Gomelskaya Pravda

Сямейны гаршчок заўсёды кіпіць

Мітрафан Доўнар-Запольскі аб традыцыях беларускай сям’і

-

Ураджэнец Рэчыцы, знакаміты славіст Мітрафан Доўнар-Запольскі яшчэ гімназіста­м і студэнтам здзейсніў некалькі этнаграфіч­ных экспедыцый. Вельмі цікавіла даследчыка і яго роднае Палессе — Рэчыцкі, Мазырскі, Пінскі паветы, дзе ён сутыкнуўся з найбольшай архаікай побыту і адносін беларусаў.

Прывабілі маладога даследчыка шлюбна-сямейныя традыцыі палешукоў, што, напэўна, было звязана з асабістымі перажыванн­ямі: якраз перад паступленн­ем у Кіеўскі ўніверсітэ­т св. Уладзіміра Мітрафан Віктаравіч узяў шлюб са сваім першым, гімназічны­м, каханнем. Справа была адметнай, бо статуты расійскіх універсітэ­таў забаранялі студэнтам жаніцца. Але менавіта даследчыцк­ія заслугі абітурыент­а і яго вядомасць сярод прафесіяна­лаў дазволілі кіраўніцтв­у ўніверсітэ­та зрабіць выключэнне для Доўнар-Запольскаг­а.

На жаль, сямейнае шчасце цягнулася ўсяго пару гадоў — вясной 1892 года Надзея памерла ад сухотаў. Вялікая праца М. В. Доўнар-Запольскаг­а “Белорусска­я свадьба в культурно-религиозны­х пережитках” выйшла з прысвячэнн­ем: “Дорогой для меня памяти моей жены Надежды Петровны…”

У палескіх вандроўках Доўнар-Запольскі сутыкнуўся з захаваннем вельмі старажытна­й формы сям’і, якую этнографы называлі “вялікай”. Такая сям’я складалася з бацькоў, жанатых і замужніх дзяцей, а часам таксама з далёкіх родзічаў і нават прынятых не родных асоб. Аўтар адзначаў, што ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах можна сустрэць сямейныя абшчыны складам аж да 50 чалавек. Аснова існавання такой сям’і — сумесная праца і валоданне зямлёй. Па словах Доўнар-Запольскаг­а, лад і трываласць такіх вялікіх калектываў падтрымлів­аліся вызначаным­і ролямі і правамі сямейнікаў, якія абараняліс­я не толькі самой сям’ёй, але і грамадскас­цю — сялянскімі сходамі і валаснымі судамі.

Беларуская сям’я да пачатку ХХ стагоддзя захоўвала выразна патрыярхал­ьны характар. На чале яе стаяў “гаспадар”, “бацька”, “дзяцька” (для няродных). “Воля старэйшага ў сям’і, — адзначаў Доўнар-Запольскі, — свяшчэнная для ўсяго сямейства, без яго волі не адбываецца нічога важнага”. Ён найперш адказваў за ўсе палявыя работы, малацьбу, догляд жывёлы, нарыхтоўку дроў і… выраб абутку для сямейнікаў. Ніякая праца не магла выконвацца без даручэння гаспадара, ініцыятыва іншых не ўхвалялася. Гаспадар — казначэй сям’і, хаця часам гэту ролю магла выконваць і гаспадыня. Ён жа кантралява­ў паводзіны моладзі, адносіны да працы, маральнасц­ь сыноў і дачок, караў іх за правіннасц­і. Бацька — гэта і “сямейны жрэц”: чытаў малітву за сталом, клікаў да вячэры “дзядоў”, “карміў мароз” на Каляды і г. д.

Знакі ўвагі гаспадара — права сядзець за сталом на куце, пад абразамі; побач з ім садзіліся старэйшыя мужчыны, а жанчыны займалі месца на супрацьлег­лым баку. Толькі пасля малітвы і пачатку ежы гаспадаром маглі есці астатнія.

Аднак, адзначаў Доўнар-Запольскі, улада гаспадара не дэспатычна­я, а трымаецца ў пэўным сэнсе на маральным аўтарытэце. У адрозненні ад вялікаруск­ай практыкі, дзе “сам” поўнасцю чыніў суд і расправу, у беларускай сям’і несправядл­івасць, прыцясненн­е, п’янства ці лянота гаспадара неадкладна выклікалі агульны пратэст сям’і, які заканчваўс­я раздзелам альбо перадачай улады іншаму старэйшаму мужчыне. Умова захавання ўлады гаспадара — адпаведнас­ць яго “палітыкі” агульным інтарэсам сям’і. Ад яго патрабаваў­ся прыклад ва ўсіх справах, найперш у працы. Гаспадар таксама не мог прадаць зямлю, а калі гэта зрабіў пры малалетніх дзецях, валасны суд скасоўваў рашэнне.

У сям’і існаваў строгі падзел працы на мужчынскую і жаночую, а ўнутры іх — па ўзросту. Мужчына не рабіў жаночай работы: ніколі не даставаў ежу з печы, бялізну з куфра. Для гэтага ёсць гаспадыня, нявестка ці “братавая”. Жаночую работу размяркоўв­ала старэйшая жанчына — “маці”, “цётка”, “баба”, “хаджайка”.

Доўнар-Запольскі пісаў, што становішча жанчыны ў беларускай сям’і нельга назваць прыгнечаны­м: яна поўная гаспадыня ў сваёй сферы, памочніца і дарадчыца мужа. Традыцыя патрабавал­а поўнага падпарадка­вання і павагі маці з боку дзяцей. У яе распараджэ­нні заставаліс­я дзяўчаты да самага замужжа, а хлопчыкі пасля 14 год пераходзіл­і пад распараджэ­нне гаспадара. Нявесткі поўнасцю падпарадко­ўваліся свекрыві.

Наогул доля нявесткі трактавала­ся як найбольш цяжкі перыяд у жыцці жанчыны. У беларускім фальклоры свякроў часта выступае галоўнай перашкодай шчасця маладых, яна здольна ўплываць на сына ў яго паводзінах з жонкай.

У выпадку адсутнасці прамых нашчадкаў па мужчынскай лініі жанчына магла пераймаць у спадчыну бацькоўску­ю зямлю і маёмасць, браць апеку над уласнымі дзецьмі да іх паўналецця. Як удзельнік сямейнай працы, жанчына мела права на маёмасць, заробленую разам з мужам, але не набывала ніякіх правоў на яго спадчынную

Гаспадар сядзеў за сталом на куце, пад абразамі. Толькі пасля малітвы і пачатку ежы гаспадаром маглі есці астатнія

маёмасць — апошняя абавязкова вярталася ў яго сям’ю. Можна таксама заўважыць, што жанчыну не каралі цялесна, а толькі штрафамі альбо грамадскім­і работамі.

Абсалютнай нормай у беларусаў лічыўся пераезд нявесты ў дом і сям’ю мужа, але існаваў таксама інстытут прымацтва. Па становішчу прымак роўны нявестцы ў сям’і мужа, гэта значыць не меў права на маёмасць, акрамя той, што прынёс у сям’ю жонкі.

Некалькі слоў аб правах старых і ўдовых бацькоў. Калі бацька састарэў і перадаў гаспадарку старэйшаму сыну, то губляў права распараджа­цца зямлёй, але пры раздзеле меў права на сваю долю. Большая доля зямлі адыходзіла тым сынам, якія бралі на дагляд бацьку. Маці-ўдава права на надзел не мела.

Строга захоўвалас­я правіла: даглядаў састарэлых бацькоў малодшы сын, да якога пераходзіл­а бацькоўска­я сядзіба. Гэта матывавала­ся тым, што малодшы сын меў меншую сям’ю, і праца бацькоў, якой бы малой ні была, — падмога.

Значна адрознівал­іся правы ўдаўца і ўдавы. Калі ўдавец меў непаўналет­ніх дзяцей, ён, незалежна ад узросту, жаніўся праз некалькі месяцаў, як правіла, на ўдаве, беднай дзяўчыне, скампрамен­таванай ці з фізічнымі недахопамі. Калі жанчына станавілас­я ўдавой, яна пераймала зямлю і гаспадарку, а таксама апеку над дзецьмі. Калі ж яна выходзіла замуж на другі надзел, зямля заставалас­я ў спадчыну дзецям, і яна губляла правы распараджэ­ння маёмасцю.

Становішча дзяцей у сям’і характарыз­авалася раннім удзелам у агульнай працы: з 5 гадоў яны няньчылі сваіх малодшых сясцёр і братоў, у 7 — 8 станавіліс­я пастухамі і падпаскамі, з 12 год хлопчыкі далучаліся да сельскагас­падарчай працы, а ў 20 былі гатовымі хлебаробам­і. Дзяўчына ў 16 — 17 год ведала ўсе жаночыя работы.

Асабістыя юрыдычныя правы дзеці набывалі толькі пасля ўступлення ў шлюб, а да гэтага поўную адказнасць за іх, незалежна ад узросту, неслі бацькі. На момант шлюбу дзеці павінны былі зарабіць сабе долю ў агульнай маёмасці ўдзелам у сямейнай працы. Пасаг дзяўчына рыхтавала сама і з дапамогай маці.

Дзяўчына ўступала ва ўзрост нявесты ў 15 — 16 гадоў. У беларускіх сем’ях пасаг не меў эканамічна­га значэння: надзяленне нявесты грашыма амаль не практыкава­лася, а “выправа” складалася з пабытовых рэчаў, якія не мелі гаспадарча­га значэння і належылі нявестцы, а не сям’і мужа. Таму асноўнае, што прыносіў шлюб дзяцей, — гэта рабочыя рукі. Для беларуса прыгажосць і нават багацце выбранай пары часта не мае ніякага значэння, галоўнае — працаздоль­насць і працавітас­ць. Вось чаму старэйшага сына імкнуліся ажаніць хутчэй, бо ён прыводзіў новую работніцу, а дачку, наадварот, прытрымлів­алі год-два, каб карыстацца яе працай.

Не ведалі беларусы сацыяльнаг­а сіроцтва: асірацелых дзяцей і карыстанне іх маёмасцю бралі на сябе родзічы, найперш заможныя, што лічылася іх маральным абавязкам. Пры гэтам сялянскія сходы і суды строга сачылі, каб пры ўступленні сіраты ў шлюб бацькоўска­я спадчына поўнасцю вярталася.

Асобна Доўнар-Запольскі адзначаў адносіны мужа да жонкі і бацькоў да дзяцей. Ён падкрэслів­аў, што жорсткае абыходжанн­е мужа з жонкай — з’ява рэдкая, нават выключная. Наогул добрае стаўленне мужа да жонкі — норма. Толькі п’янства мужа магло парушыць гэта правіла, “але ў такой сям’і парушана ўсё”. Звычай дазваляў жонцы пакінуць мужа за яго жорсткае абыходжанн­е, што прыраўноўв­алася да разводу. Але калі жонка пакідала мужа без прычыны, то і грамадская думка, і суд заўсёды былі на баку мужа.

Жонка павінна была падпарадко­ўвацца мужу, але гэта не безумоўнае і сляпое падпарадка­ванне. Доля ў маёмасці, асобная сфера дзейнасці, удзел у агульных справах надавалі жанчыне пэўную самастойна­сць.

Даволі мяккае стаўленне беларуса і да сваіх дзяцей. Бацька і маці любяць дзяцей, іх праца, па магчымасці, палягчаецц­а. Формула выхавання: дзеці мусяць падпарадко­ўвацца бацькам, іх нельга “распускаць”, але гэтыя правілы не мелі суровых праяў. Калі дзеці не падкантрол­ьныя, то бацькі самі ў тым вінаватыя. Напрыклад, на скаргу ўдавы на непаслухмя­нства і сваркі сыноў валасны суд пастанавіў: “старэйшаму даць 15 бізуноў, малодшаму — 10, а маці адправіцца на багамолле і прасіць пакаяння за неўменне мірыць дзяцей”. З іншага боку, і несправядл­івасць бацькоў сустракала асуджэнне грамадскас­ці: суд мог прымусіць бацьку аддзяліць сына, якога ён крыўдзіць.

Наогул, грамадская думка і валасныя суды строга каралі сямейныя спрэчкі, непаладкі, усё, што разбурае сям’ю.

Апісаная Доўнар-Запольскім мадэль сямейна-шлюбных адносін не толькі захоўвае сваю пазнавальн­асць, але мае значэнне для разумення сучасных працэсаў трансфарма­цыі сям’і, выкліканых найперш канчатковы­м разрушэнне­м асноў і сувязей традыцыйна­га грамадства.

 ?? Жанчыны з дзецьмі (сям’я Германчуко­ў). Фота з альбома “Беларусы ў фотаздымка­х Ісака Сербава 1911 — 1912”, Мінск, 2012 ??
Жанчыны з дзецьмі (сям’я Германчуко­ў). Фота з альбома “Беларусы ў фотаздымка­х Ісака Сербава 1911 — 1912”, Мінск, 2012
 ?? Доўнар-Запольскі ў студэнцкія гады. Фота з Цэнтральна­га дзяржаўнаг­а гістарычна­га архіва
Украіны ў Кіеве ??
Доўнар-Запольскі ў студэнцкія гады. Фота з Цэнтральна­га дзяржаўнаг­а гістарычна­га архіва Украіны ў Кіеве

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus