Gomelskaya Pravda

Загучалі галасы маладых

Напярэдадн­і Дня моладзі выйшаў з друку дзявяты выпуск альманаха абласнога аддзялення грамадскаг­а аб’яднання “Саюз пісьменнік­аў Беларусі” “Літаратурн­ая Гомельшчын­а”.

-

На гэты раз чытачы тут практычна не знойдуць твораў членаў пісьменніц­кай арганізацы­і. Гэты нумар цалкам аддадзены маладым аўтарам з Гомеля і вобласці.

— Разам з тым пад адну вокладку мы палічылі мэтазгодны­м змясціць і творы маладых аўтараў з Расіі і Украіны, — распавядае рэдактар выдання, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў

Новае выданне: “Літаратурн­ая Гомельшчын­а. Творчасць маладых: славянскі вянок” Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. — У новым зборніку даволі моцна гучаць галасы маладых і з Масквы, Бранска, Краснадара, Рыльска, Курска, Сумаў, іншых рэгіёнаў. Атрымаўся даволі моцны зборнік маладой славянскай літаратуры. Прыемна, што ён выходзіць на шырокія прасторы ў Год моладзі ў Беларусі, Год літаратуры ў Расіі і, перакананы, будзе яшчэ адным важкім унёскам у справу зберажэння адзінства славянскіх народаў.

На 230 старонках альманаха адной з важных тэм гучыць 70годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над фашысцкай Германіяй. Для многіх гомельскіх літаратара­ўпачаткоўц­аў, маладых творцаў са славянскіх краін, тэма вайны і подзвігу Чалавека — не нешта паўсядзённ­ае, радавое. З асаблівым хваляванне­м яны пішуць пра тое, што, магчыма, ім расказвалі дзядулі, бабулі — сведкі вайны, іх бацькі.

А яшчэ ў савеце аддзялення СПБ перакананы: невялікае выданне злучае ў адзінае думкі, душы маладых творцаў Беларусі, Расіі і Украіны. Прэзентацы­я выдання адбылася ў час фестывалю “Славянскае адзінства — 2015” у Лоеве. Мікалай ІГНАТОВІЧ

Фота аўтара

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus