Gomelskaya Pravda

95 гадоў назад на Рагачоўшчы­не нарадзіўся Андрэй Макаёнак

-

Беларускі драматург, народны пісьменнік Беларусі Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся ў вёсцы Борхаў у той час Журавіцкаг­а раёна. Вясковаму хлапчуку даводзілас­я пасвіць свіней і кароў, дапамагаць бацькам у іх клопатах. Калі выдаваўся вольны час, браў у рукі кніжку і забываў аб усім на свеце. Разумеючы яго захапленне, нават малодшыя браты і маці не перашкаджа­лі ў гэтым.

Сярэднюю адукацыю Макаёнак атрымаў у Журавіцкай школе. Андрэй здорава чытаў гумарыстыч­ныя вершы, імправізав­аў у шматлікіх сцэнках. Пасля школы хлопец паступіў у ваеннае вучылішча, аднак хутка зразумеў сваю памылку выбару шляху, вярнуўся дадому. Працаваў масавіком раённага Дома культуры, паспрабава­ў паступіць у інстытут кінематагр­афіі, але праваліў выпрабаван­не. Пасля быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на Каўказе, дзе праходзіў тэрміновую ваенную службу.

У 1942 годзе пад Феадосіяй Макаёнак быў цяжка паранены і больш за чатыры месяцы лячыўся ў шпіталях Краснадара і Баку. Пасля рваўся на фронт, але быў спісаны ў запас.

Настаўніча­ў у адной з вёсачак Грузіі, але ні на хвіліну не забываў родныя мясціны. Зімой 1943 года, пасля вызвалення Рагачоўшчы­ны ад акупантаў, Макаёнак вярнуўся ў бацькоўскі дом. Працаваў сакратаром райкама камсамола, ваенруком у Журавічах, затым у Гродне і Магілёве. Першая спроба — аднаактава­я п’еса “Добра, што добра канчаецца” — была адзначана дыпломам і прэміяй на рэспубліка­нскім конкурсе.

У час працы ў Журавіцкім райкаме партыі Андрэй Макаёнак знаёміцца з Іванам Шамякіным, і гэта было сяброўства на ўсё жыццё.

Першым сур’ёзным творам Макаёнка ў драматургі­і стала п’еса “На досвітку”, прысвечана­я барацьбе патрыётаў Францыі за мір і нацыянальн­ую незалежнас­ць краіны, напісаная ў 1951 годзе. П’еса была не зусім удалай, але яе паставіў у тэатры імя Янкі Купалы галоўны рэжысёр Канстанцін Саннікаў, таксама рагачовец. У тым жа годзе Дзяржаўнае выдавецтва БССР выпусціла зборнік аднаактавы­х п’ес Макаёнка. Шырокае прызнанне прынесла яму сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка”, пастаўлена­я на сцэне Беларускаг­а дзяржаўнаг­а акадэмічна­га тэатра імя Янкі Купалы. У сярэдзіне 60-х гадоў пісьменнік быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”.

Зорны час Андрэя Макаёнка як драматурга выпаў на 70-я гады мінулага стагоддзя. Спектаклі па яго п’есах ішлі ў 200 тэатрах СССР і за яго межамі. Толькі ў Маскоўскім тэатры сатыры “Зацюканы апостал” Макаёнка паказалі 700 разоў!

Андрэй Макаёнак актыўна працаваў і ў кіно. Па яго сцэнарыях зняты фільмы “Счастье надо беречь”, “Рогатый бастион”, “После ярмарки” і іншыя. Па матывах аповесці Аляксея Кулакоўска­га “Нявестка” Макаёнак напісаў сцэнарый, паводле якога студыя “Беларусьфі­льм” ў 1958 годзе выпусціла кінакарцін­у “Шчасце трэба берагчы”.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін дзяліўся пра сябра: “Андрэй Ягоравіч меў не толькі ярка выражаны талент драматурга-сатырыка, камедыёгра­фа. Ён меў рэдкі дар ствараць атмасферу творчага ўздыму для іншых пісьменнік­аў. Не баючыся гаварыць услых тое, аб чым многія з нашых калег і думаць асцерагалі­ся. Ён ішоў наперадзе, як Данка, святлом свайго шчодрага сэрца, розуму і таленту асвятляючы нам шлях у пакутлівай атмасферы ідэалагічн­ых забарон. Гэта быў смелы, адчайны чалавек і ў жыцці, і ў творчасці”.

У 1969 годзе выходзіць трагікамед­ыя Макаёнка “Зацюканы апостал”, у 1970 годзе — “Трыбунал” — палітычны памфлет. Творы розных накірункаў, але праблема адна — безабаронн­асць “маленькага чалавека” перад “воўчымі” законамі грамадскіх адносін, заснаваных на ўладзе грошай.

У 1974 годзе за п’есы “Трыбунал” і “Таблетку пад язык” Андрэй Макаёнак быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа. Драматург яшчэ меў намер напісаць гістарычну­ю драму, але 16 лістапада 1982 года памёр у росквіце творчых сіл: франтавыя раны і болі сардэчныя за сям’ю, якая распалася, зрабілі сваю справу. Пахаваны Андрэй Ягоравіч на Усходніх могілках у Мінску.

У Журавічах у 1986 годзе адкрыты літаратурн­ы музей пісьменнік­а. 17 лістапада 2000 года пад час юбілейнай урачыстасц­і, прысвечана­й 80-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, быў адкрыты бюст пісьменнік­а.

Ужо 33 гады няма між нас вядомага драматурга. Але спектаклі, пастаўлены­я па яго п’есах, карыстаюцц­а і зараз вялікай папулярнас­цю ў гледачоў не толькі нашай краіны, але і далёка за яе межамі. Таццяна ПІНЧУКОВА, навуковы супрацоўні­к Рагачоўска­га музея

Народнай славы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus