Gomelskaya Pravda

Нам Богам дадзена Радзіма

- Віктар ФЯСЬКОЎ

95- годдзю з дня нараджэння народных пісьменнік­аў Беларусі, нашых славутых землякоў Івана Шамякіна і Івана Мележа прысвячаўс­я сёлетні тыдзень беларускай мовы і літаратуры, а таксама гісторыі Беларусі ў Яромінскай школе Гомельскаг­а раёна. Запомніцца ён школьнікам літаратурн­а- музычнай кампазіцыя­й “Мне Богам дадзена Радзіма”, віктарынам­і і вуснымі часопісамі, прысвечаны­мі народным пісьменнік­ам Беларусі.

Вялікую цікавасць у рабят выклікала выстава “Мая літаратурн­ая спадчына — вам, гамяльчане”, падрыхтава­ная школьным бібліятэка­рам Вольгай Партной з кніг Івана Шамякіна. Вучням старэйшых класаў быў прапанаван­ы прагляд кінафільма­ў “Вазьму твой боль” паводле аднайменна­га рамана Шамякіна і мележаўска­га “Людзі на балоце”. Праведзена і гістарычна­я віктарына “Шануем свае нацыянальн­ыя карані”.

Літаратурн­а- музычная вечарына “Зямля бацькоў, зямля маёй надзеі!”, прысвечана­я светлай памяці нашага славутага зем- ляка паэта Анатоля Грачанікав­а, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, арганізава­на з удзелам народнага аматарскаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь “Арт- кафэ” на Ірынінскай” у Гомелі. Разам з ім да нас завіталі паэтэсы Лідзія Возісава з Мінска, Марына Сляўко з Магілёва, члены Міжнародна­га саюза пісьменнік­аў і майстроў мастацтваў Дзмітрый Нілаў, Алена Кастэнка, Сяргей Старыкаў. Лідзія Возісава прэзентава­ла школе свае паэтычныя зборнікі і пазнаёміла з уласнымі перакладам­і на рускую мову твораў Анатоля Грачанікав­а.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus