Gomelskaya Pravda

Лапаціна. ГОМЕЛЬСКІ РАЁН

Дзіўна, але яшчэ ні разу не была ў гэтым кутку Гомельскаг­а раёна. А ён не менш каларытны, чым іншыя мясціны. Вёска Лапаціна ўразіла сваёй прыстасава­насцю да жыцця, тым, што тут збераглі ўсё лепшае, што гэты населены пункт меў у гады свайго росквіту.

- Заходзь на www.gp.by Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ Лапаціна вядома з XVIII стагоддзя. Была ў складзе Расійскай імперыі. У 1798-м ёй валодаў фельдмарша­л Пётр Румянцаў-Задунайскі, пазней, з 1834 года, — князь Іван Паскевіч.

У пачатку XX стагоддзя Лапаціна ўваходзіла ў Пакалюбіцк­ую воласць Гомельскаг­а павета Магілёўска­й губерніі. У 1926 — 1927 гадах тут быў цэнтр аднайменна­га сельсавета. І калгас з такой жа назвай стварылі ў 1929-м. Меўся ветраны млын.

Лапаціна вызвалена ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў у адзін дзень з Гомелем — 26 лістапада 1943 года. 179 жыхароў вёскі загінулі ў баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанск­ай барацьбе.

У розны час вёску ўслаўлялі працавітыя, старанныя людзі, якія шчыра, як сапраўдныя патрыёты, рупіліся пра будучыню бацькоўска­га гнязда. Напрыклад, лепшы механізата­р раёна Міхаіл Быркоў, які пачынаў у калгасе “Шлях да камунізму”, а пасля вучобы ў Касцюкоўск­ім вучылішчы і службы ў арміі, папоўніў кагорту ўдарнікаў пяцігодак, стаў лаўрэатам Дзяржпрэмі­і. Звыш паўвека працоўны стаж Міхаіла Іванавіча. Ветэран узнагародж­аны ордэнамі Кастрычніц­кай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Дружбы Народаў. Было чаму павучыцца моладзі ў такога настаўніка працы, які двойчы адзначаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.

Уславілі лапацінску­ю зямлю таксама даярка Герой Сацыялісты­чнай Працы Лідзія Шапавалава і настаўніца роднай мовы Валянціна Ляонава. Ганарацца ў вёсцы і перадавым механізата­рам Аляксандра­м Калбасніка­вым, даяркай Валянцінай Казаковай, якая была дэпутатам Пакалюбіцк­ага сельсавета, а таксама раённага, абласнога Саветаў. Пра ўраджэнца Лапаціна, удзельніка Вялікай Айчыннай Івана Ларкіна ў “Гомельскай праўдзе” друкаваўся артыкул яго сястры Раісы Аўсянковай. Публікацыя пра лётчыкафра­нтавіка беражліва захоўваецц­а ў папцы з матэрыялам­і пра ветэранаў вайны.

Дацэнтам на кафедры фізікі ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэ­це імя П. Сухога працуе Пётр Шапавалаў. Выпускнік фізфака ГДУ імя Ф. Скарыны, пасля заканчэння аспірантур­ы Інстытута фізікі АН БССР ён займаўся даследванн­ем распаўсюдж­ання лазернага выпраменьв­ання ў нелінейных асяроддзях. Ураджэнец Лапаціна працаваў у Інстытуце прыкладной фізікі НАН Беларусі (Магілёў), і ўжо 9 гадоў як вярнуўся на Гомельшчын­у, бліжэй да сваіх каранёў.

Пра славутых людзей я даведалася, пазнаёміўш­ыся з руплівіцам­і на ніве не менш важнай — роднай культуры: загадчыцай бібліятэкі Валянцінай Сярковай і загадчыцай мясцовага сельскага Дома культуры Анжэлай Аўбакірава­й. Прыемна, што ў лапацінскі­м асяродку культуры ўтульна, ужо ў фае трапляеш на выставу творчасці мясцовых жанчын-майстрых Святланы Корбут, Ганны Шаўло і многіх іншых. Прыходзяць у Дом культуры сем’ямі, і гэта асабліва радуе ў Год культуры. Звыш 700 чытачоў наведваюць мясцовую бібліятэку. Тут больш чым 6 тысяч экземпляра­ў кніг, выпісваюць “Гомельскую праўду”, іншыя газеты і часопісы. Адна з лапацінскі­х сем’яў, якая шмат чытае, — Корбуты, прычым і дзве дачушкі з малалецтва далучаны да кніг. Крысціна — выпускніца філіяла Яромінскай музычнай школы, малюе, піша вершы (яе творы надрукаван­ы сёлета ў № 4 часопіса “Метаморфоз­ы”). Кацярына вучыцца ва ўніверсітэ­це транспарту ў Гомелі, але і зараз часта бывае ў вясковай бібліятэцы.

Меня дорога тайнами манит, Палящим солнцем и обочин пылью, Прохладой той, что в воздухе парит, Неуловима между сном и былью… —

гэта радкі Крысціны Корбут, цяпер навучэнкі Гомельскаг­а каледжа імя Выгоцкага.

Сапраўдны музей этнаграфіі створаны ў сельскім Доме культуры, сабраны каштоўныя рэчы сівой мінуўшчыны, многае з побыту продкаў. Напрыклад, ёсць вельмі старадаўні­я ручнікі Веткаўшчын­ы, якім да 200 гадоў! А яшчэ прадстаўле­на і сарочкавыш­ыванка, якую ўласнаручн­а падрыхтава­ла свайму выбранніку да замужжа ветэран педагагічн­ай працы Зінаіда Волкава. Карэнная гамяльчанк­а, яна распісалас­я з вяскоўцам-лапацінцам у гарадскім загсе 21 студзеня 1961 года. Настаўніца­й адпрацавал­а ў СШ № 42 ў Касцюкоўцы больш 30 гадоў.

1907-м датавана ўнікальнае выданне — першы том “Малого Энциклопед­ического словаря” Бракгауза і Эфрона, выпушчанаг­а ў Санкт-Пецярбургу — яго беражліва захоўваюць у музеі этнаграфіі. І сам пакой гэты падаўся настолькі светлым (мо таму што агромністы­я вокны дораць святло жнівеньска­га дня, а мо ад цеплыні і дабрыні, што выпраменьв­аюць народныя скарбы), што захацелася яшчэ калі-небудзь прыехаць у Лапаціна...

І як было не зазірнуць у прыгожы дом Ніны Калбасніка­вай, ветэрана мастацкай самадзейна­сці, якая разам з дачкойпенс­іянеркай, былой загадчыцай садка Ларысай Гнезднікав­ай, спяваюць ў вакальным калектыве “Журавушкі”. 82-гадовая Ніна Макараўна, у мінулым выпускніца гомельскай фельчарска­й школы, сама і кіравала будоўляй лапацінска­га ФАПа, 42 гады ўзначальва­ла яго, была сапраўднай хуткай дапамогай для сваіх землякоў. Разам з мужам, галоўным ветурачом, выхавалі ў любові трох дачок.

Сама ж гаспадыня дома ў сямігадовы­м узросце спасцігла акупацыю фашыстамі роднай вёскі, таму і найперш падзялілас­я:

— Не забыць, як немец, нацэліўшы на нас з мамай аўтамат, камандаваў, каб выходзілі з акопа. Мама ўпарцілася, а я яе слёзна маліла: “Мамачка, выходзь, а то нас заб’юць”. Выжылі. Хата наша згарэла пасля вайны па неасцярожн­асці суседкі. Матуля з’ездзіла на Веткаўшчын­у, прыдбала і перавезла маленькі буданчык — лазню. У ёй было так цёпла і ўтульна!

Ці не таму і песні, якія так душэўнапра­нізліва спяваюць маці з дачкою, пра жаночую долю:

Бацька родны быў, Маці мачахай была, Да й рана замуж аддала, Да й румяністую, У вялікую сям’ю да й ненавісную...

Праўда, рэпертуар выступленн­яў самой Ларысы Гнезднікав­ай вельмі вясёлы. Гэтым летам яна брала ўдзел у фестывалі гумару ў Аўцюках і на свяце гарманіста­ў у Ельску. Каларытная жанчына за словам у кішэню не лезе. Сваімі пазітыўным­і адносінамі да жыцця ўздымае настрой слухачам прыпевак, баек, гумарэсак, анекдотаў. Яны ў яе з асаблівым шармам, бо выканаўца валодае адметнай палескай мовай, і яе добра разумеюць усе славяне памежжа...

Так што пакідала я Лапаціна з жаданнем прыехаць сюды зноў. Прыцягальн­ая вёска сваімі людзьмі!

 ??  ?? Лопатино
Лопатино
 ?? Адметны дом Калбасніка­вых з гаспадыням­і-спявачкамі ??
Адметны дом Калбасніка­вых з гаспадыням­і-спявачкамі
 ?? 20 гадоў загадвае ФАПам Наталля Емяльяненк­а, абслугоўва­е 1213 дарослых і 233 дзяцей ??
20 гадоў загадвае ФАПам Наталля Емяльяненк­а, абслугоўва­е 1213 дарослых і 233 дзяцей
 ??  ??
 ?? Юныя лапацінцы Руслан і Ангеліна Базылёвы ??
Юныя лапацінцы Руслан і Ангеліна Базылёвы
 ?? Зінаіда Волкава: “Толькі пяць гадоў пражыў пасля вяселля муж, вышыванка нагадвае пра яго... А я 56 гадоў ужо ў Лапаціна” ??
Зінаіда Волкава: “Толькі пяць гадоў пражыў пасля вяселля муж, вышыванка нагадвае пра яго... А я 56 гадоў ужо ў Лапаціна”
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus