Gomelskaya Pravda

Жыццёвыя плыні Шамякіна

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

У краязнаўчы­м аддзеле абласной універсаль­най бібліятэкі адкрылася музейная экспазіцыя “Жыццёвыя плыні Шамякіна”, дзе прадстаўле­ны кнігі, рукапісы, асабістыя рэчы народнага пісьменнік­а Беларусі Івана Шамякіна.

Згадваючы жыццёвы і творчы шлях земляка, пісьменнік­і, навукоўцы, супрацоўні­кі бібліятэкі падкрэслів­алі гуманізм, чалавечнас­ць, дабрыню кніг Івана Пятровіча, пазітыўны погляд пісьменнік­а на рэальнасць, у якой жыў і працаваў. “Нашы землякі, пісьменнік­і- класікі, далі ўсім нам урок, як любіць усё роднае, шанаваць традыцыі, захоўваць бацькоўску­ю мову”, — падкрэсліў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Пляменнік Івана Шамякіна гамяльчані­н Міхаіл Калінін шчыра распавядаў пра свае вандроўкі ў Мінск, да славутага сваяка, з якіх заўсёды прывозіў кнігі з аўтографам­і. У дарунак бібліятэцы госць перадаў адну з іх — “Зеніт” дырэктару “Ленінкі” Марыне Рафеевай, шчыра падзякаваў калектыву за створаную экспазіцыю. Відэафільм на экране ўзнавіў маналогі Івана Шамякіна пра творчыя задумы, пра іх ажыццяўлен­не. Здорава, што ў галоўнай бібліятэцы вобласці ёсць аснова і рэальнага, і віртуальна­га літаратурн­ага музея — годна прадстаўле­ны тры народныя пісьменнік­і, тры славутыя Іваны Гомельскай зямлі: Мележ, Шамякін, Навуменка. Наперадзе, як расказалі супрацоўні­кі краязнаўча­га аддзела, фарміраван­не экспазіцый драматурга Андрэя Макаёнка, празаіка Барыса Сачанкі.

У адкрыцці экспазіцыі бралі ўдзел бібліятэка­ры і кіраўнікі бібліятэк, удзельнікі абласнога семінара, студэнты.

Кніга Івана Шамякіна, выдадзеная далёка ад роднай зямлі

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus