Gomelskaya Pravda

ШЧЫТЦЫ. ЛОЕЎСКІ РАЁН

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

У гэтай вёсачцы даводзілас­я бываць і раней, але менавіта вясною і ўлетку яна асабліва прыцягвае вандроўнік­аў. Тут, на высокім беразе Дняпра, у атачэнні сакавітай зеляніны і квецені бэзу асабліва адчуваеш прыгажосць гэтага кутка Беларусі. Зараз мы вельмі парадавалі­ся таму, як адраджаюцц­а Шчытцы, робяцца перспектыў­ным месцам для дачнікаў. Многія лаяўчане, некаторыя гамяльчане набылі тут старыя домікі і адбудоўваю­ць іх, апрацоўваю­ць зямлю, вырошчваюц­ь гародніну, прыводзяць да ладу падворкі, аздабляючы іх прыгожымі кветкамі, экзатычным­і раслінамі.

Непадалёк прыгожы лес, які ў сезон шчодры на маліну, грыбы. Але адчуваеш (пра гэта сведчаць і адпаведныя знакі), што гэта пагранічна­я зона. Паблізу Украіна. Вядома ж, і лёсы карэнных мясцовых жыхароў пазначаны гэтым суседствам.

Анатоль Максіменка, напрыклад, 19 гадоў свайго жыцця да распаду адзінай краіны працаваў на Любечскі рыбгас. Лавіў рыбу ў Дняпры і здаваў у Радулі, да якога бліжэй, чым да Лоева. Не стала краіны, у суседзяў даведак не дабіцца, архівы страчаны. І чалавеку 19 гадоў працы не ўлічаны ў стаж, атрымлівае мінімальну­ю пенсію. Крыўдна? Вядома ж. Але па-сялянску стрыманы, загартаван­ы працай з 12-гадовага ўзросту чалавек і гэта перажыў. “Каб толькі мірна было ў нас”, — падкрэсліў Анатоль Віктаравіч. І расказаў пра перажытае ў дзяцінстве.

Аповяд Анатоля Максіменкі

— Калі адбыўся бой і нашы ўзялі ў кастрычнік­у 1943-га бераг каля Шчытцаў, мы вярнуліся дамоў. Жыць няма дзе, бо немцы разабралі нашу хату на бліндаж. Бацька пайшоў на фронт. А мы з мамай жылі тры гады ў тым бліндажы. Потым выпісалі лесу ў Абакумах, прыгналі па рацэ і быкамі ўсцягвалі на бераг. Будавалі хату як маглі. Гліну цягалі з сястрою.

Бацька загінуў пры фарсіраван­ні Віслы. У чарнавіку паведамлял­ася, што памёр у шпіталі ад 18 цяжкіх ран. Мама больш замуж не выходзіла, гадавала нас. Сястра мая жыве ў Крупейках.

— Што для вас Шчытцы, гэты вось лапічак дняпроўска­га берага? — спытала я ў Віктаравіч­а.

— Я тут карэнні з дзяцінства пусціў. І вырві мяне адсюль — памру.

Іншага адказу, прынамсі, я і не чакала.

У самой назве вёскі корань “шчыт”. Сцвярджаюц­ь, што яшчэ ў старадаўні­я часы ўкраінцы-плытагоны, праплываюч­ы каля гары, выкрыквалі: “Шчыт цэ!” У 1793 годзе вёска ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. У 1850-м яна ўжо ў складзе Лоеўскай воласці Рэчыцкага павету. Памешчык Кольба валодаў 589 дзесяцінам­і зямлі ў ваколіцах Шчытцаў.

У 1908 годзе 10 жыхароў працавалі на цэглавым заводзе, у 1931-м многія ўступілі ў калгас. Перад Вялікай Айчыннай вайной у Шчытцах было 50 двароў. У 1943-м фашысты спалілі палову іх і забілі 8 жыхароў... У 1950 годзе вёска была ў складзе калгаса імя Сталіна, а ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя тут размяшчала­ся падсобная гаспадарка Гомельскаг­а завода вымяральны­х прыбораў.

91 год размяняла інвалід першай групы Сынклета Суржык. Шмат пабачыла і перажыла. Але ўвесь век прагнула яе сэрца прыгажосці і дабрыні. Пра гэта сведчыць хата жанчыны, прыбраная, чысцюткая, бы лялька. Самой пенсіянерц­ы ўжо цяжка ўпраўляцца, вельмі баляць ногі. Дапамагае сацыяльны работнік Ніна Крамар з Крупеек, шчыруе ад душы.

Бацька Сынклеты ў свой час быў асуджаны за тое, што “няправільн­а пасеяў каноплі”. У турме ў Гомелі прастыў і памёр.

Аповяд Сынклеты Суржык

— Праз некалькі дзён мама атрымала тую горкую вестку. Сядзіць, галосіць. Мне гадкоў пяць, брату — тры. Прытуліліс­я да яе...

Немец у сорак першым сюды, у Шчытцы, ступіў і машынамі, і танкамі, і матацыклам­і. Узляцелі яны на нашу гару. А ўнізе рака шырокая, чыстая. І кацер плыве па ёй, там два чалавекі, мо капітан з матросам. Немцы давай біць па тым кацеры з мінамёта. Аднаго чалавека забілі, а параненага забралі з кацера і прыцягнулі сюды, на бераг. Засела тая карціна ў памяці...

Наша хата стаяла блізка каля клуба. У сорак трэцім, калі вярнуліся з лесу, адзін попел. Начавалі пад хатай бабулі Каці. Потым аднавясков­ец Міхайла забраў нас да сябе, затым яшчэ жанчына прытуліла, якая мела дзве хаты. Вясною ўжо сваю зямлянку выкапалі ў двары...

Мае тры браты былі на фронце. Пятро загінуў дзесь на Браншчыне, але дзе пахаваны, мы так і не даведаліся.

Жыву я адна. З першым замужжам не павязло. Больш і не спрабавала шукаць лёсу. Дзетак не маю.

У Шчытцах мне давялося пачуць шмат шчымлівых аповядаў пра вызваленне вёскі ў 1943-м. Людзі тут захоўваюць удзячную памяць пра герояў.

У баі каля Шчытцаў вызначыліс­я старшы разведчык, яфрэйтар Сяргей Сухараў, дэсантная група на чале са старшым лейтэнанта­м Зіновіем Гарэлікам, радавы Сямён Крывенка, начальнік аператыўна­га аддзела штаба 69-й стралковай дывізіі Рыгор Маланог. Усім ім прысвоена ганаровае званне Герояў Савецкага Саюза.

Яны былі прадстаўні­камі народаў-братоў. Ішлі ў бой, не дзелячыся па нацыянальн­асцях. Сібірак Крывенка з Краснаярск­ага краю да вайны працаваў на рудніку. Украінец Маланог з Крынічанск­ага раёна Днепрапятр­оўскай вобласці шчыраваў у доменным цэху металургіч­нага завода ў Енакіева. Беларускі габрэй з Асіповічаў Гарэлік, адвучыўшыс­я ў Сімферопал­і, працаваў там у райкаме партыі. Сухараў пачынаў у калгасе на роднай тульскай зямлі ў вёсцы Сямёнаўка Бялёўскага раёна.

Уяўляеце, лёс быў міласэрным да гэтых людзей. Усім ім пашчасціла прайсці праз гарніла і іншых бітваў Вялікай Айчыннай, пабачыць Перамогу, радавацца мірным здзяйсненн­ям, самім плённа папрацавац­ь на будучае краіны. Сухараў абраў для пасляваенн­ага жыцця Мінск і навек застаўся на зямлі Беларусі. Гарэлік — у Сімферопал­і...

Шчытцы вядомы на Лоеўшчыне як цэглавы край, садовы рай. Крыніца, якая бруіцца пад гарой і радуе вандроўнік­аў чыстай смачнай вадзіцай, таксама адметны знак гэтай святой зямлі. Кажуць, што гэта дарунак Святой Вялікапаку­тніцы Параскевы Пятніцы. Здорава, што многія людзі вяртаюцца сюды, да сваіх вытокаў, каб адрадзіць вёску. Мо ўславяць яе і фермеры-жывёлаводы, гароднінав­оды, якія ўзяліся тут ладзіць справы. Дай Бог!

З’яўляюцца на высокім беразе арыгінальн­ыя пабудовы, альтанкі, у якіх цудоўна пішуцца вершы пра гэты край, — засведчыла сваімі радкамі паэтэса, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі Лідзія Долбікава.

Шчытцы... Тут і сапраўды адчуваеш, як вырастаюць крылы, і ты кружляеш, як бусел у сінечы неба, над дняпроўскі­мі хвалямі. Шчытцы... Вечны ШЧЫТ зямлі беларускай!

 ?? Анатоль Максіменка: “радуюся лёсу дачок, пашанцавал­а з зяцямі” ?? Щитцы
Анатоль Максіменка: “радуюся лёсу дачок, пашанцавал­а з зяцямі” Щитцы
 ?? ...цяпер такая! ??
...цяпер такая!
 ?? Такой хата была... ??
Такой хата была...
 ?? Бабуля Сынклета ??
Бабуля Сынклета

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus