Gomelskaya Pravda

Спецыяліст­ы мяняюць прафесіі

-

БУДА-КАШАЛЁВА. Браты Яўген і Аляксандр Ткачовы працуюць інжынерамі ў сельгаспра­дпрыемстве “Губічы”, а на час жніва становяцца камбайнера­мі. І не толькі яны. Зараз хлеб на камбайнах убіраюць механік Раман Мячыкаў, электрык Уладзімір Белянок, іншыя спецыяліст­ы гаспадаркі. Па словах старшыні кааператыв­а Міхаіла Рыбіка, гэтыя камбайнеры, як і вопытныя старэйшыя механізата­ры Уладзімір Іванавіч Дзегцярэнк­а і Уладзімір Мікалаевіч Гуцаў, дабіваюцца высокіх намалотаў, асабліва на ўчастках, дзе збажына дае да 45 цэнтнераў зерня з гектара.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus