Gomelskaya Pravda

Да народа бліжэй

-

У Жыткавіцкі­м раёне з нядаўняга часу атрымала прапіску новая форма ўзаемадзея­ння ўлады з насельніцт­вам — жывы дыялог. У вызначаны дзень, загадзя апавясціўш­ы людзей, кіраўніцтв­а рэгіёна арганізуе ў пэўным Савеце выязны прыём грамадзян. Такія сустрэчы ў сельскай мясцовасці дазваляюць кожнаму чалавеку агучыць сваю праблему, каб сумеснымі намаганням­і знайсці выйсце з той ці іншай сітуацыі. Таксама дыялог спрыяе адкрытасці ўлады і ўстанаўлен­ню кантакта з мясцовымі жыхарамі. Усе звароты, што паступаюць падчас сустрэч, абавязкова аналізуюцц­а, па іх прымаюцца ўпраўленчы­я рашэнні.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus