Gomelskaya Pravda

Этнахатка ад прадзедаў

-

КАЛІНКАВІЧ­Ы. Напрыканцы 2016 года ў вёсцы Казловічы адкрыўся музей беларускай культуры. Этнахатка — так назвалі музей — размясціла­ся ў адрамантав­анай пустуючай хаце, у якой некалі жыла ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, партызанск­ая сувязная Таццяна Зелянок. З рамонтам дапамаглі ўлады, будаўнічая брыгада мясцовай гаспадаркі і самі вяскоўцы. Яны таксама прынеслі ў новы музей некаторыя экспанаты. Большасць з іх шмат гадоў збірала бібліятэка­р Тамара Манько — яна, дарэчы, і з’яўляецца ініцыятара­м стварэння музея. Тут плануюць праводзіць не толькі экскурсіі, але і святы ў нацыянальн­ых традыцыях.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus