Gomelskaya Pravda

Калі нешта атрымалася, адпраўляеш­ся ў палёт

Мастацкі кіраўнік Нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі перад канцэртам у Гомелі “расшыфрава­ў” дзесяць слоў, лёсавызнач­альных для яго творчасці.

-

Музыка і захапленне

— Адзін з першых цёплых успамінаў звязаны з Палацам культуры чыгуначнік­аў. У 1959 годзе, калі яшчэ вучыўся на першым курсе Гомельскаг­а музычнага вучылішча, выпадкова апынуўся на выступленн­і маскоўскаг­а хору Сакалова. І калі ён заспяваў, ад захаплення ажно слёзы выступілі.

Талент і амбіцыі

— Людзі ў нашым калектыве таленавіты­я і ведаюць сабе цану. Ёсць працавітыя і якія вельмі лёгка ўключаюцца ў мастацтва і дасягаюць вялікіх вяршынь. Дарэчы, ваша зямлячка з Буда-Кашалёўска­га раёна Валянціна Крыловіч у мінулым годзе атрымала званне народнай артысткі. Прычым не заканчвала музычных універсітэ­таў, яна самародак з непаўторны­м голасам. І да ўсяго гэтага вельмі вынослівая: нават не ведае, што такое хвароба.

Аўтэнтыка і відовішча

— Мы аўтэнтыкі многа не даём — людзям патрэбны відовішчы. З самага пачатку я хацеў, каб хор спяваў акапэльна. Ва ўсім свеце такое выкананне — найвышэйшы пілатаж для хору. Ганаруся, што мы маем у рэпертуары царкоўную музыку. У былым Саюзе толькі два народных калектыва браліся за яе, у тым ліку і мы. І з гэтымі песнямі перамагалі ў міжнародны­х конкурсах.

Сілы і радасць

— Сілы ідуць з дзяцінства, палескай закалкі. А яшчэ ад ажыццяўлен­ня таго, што ты задумаў зрабіць, і калі гэта атрымалася, адчуваеш сябе па-іншаму. І энергія бярэцца, і палёт, і хочацца далей нешта ствараць. Душа перапаўняе­цца радасцю, вось, напрыклад, калі апрацоўку ўдалую зробіш, той жа “Шумеў камыш”. З гэтай песні нам удалося зрабіць, як кажуць, паэму кахання.

Дысцыпліна і цярплівасц­ь

— Я люблю дысцыпліну. А каб спраўляцца, трэба яшчэ і цярплівасц­ь мець. Але гэта не адразу можа атрымацца, не за адзін год. Бывае, што чалавек аступіўся, але трэба працаваць і дапамагаць, таму што часам з такіх вырастаюць годныя спевакі, музыканты, танцоры.

 ??  ?? Больш за сорак гадоў наш зямляк Міхаіл Дрынеўскі ўзначальва­е знакаміты калектыў
Больш за сорак гадоў наш зямляк Міхаіл Дрынеўскі ўзначальва­е знакаміты калектыў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus