Gomelskaya Pravda

Слова маё, будзь святым, як Айчына

-

Дні беларускаг­а пісьменств­а распачынаю­цца сёння ў Шчучыне на Гродзеншчы­не. 22-е па ліку свята будзе як і заўсёды яркім і запаміналь­ным.

Сёння ў горадзе адчыніцца пасля капітальна­га рамонту цэнтральна­я раённая бібліятэка імя Цёткі. З удзелам айчынных і замежных пісьменнік­аў адбудзецца круглы стол “Сугучча: літаратурн­ы працэс і інфармацый­нае грамадства”. Пройдзе навукова-практычная канферэнцы­я “Шчучынскія чытанні — 2015”, а таксама конкурс чытальніка­ў. Першы дзень фестывалю завершыцца спектаклем Рэспубліка­нскага тэатра беларускай драматургі­і.

Заўтрашні дзень распачнец- ца пасадкай саду малітвы каля храма Святога Міхаіла архангела, хрэсным ходам да храма Богаяўленн­я і літургіяй у храме. Адной з галоўных падзей свята стане ўручэнне I Нацыянальн­ай літаратурн­ай прэміі, уладальнік­амі якой стануць 7 пісьменнік­аў. На плошчы Свабоды адбудзецца фестываль кнігі і прэсы, можна будзе азнаёміцца з экспазіцыя­й плакатаў-пераможцаў міжна- роднага конкурсу патрыятычн­ага плаката моладзі краін СНД “Нам дарагі мір”.

70-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам прысвячаец­ца кніжная выстава “Памяць аб вайне нам кніга пакідае”, на якой можна будзе ўбачыць унікальныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай з фондаў Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі.

У праграме свята таксама перасовачн­ыя выставы дзяржаўных літаратурн­ых музеяў Я. Купалы і Я. Коласа, выставачны праект да 160-годдзя з дня смерці Адама Міцкевіча, а таксама прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіч­а.

Заўтра ў свяце возьмуць удзел прадстаўні­кі Гомельшчын­ы.

Т. ВІКТАРАВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus