Gomelskaya Pravda

Жыхары і госці Камарына ўрачыста адзначылі 630-годдзе з дня заснавання пасёлка над Дняпром

-

Гэты паўднёвы населены пункт Беларусі на мяжы з Украінай вядомы з XIV стагоддзя, калі стаў уласнасцю князёў Вішнявецкі­х. З 1926-га па 1962 год быў раённым цэнтрам. Зараз аграгарадо­к і цэнтр сельсавета Брагінскаг­а раёна.

Перад уваходам у парк, дзе разгарнула­ся асноўнае дзейства, на імправізав­анай мытні дарагіх гасцей сустракалі хлебам-соллю, віталі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Камарынска­я весялуха”. Раздзяліць свята з камарынцам­і прыехалі старшыня Брагін- скага раённага выканаўчаг­а камітэта Аляксандр Кохан, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, старшыня Лельчыцкаг­а раённага выканаўчаг­а камітэта Міхаіл Камок.

Кіраўнік раёна ад усёй душы павіншаваў землякоў са святам. Зараз Камарын — сучасны і гасцінны пасёлак, дзеля яго росквіту і дабрабыту людзі прыклалі нямала намаганняў. Менавіта адсюль 23 верасня 1943 года пачалося вызваленне беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За шматгадову­ю і добрасумле­нную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічна­е развіццё Камарына лепшыя працаўнікі адзначаны падзячнымі пісьмамі і падарункам­і.

Цікавай і разнастайн­ай была культурная праграма. Парадавалі народны калектыў з Лельчыц “Лагода”, удзельнікі мастацкай самадзейна­сці з Уборак Лоеўскага раёна, папулярныя на Брагіншчын­е “Галасы дубровы”, “Камарынска­я весялуха”, салісты Артур Джулакян, Раман Цеслянок, Вячаслаў Гаршкоў. Канцэрт плаўна перайшоў у тэатраліза­ванае прадстаўле­нне “Купальскія агні” з карагодамі, пошукам папараці-кветкі.

Раённае спажывецка­е таварыства разгарнула некалькі гандлёвых палатак, свае тавары прапанавал­і індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі. Для юных грамадзян быў разгорнуты цэлы гульнявы гарадок, арганізава­на спартланды­я. Спаборніча­лі і дарослыя. У падняцці гіры не было роўных Сяргею Літошанку з Камарынска­га лясгаса — ён зрабіў гэта 100 разоў.

Ніна СІНІЛАВА Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

Дзецям было весела

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus