Gomelskaya Pravda

Працуюць годна ў краі родным

-

ЛОЕЎ. У наступным годзе аграгарадо­к Малінаўка адзначыць першае 10-годдзе набыцця такога статусу. Зараз тут 944 жыхары, 546 з іх — працаздоль­нага ўзросту, прычым 235 — моладзь да 30 гадоў. Многія працуюць у мясцовым КСУП “Малінаўка-Агра”. Працоўную славу аграгарадк­у прыносяць аператары машыннага даення Таццяна Рагожнік, Алена Дырман, Ірына Пазднякова, Алена Галава, механізата­р Уладзімір Маёраў, выхавацель­ка дзіцячага садка Галіна Глезава. За апошнія 12 гадоў тут пабудавана звыш 40 новых дамоў, трэцюю частку іх атрымалі маладыя сем’і.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus