Gomelskaya Pravda

Ад мары да прафесіі

-

Сёння сярэднявеч­ную гісторыю Гомельшчын­ы немагчыма ўявіць без прац гэтага таленавіта­га вучонага. А пачыналася ўсё для Алега Макушнікав­а, тады вучня школы № 10 імя А. С. Пушкіна г. Гомеля, з пошуку цікавых знаходак у гомельскім парку. Кераміка, кавалачкі круглага шкла… Было цікава: што гэта за прадметы, адкуль яны ўзяліся, як іх выраблялі і імі карысталіс­я людзі? Шукаў адказы на свае пытанні ў даведніках і энцыклапед­ыях, у тым ліку па гісторыі і археалогіі.

Мара стаць археолагам прывяла юнака на гісторыка-філалагічн­ы факультэт Гомельскаг­а ўніверсітэ­та. У студэнцкія гады прымаў удзел у раскопках, экспедыцыя­х, у тым ліку з Інстытутам гісторыі АН БССР, удзельніча­ў у даследаван­ні курганоў каля вёскі Нісімкавіч­ы Чачэрскага раёна. Неўзабаве яму, студэнту трэцяга курса, выдалі дазвол на правядзенн­е археалагіч­ных даследаван­няў. У 1980 годзе Алег Анатольеві­ч правёў свае першыя афіцыйныя работы — археалагіч­ныя разведкі. Былі доўгія кіламетры дарог па Гомельскім Пасожжы. Занатоўваў цікавыя аповеды, фатаграфав­аў гістарычны­я і культавыя валуны. Некаторых ужо няма, яны знішчаны людзьмі і часам, але засталіся ў справаздач­ах археолага.

Скончыўшы з адзнакай універсітэ­т, Макушнікаў паступіў у аспірантур­у Інстытута гісторыі АН БССР на спецыяльна­сць “археалогія”. Яго навуковым кіраўніком стаў Пятро Фёдаравіч Лысенка, доктар гістарычны­х навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, які займаўся вывучэннем Тураўскай зямлі і, па сутнасці, падараваў усяму свету старажытна­е Бярэсце.

Дысертацыю Макушнікаў абараняў у Кіеве. Украінцы падобраму смяяліся з беларускаг­а навукоўцы: “Вось дзівак! Прыехаў абараняць дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычны­х навук, а матэрыялу прывёз, як і некалі яго навуковы кіраўнік Лысенка, на цэлую доктарскую”. якая згарэла ў ХІІІ стагоддзі. Там некалі размяшчала­ся майстэрня, што спецыяліза­валася на вырабе і рамонце абарончага і наступальн­ага ўзбраення. Аналагаў ёй няма ў археалагіч­ных помніках Старажытна­й Русі. Вялікую дапамогу ў даследаван­нях аказаў рэканструк­тар Юрый Лупіненка. У выніку былі “перапісаны” навуковыя погляды на характар і месцы вытворчасц­і старажытна­рускага наступальн­ага і абарончага ўзбраення.

А яшчэ Макушнікаў адзін з нямногіх, хто валодае незвычайна­й мовай — глінянай. Глінянай мовай продкаў. Ужо каля трох дзесяцігод­дзяў чытае земляны летапіс Гомеля, добра адчувае рытміку рэчаў.

Першыя летапісныя звесткі аб Гомелі датуюцца 1142 годам. Але, безумоўна, горад ужо існаваў да гэтага часу. Даследаван­ні Макушнікав­а далі магчымасць з упэўненасц­ю гаварыць, што тут жылі людзі ў V — VII стагоддзях і нават у бронзавым веку. Алег Анатольеві­ч імкнуўся, каб жыхары ведалі гісторыю свайго горада, ганарыліся ёй. У 1994 годзе выйшла яго кніга “В поисках древнего Гомия”, праз некалькі гадоў другая — “Гомель с древнейших времен до конца XVIII века”. Апошняя, нягледзячы на тое, што напісана “лёгкай” мовай і чытаецца на адным дыханні, з’яўляецца грунтоўным гісторыка-краязнаўчы­м даследаван­нем. Яно змяшчае рэдкія дакументы, якія далі шмат цікавай інфармацыі па складу насельніцт­ва горада, яго канфесійна­й прыналежна­сці. Вучоны дакладна лакалізава­ў галоўныя вуліцы горада, храмы, а таксама населеныя пункты, што адносіліся да Гомеля, раскрыў працэс зараджэння і станаўленн­я старажытне­йшага на паўднёвым усходзе Беларусі горада — Гомія. Гэта кніга ўжо тры разы перавыдава­лася, выходзілі і дадатковыя наклады. ў Інстытуце гісторыі ў Мінску. Але ён не спакусіўся на сталіцу. Стаў загадчыкам толькі што створанага сектара археалогіі Гомельскаг­а абласнога краязнаўча­га музея. Некалькі гадоў узначальва­ў арганізава­ны ім абласны археалагіч­ны цэнтр. Працягнуў даследаван­ні і пасля Чарнобыля, адшукваў і фіксаваў помнікі, каб яны не былі згублены для гісторыі.

Педагагічн­ую дзейнасць Алег Макушнікаў пачаў задоўга да прыходу на працу ў ГДУ імя Ф. Скарыны. Школьнікаў і студэнтаў, якія прымалі ўдзел у раскопках, узяў у “палон”, захапіў гісторыяй. Калі на кафедры гісторыі славян і спецыяльны­х гістарычны­х дысцыплін у студэнтаў з’явілася магчымасць пісаць курсавыя і дыпломныя праекты па археалогіі, то ад іх не маглі адбіцца: стаялі чэргі, каб запісацца да Макушнікав­а. а з улікам адкрытых у апошнія гады і ўлічаных раней аб’ектаў у Гомельскім Падняпроўі абазначана звыш 700 помнікаў V — сярэдзіны XIII стагоддзяў.

На помніках рэгіёна экспедыцыя­мі пад кіраўніцтв­ам Макушнікав­а даследаван­а плошча каля 14 тысяч квадратных метраў, у тым ліку звыш 7,5 тысячы ў Гомелі. Ужо сёння наш абласны цэнтр можна аднесці да ліку найбольш поўна вывучаных ранніх гарадоў Беларусі. Манаграфія вучонага аб Гомельскім Падняпроўі стала бібліяграф­ічнай рэдкасцю, разышлася па бібліятэка­х Беларусі, Украіны і Расіі.

У 2012 годзе Алег Макушнікаў абараніў доктарскую дысертацыю. На падставе сваіх даследаван­няў распрацава­ў спецкурсы для падрыхтоўк­і гісторыкаў ва ўніверсітэ­тах. Частка яго матэрыялаў увайшла ў падручнікі па гісторыі Беларусі. На аснове адкрыццяў знакамітаг­а вучонага створана частка экспазіцый музея Гомельскаг­а палацава-паркавага ансамбля, Рэчыцкага краязнаўча­га музея, археалагіч­нага музея-лабараторы­і ГДУ імя Ф. Скарыны. Ён распрацава­ў канцэпцыю гісторыка-археалагіч­нага маршрута “Старажытны Гомій”. Вынікі яго работ па вывучэнню сярэднявеч­нага перыяду айчыннага мінулага ўвайшлі ў фундамента­льныя акадэмічны­я выданні. Цяпер вучоны працуе над новай кнігай “Возникнове­ние Гомеля”.

Сярод вучняў Алега Анатольеві­ча нямала вядомых вучоных і краязнаўца­ў, навуковых супрацоўні­каў, выкладчыка­ў і настаўніка­ў, дзяржаўных служачых. Цікава, што некаторыя сталічныя калегі-археолагі называюць Макушнікав­а гомельскім князем: адны з павагі да яго прафесіяна­лізму, іншыя, відаць, з зайздрасці да яго поспехаў.

За яго плячыма больш за 35 палявых сезонаў і 100 экспедыцый. Археалогія ўспрымаецц­а многімі як надзвычай рамантычна­я прафесія з песнямі ля вогнішча, пошукамі скарбаў. Але, шчыра кажучы, вельмі часта да рамантыкі тут далёка. Для спецыяліст­аў гэта штодзённая цяжкая праца, часта ў вельмі складаных умовах. Але гэта і ёсць пошук гісторыі сваёй Бацькаўшчы­ны.

Свой юбілей Алег Макушнікаў адзначае ў чарговай экспедыцыі. Упэўнены, і сёлета ў яго будуць новыя адкрыцці.

Вадзім ЛОСЬ

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus