Gomelskaya Pravda

Агледзіны

-

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

(Урывак з апавядання) …Пад’ехалi зусiм блiзка — яна, здаецца, сустрэлася вачыма з Мiколам, ён нешта насвiстваў цi спяваў. Каб не збег, звязалi вяроўчынай рукi i ногi. Божа, а ён яшчэ нешта спявае!

Шэры тыцнуў руляй вiнтоўкi Мiколу ў твар — яна аж сцялася ад болю.

— Змоўч, камуняцкая сука. А не, зараз — на месцы...

— Чаго ж доўга чакаць, прадажнiк? — ледзь прашаптаў Мiкола i атрымаў яшчэ адзiн страшэнны ўдар у плячо.

— Бi, жывёла... Табе гэта залiчыцца.

— Маўчаць!!! — злосны крык палiцая рэхам азваўся ў паветры.

Домна сядзела ў ельнiку i глытала слёзы: што ж гэта будзе? Не заўважыла, як спераду паказалiся яшчэ адны калёсы. Палiцаi, а iх было двое, спынiлi каня i чакалi, калi калёсы з палонным параўняюцц­а з iмi. Домна працiснула­ся праз гушчар ельнiку крокаў на трыццаць i зразумела: там паваротка, вось чаму палiцаi спынiлiся. Было далекавата, але яна бачыла ўсё, што адбывалася на шляху.

Шэры падбег i нешта далажыў аднаму з палiцаяў. Той, расставiўш­ы ногi, грузна стаяў пасярод дарогi. Выслухаўшы палiцыянта, падышоў да калёс, за плячо штурхнуў Мiколу (Божа, ён быў увесь у крывi!) i штосьцi загадаў. Вярнуўся назад, узгрузiўся на калёсы, побач з маладзеньк­iм палiцыянта­м.

Паехалi па лясной сцяжыне далей. Было вiдаць, што Шэры чымсьцi разгублены. Падышоў да сваiх, нешта сказаў. Рыжы зароў на ўсё горла: “Не буду, лепш дадому!..”

— Домна хуценька прабралася блiжэй, наколькi магла схавацца ў ельнiку. Пачула, як сварацца: “Чаго мы, няхай немцы. Мы ж затрымалi...”

— Шэры ядавiта ўсмiхнуўся плюнуў. Нарэшце сказаў:

— Зробiм гэтак: у нас i так хапае такiх... — чмыхнуў, грэблiва глянуўшы на Рыжага: — А для цябе, Свiрыдзёна­к, гэта — шлях у палiцыю. Так сказаць, экзамен. Як у савецкай школе: здасi экзамен — возьме на службу начальнiк палiцыi. Не здасi — самога на мушку. Так што...

Рыжы, яна добра яго бачыла, амаль юнак, затросся, штосьцi цiха — Домна не пачула — адказаў. Ён i адвярнуўся ад палiцаяў, ступiў крокаў пяць назад, да лесу. Яна добра бачыла, як сутаргава хадзiлi скулы на яго твары, ажно выступiў пот.

— Хлопцы, мо хто з вас за мяне стрэльне, мне страшно... — Рыжы вярнуўся да калёс. Палiцаi маўчалi.

Не вытрымаў Мiкола, скупа ўсмiхнуўся:

— Страляй, шчанё. Пахваляць: камунiста забiў...

— Змоўч, сука!.. — Шэры зноў прыкладам вiнтоўкi ўдарыў па спiне Мiколу, цыркнуў слiной праз зубы, загадаў: — Выконвай загад! I сунуў Свiрыдзёнк­у вiнтоўку. Домна абвяла, упала нiц. Вочы нiбы нiчога не бачылi, яна быццам нiчога не чула. Апрытомнел­а, кiнула позiркам на прагалiну. Горла перацiснул­а — стрэл...

Дзiўна, але яна ўжо не плакала, не пяклi слёзы. Бачыла, як Свiрыдзёна­к кiнуў вiнтоўку i, злосна мацюкаючыс­я, пабег па дарозе назад. Палiцаi зарагаталi яму ўслед: — Бяжы, бяжы... Заўтра прыйдзеш, цяпер ты — наш... Шэры, як быццам рабiў гэта кожны дзень, спакойна загадаў укiнуць цела Мiкалая ў калёсы. Потым плюнуў, паведамiў:

— Абадоўскi загадаў далажыць, што Буйкiч сам здаўся.

— Якая рознiца? — здзiвiлiся палiцаi.

— Ёлупнi... Калi сам здаўся райкомавец — знаць улада нямецкая моцная, саветы не вернуцца... I паехалi. Домна зайшлася ў страшным, несуцешным рыданнi...

...У хаце людзей большала, было весела, тлумна. Малады незнаёмы музыкант не даваў спакою гармоніку. Не звярталі ўвагі на песні і музыку, штосьці па-ранейшаму даказвалі адзін аднаму мужчынысва­ты. Расчырване­лася гаспадыня, што не адыходзіла ад Зінкі, убачыўшы Домну, сказала музыку:

— Пагодзь, Віця!.. Гэта ж наша галоўная свацця ў хаце, бабуля Сені.

Маруся ўжо была на добрым падпітку, пачала даводзіць Домне хто ёсць хто:

— Гэта ж мой бацька і брат з жонкай прыехалі. Блізка тут жывуць, у суседняй вёсцы. Сонька збегала да суседзяў, патэлефана­вала. Бацька ў нас — партызан, заслужаны чалавек, яму ж тэлефон правялі. “Запарожац” свой ёсцека, без чаргі, бясплатна далі як інваліду, таму хутка сабраліся з Дзерніц на маладога і радню яго паглядзець!..

Куды падзеўся той спакой — Домну кінула ў холад, ажно затрэсла, як асінку ў полі: яны адтуль, з Дзерніц. Але стрымала сябе, не хацела паказваць хваляванне, схавала яго ад чужых вачэй. Павіталася з доўгім, як бэлька, братаммузы­кам, пацалавала­ся з яго жонкай Анютай — маленькай і поўнай маладзіцай.

Разам з нявесткай прывітаць сваццю ўзняўся з-за стала такі ж, як і сын, высокі, яшчэ моцны дзядок. Паўнатвары, з сівымі скронямі, у старым кортавым пінжачку і цёплай байкавай сарочцы, відаць, адных з Домнай гадоў. Стары штосьці азваўся. Што ён сказаў — яна не магла ў гэтым гармідары разабраць. Таму проста працягнула руку свату і тут жа сустрэлася з ім вачыма, тварам у твар...

Яна ледзь знайшла сілы, каб паціснуць руку старому. Скамянела. Не магла да самага вечара вымавіць ні слова. І чым больш разгаралас­я-гуло застолле, тым больш крычала, аблівалася слязамі, білася роспачным рыданнем яе душа, а сэрца не магло вытрымаць такога: за сталом насупраць яе сядзеў стары рыжы Свірыдзёна­к — той самы загубца яе мужа, Мацеевага бацькі, Сенькавага дзеда…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus