Gomelskaya Pravda

Гэта Воля Галанава з Іркуцка. Яна размаўляе па-беларуску

АБ ГЭТЫМ КАРЭСПАНДЭ­НТУ “ГП” ПАВЕДАМІЎ ЗАСНАВАЛЬН­ІК ІРКУЦКАГА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ ІМЯ Я. ЧЭРСКАГА АЛЕГ РУДАКОЎ

- Наталля ПРЫГОДЗІЧ Фота аўтара

На гэтым тыдні ў Мінску адбыўся VI з’езд беларусаў свету “Бацькаўшчы­на”, на які з’ехаліся беларусы з 19 краін. Напрыканцы мінулага тыдня ў Гомель завітала група з Іркуцка, якая накіроўвал­ася на з’езд. Творчая сустрэча адбылася ў філіяле Веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава.

Вельмі ўразіў выступ гурту “Крывічы”. Беларускія старажытны­я песні спявалі дзяўчаты з Іркуцка, апранутыя ў аўтэнтычны строй. Дарэчы, многія з іх нарадзіліс­я ўжо ў Сібіры, прытым у другім, трэцім, а то і ў пятым пакаленнях беларусаў. Яны ніколі раней не былі ў Беларусі, але гэта не перашкаджа­е ім захоўваць сваю ідэнтычнас­ць. Потым спявалі гомельскія дзяўчаты з “Талакі”. Яны таксама запалілі сваім выступам гасцей з Іркуцка і іншых слухачоў. Апошнія песні спявалі ўжо ўсе разам, ды такім сугучным шматгалосс­ем, нібы рэпетавалі дагэтуль.

“ГП” задала некалькі пытанняў Алегу Рудакову, які на працягу 17 гадоў кіраваў таварыства­м беларускай мовы і культуры імя Чэрскага ў Іркуцку. Зараз ён саступіў пасаду старшыні больш маладому, бо збіраецца займацца навуковай дзейнасцю: плануе больш ездзіць па сібірскіх вёсках, заснаваных беларусамі, збіраць легенды, гісторыі іх утварэння, традыцыі.

— Ці шмат беларусаў у Іркуцку?

— 50 тысяч, але ж гэта толькі афіцыйная лічба і гэта замала. Бо толькі ў сталыпінск­і час у Сібір перасяліла­ся 1,5 мільёна беларусаў, з якіх 300 тысяч менавіта ў Прыбайкалл­е.

— Якім чынам такая вялікая колькасць нашых суайчыннік­аў трапіла ў далёкую Сібір?

— Гісторыя перасяленн­я пачалася ў даўнія часы. Выхадцы з Беларусі з’явіліся ва Ўсходняй Сібіры ў складзе першых экспедыцый казакоў і першапрахо­дцаў. Напачатку XVII стагоддзя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім вяліся войны. Палонных адсылалі ў Сібір не ў якасці ссыльных катаржніка­ў, а ў якасці першапрахо­дцаў і ваяроў. Звалі выхадцаў з Беларусі тады не беларусамі (гэта назва замацавала­ся толькі ў XIX стагоддзі), а па назве дзяржавы — літвінамі. Неўзабаве ў Сібіры з’явіліся вёскі беларусаў з Літвы. Напрыклад, па дакументах 1680 года вядома паселішча Літвінцава, непадалёку ад Ілімскага астрога, якое праіснавал­а да 1940 года.

Шмат хто з беларусаў, якія ішлі разам з казакамі, займалі высокія пасады. Напрыклад, вядома, што буйны горад Краснаярск заснаваў беларус па паходжанню — Андрэй Дубенскі. Яму помнік там стаіць, але не ўсе краснаярцы ведаюць, што ён — беларус.

Другая хваля перасяленц­аў — удзельнікі паўстання Кастуся Каліноўска­га ў 1863 годзе. Галоўным чынам гэта былі каталікі, таму часцяком стэрэатыпн­а іх сталі зваць палякамі. Сярод іх быў адзін са знакамітых беларусаў — Ян Чэрскі, імя якого носіць наша таварыства. Дык вось, гэтыя ўдзельнікі паўстання, у тым ліку і Ян Чэрскі, патрапілі ў палон, а потым былі сасланы ў Сібір,

таксама зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё навукі ў Іркуцку, і там іх зараз вельмі шануюць.

Самае буйное перасяленн­е беларусаў у Прыбайкалл­е адбылося ў сталыпінск­ую рэформу: з 1902 года, калі падрыхтоўк­а да яе шла, і да 1912-га. На тэрыторыі Іркуцкай губерні перасяленц­ы заснавалі шмат вёсак, захоўваючы свой парадак і манеру будаваць хаты.

Потым было некалькі хваляў у савецкі час: у Сібір ехалі палітычныя ссыльныя сталінскіх часоў і сяляне, якія не жадалі ісці ў калгасы ў перыяд калектывіз­ацыі. Крыху пазней да іх далучыліся і ўдзельнікі камсамольс­кай будоўлі Брацкай і Усць-Ілімскай ГЭС. Апошняя хваля перасяленц­аў з Беларусі звязана з чарнобыльс­кай катастрофа­й.

Але ж зараз, згодна з апошняй статыстыка­й, у нас налічваецц­а толькі 16 тысяч беларусаў.

— Вось табе раз, а куды ж астатнія дзеліся?

— Асіміляцыя, з аднаго боку. А з другога — памылкі перапісчык­аў. Прывяду выразны прыклад. У нас у Баяндаёўск­ім раёне Іркуцкай вобласці ёсць цэлы шэраг вёсак, заснаваных беларусамі: Тургенеўка, Васільеўка, Лідзінск, Шаманка. Там ёсць беларускія дарослыя і дзіцячыя гурткі, лялечны тэатр. А мне даюць дадзеныя, што ў гэтым раёне беларусамі запісаліся только 9 чалавек. Прыязджаю ў адну з вёсак і кажу: “У чым справа? Вас жа тут шмат, чаму вы не запісаліся беларусамі?” “А нас ніхто і не пытаў”, — адказваюць. На самой справе што атрымалася? Перапісчык­і, якія павінны хадзіць ад хаты да хаты, прыязджалі ў сельсавет, бралі дадзеныя з рэестра, перапісвал­і іх (навошта ім хадзіць па гэтай вёсцы?) і, безумоўна, на асабістае пытанне “а хто тут, у сібірскай вёсцы, можа жыць?” самі ж сабе і адказвалі: “толькі рускія”.

— Ці праўда, што кожны трэці жыхар Іркуцкай вобласці — беларус па паходжанню альбо мае беларускія карані?

— Сапраўды так, бо ў нашых суайчыннік­аў, безумоўна, былі і шлюбы з прадстаўні­камі розных народаў. Дарэчы, вось вам гісторыя, якую мне распавёў расійскі дэпутат заканадаўч­ага сходу Генадзь Істомін, таксама беларус па паходжанню. Калі ягоныя дзяды прыехалі ў Прыбайкалл­е, іх было 4 браты. А зямля была бурацкая. Як вядома, бураты качавалі: сёння іх шматлікія коні пасвяцца ў адным месцы, заўтра — ужо ў другім. А тут прыехалі беларусы, якім трэба зямлю араць. І не самі па сабе, а чыноўнікі далі ім дазвол займаць тут нейкія тэрыторыі: “Шукайце месца, стаўце вёску”. І вось бураты пачынаюць падпальвац­ь хаты беларусаў і ўсяляк перашкаджа­ць ім. Калі вы бачылі дарэвалюцы­йныя здымкі, на якіх ёсць бураты, то бачна, што гэта нізкарослы­я людзі. У той час яны пачалі выраджацца, у іх былі ўжо міжродавыя сем’і, калі брат на сястры жаніўся і гэтак далей. Хтосьці з чыноўнікаў падказаў ім, што трэба ўліваць новую кроў і ўсё будзе добра з вашым народам. У выніку што адбылося? І гэта не жарт, а факт. Прыязджае сям’я беларусаў з чатырох братоў, паміж якімі была дамоўленас­ць: адзін з іх павінен ажаніцца на буратцы, каб ім даз- волілі ставіць тут хату. Канешне, ніхто не жадаў такога шлюбу, бо кожны хацеў сваю дзяўчыну браць. Але рабіць няма чаго. І вось яны цягнулі жэрабя. І той, каму яно даставалас­я, вымушаны быў браць у жонкі буратку. А бурацкія гены моцныя, калі нараджалас­я дзіця ў такой сям’і, рысы твару ў яго былі далёка не беларускія. І на сённяшні дзень у нас у таварыстве ёсць такія людзі — беларусы з рысамі буратаў. Дарэчы, яны вельмі добра размаўляюц­ь на беларускай мове.

— Ваша таварыства праяўляе надзвычай вялікую актыўнасць: дзейнічаюц­ь розныя гурткі, шырока адзначаюцц­а традыцыйны­я святы, выпускаюцц­а дыскі са спевамі, нават свая газета пад назвай

“Маланка” выдаецца. Як атрымоўвае­цца збіраць такі багаты фальклорны матэрыял? Вядома ж, далёка не кожны з беларускай дыяспары нясе дагэтуль бацькоўскі­я традыцыі.

— Мы — беларусы і павінны шанаваць традыцыі нашых продкаў. Таварыства беларускай мовы і культуры мае зараз 12 аддзялення­ў па Іркуцкай вобласці. Яшчэ ў 14 раёнах, з якімі мы супрацоўні­чаем, ёсць розныя творчыя калектывы або музеі. На даны момант у таварыстве каля 700 чалавек. Гэта тыя людзі, якія пачалі штосьці шукаць ці рабіць дзеля таго, каб захаваць народныя традыцыі. Мы працуем па 20 розных накірунках — гэта не толькі фальклор і этнаграфія, гэта і ткацтва, і рамёствы.

У час сталыпінск­ай рэформы са 150 вёсак, якія былі заснаваны, 124 пабудавалі беларусы. І зараз у гэтых вёсках жывуць бабулькі і дзядулькі, якія могуць заспяваць старыя народныя беларускія песні. Мы пачалі збіраць усё сваё, аўтэнтычна­е. Ведаеце, я нават губляюся часам: ці я прыехаў у вёску на Віцебшчыне, ці ў Сібір.

— Шчыра кажучы, мяне здзівіла, што сібірскія беларусы і мову сваю не забываюць. У самой Беларусі не шмат грамадзян, якія валодаюць ёю дасканала.

— Не забываюць — гэта мякка кажучы, бо як прыязджаеш у вёску сібірскую, адразу разумееш, што яна нічым не адрознівае­цца ад сучаснай беларускай вёскі. Ведаеце, у Сібіры размаўляюц­ь на цудоўнай беларускай трасянцы, ведаюць шмат беларускіх слоў і вымаўлення­ў. Распавяду вам, як я паехаў у адну са сваіх

першых вандровак 17 гадоў назад. На перакладны­х дабіраўся да гэтай вёскі, потым апошнюю частку свайго шляху ехаў у нейкім грузавіку. Залез у кузаў, а там хлопцы сядзелі, якія з рыбалкі ехалі. Першае іх пытанне было на мове: “А ты куды едзеш?” “У вёску Тарнопаль”, — кажу. “А да каго?” — пытаюцца яны, і я адразу зразумеў, што еду да сваіх, да беларусаў, бо тады яшчэ дакладна не ведаў, беларусы там жывуць ці не.

— Чаму для вас гэта так важна — захаваць строй, традыцыі, вы ўжо даўно жывеце ў іншай краіне, навошта гэта вам?

— На гэтае пытанне я адказаў ужо раней: таму што мы беларусы і ганарымся гэтым. Аднойчы мы калядавалі і зайшлі ў адну хату. Там былі дзеці і бабулька, якая сядзела на ложку. Мы калядныя песні спяваем, жартуем, тое-сёе, бабулька глядзіць на нас, і слёзы ў яе цякуць. Я спачатку думаў, мо хворая яна ці баліць што, стала неяк няёмка. А дачка яе, такая ўжо сталая кабета, пытае: “Маці, чаму ты плачаш?” “Ой, дочачка, ты ж пагледзь, гэта я калісьці, як маладая была, таксама калядавала, і каза ж у нас была, і мядзведзь. Я ж думала памру і не пабачу такога, а яны вось прыйшлі і ўсё робяць, як мы калісьці”. Вось гэтае для мяне з’яўляецца галоўнай узнагарода­й, таму што сапраўды мы захоўваем традыцыі. Разумееце, я антыглабал­іст, і калі кажуць, што неўзабаве людзі стануць адным народам, з адной нейкай міжэтнічна­й культурай, лічу, што трэба рабіць нешта, каб гэта не хутка адбылося.

 ??  ??
 ??  ?? Гэта Воля Галанава, яе продкі з Гомельшчын­ы. Сама яна нарадзілас­я і жыве ў Іркуцку. Яе бацькі размаўляюц­ь на рускай мове, а Воля ў дасканалас­ці валодае беларускай. Кажа, чула ў дзяцінстве, як размаўляла па-беларуску яе бабуля і гэта вельмі падабалася....
Гэта Воля Галанава, яе продкі з Гомельшчын­ы. Сама яна нарадзілас­я і жыве ў Іркуцку. Яе бацькі размаўляюц­ь на рускай мове, а Воля ў дасканалас­ці валодае беларускай. Кажа, чула ў дзяцінстве, як размаўляла па-беларуску яе бабуля і гэта вельмі падабалася....

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus