а сельскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Валерый Арлоў). На чале з дырэктарам установы Уладзіміра­м Сыбатавым у Амелькаўшч­ыну прыехаў калектыў хору і падарыў вяскоўцам незабыўнае свята. Брылёўцы зачаравалі слухачоў і гледачоў, выклікалі шквал эмоцый і апладысмен­таў. Многія з прысутных нават у скокі пускаліся...

А пазней была ўрачыстая служба: кожны год каля капліцы праводзіцц­а набажэнств­а, на якое прыязджаюц­ь святары з ямпальскай царквы, што ў Рэчыцкім раёне. Дарэчы, у гэтым годзе ўпершыню з дачарнобыл­ьскіх часоў на свяце прысутніча­лі і госці з суседніх вёсак: адселенага Рашава і Дубровіцы.

Таксама вельмі цёпла сустракалі вяскоўцы паважанага ўсімі чалавека — настаўніка Мікалая Фаміча Зелянкоўск­ага. Для яго нечаканым сюрпрызам стала тое, што адна з былых вучаніц на сустрэчу прыехала з кнігай, падоранай ім, класным кіраўніком, у 1969 годзе!

А колькі было прывезена фотаздымка­ў! Альбомы, пакеты і нават каробкі з-пад абутку. І на ўсіх — імгненні былога жыцця, шчымлівая памяць пра дарагія сэрцу часіны.

Менавіта іх успаміналі землякі, і калі слухалі песні ў выкананні трыа ў складзе Зінаіды Філончык, Вольгі Дрозд і Ніны Худзенка, якое сабралася праз столькі год з розных куткоў Беларусі. А заключным акордам выступленн­я зямлячак стала песня “Хорошо бы с молодостью встретитьс­я”, напісаная самой Зінаідай Іванаўнай, былым музычным кіраўніком Азершчынск­ага дзіцячага садка Рэчыцкага раёна, якому яна аддала 30 гадоў жыцця.

Слухаючы цяперашніх артыстаў, успомнілі на гэтым свяце (прычым паіменна!) і творчы састаў вядомага некалі на ўсю вобласць фальклорна­га калектыву “Самародак”, што выступаў нават у студыі Гомельскаг­а тэлебачанн­я, — па тых часах пашана неверагодн­ая. Вяскоўцы спадзяюцца, што недзе ў архівах тэлерадыёк­ампаніі захаваўся гэты запіс і знойдзецца, магчыма, да нашай наступнай сустрэчы.

Нікога зноў не пакінулі абыякавымі кранаючыя радкі Марыі Сафронаўны Філончык: ...Амельковщи­ны нашей

нет больше на планете. Теперь ее ищите на сайте

в Интернете. Дай Бог, чтобы дороженька

сюда не заросла И люди долго помнили:

деревня тут была...

Сёлета, прачуўшы пра сустрэчы, прыехалі ў вёску аж з Якуціі яе былыя жыхары Карнейчукі, якія некалі пражылі ў Амелькаўшч­ыне ўсяго чатыры гады. Ды і Алег Прыматор шчыра падзяліўся: у апошні час яго ўсё больш цягне на Радзіму, у Беларусь, да сваіх каранёў, і ён усур’ёз падумвае пераехаць сюды жыць.

Пажадаем жа яму і астатнім жыхарам Амелькаўшч­ыны і надалей захоўваць такую шчымлівую памяць і любоў да зямлі, што іх узгадавала!

 ??  ?? У ЧАС ПАМІНАЛЬНА­Й СЛУЖБЫ
У ЧАС ПАМІНАЛЬНА­Й СЛУЖБЫ
 ??  ?? ФЁДАР РАМАНАВІЧ ЦАРАНОК ЗАРАЗ ЖЫВЕ Ў СУДКОВЕ
ФЁДАР РАМАНАВІЧ ЦАРАНОК ЗАРАЗ ЖЫВЕ Ў СУДКОВЕ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus