Gomelskaya Pravda

Дарожкамі Івана Кірчука

-

У філіяле Веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі пройдзе аўтарская праграма Івана Кірчука “Дарожка мая…”, створаная па матэрыялах беларускаг­а фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльн­ай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашана­й за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню ў музеі аўтар звернецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Імправізац­ыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень. Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструмент­ы: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны, чаны з Тыбета і Непала, разнастайн­ыя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечан­скі касцёльны звон, нават простыя камяні і капыткі коз. Канцэрт адбудзецца 14 студзеня.

Пятро ЦАЛКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus