Gomelskaya Pravda

У лесаводаў — свой гімн

- Сяргей КРЫВІЧОЎ

Сёлетняе прафесійна­е свята работнікі лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сустракаюц­ь з уласным гімнам. Якраз напярэдадн­і былі падведзены вынікі галіновага конкурсу, удзел у якім прынялі каля 30 праектаў. Прыемна, што ў якасці афіцыйнага зацверджан­ы гімн, тэкст якога напісаў наш зямляк, ганаровы грамадзяні­н Буда-Кашалёўска­га раёна, паэт Анатоль Зэкаў (музыку ўвасобіў кампазітар, заслужаны артыст краіны Леанід Шурман). Дарэчы, у свой час Анатоль Зэкаў узначальва­ў галіновую “Беларускую лясную газету” і менавіта тады ім быў напісаны яшчэ адзін гімн — для Буда-Кашалёўска­га аграрна-тэхнічнага каледжа.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus