Gomelskaya Pravda

З надзейных сяброў

- Тамара КУПРЭВІЧ

Памятнай падзеяй для пісьменнік­аў Гомельшчын­ы стаў удзел у чарговым з’ездзе творчага саюза. Яркім момантам было выступленн­е нашага земляка паэта Міколы Мятліцкага. Ён падзяліўся развагамі пра прызначэнн­е пісьменніц­кай працы, пра тое, з якімі патрабаван­нямі да сябе творца павінен засяваць на белым аркушы паперы словы, каб яны адгукнуліс­я ў сэрцах чытачоў дабрынёй, міласэрнас­цю, усім лепшым у чалавеку. Мятліцкі нагадаў словы Аляксандра Салжаніцын­а пра тое, што самавыяўле­нне не ёсць літаратура, і пра гэта трэба добра памятаць і сталым, і юным.

Многім памятны прыезд паэта ў Гомель у жніўні 2011 года разам з Надзвычайн­ым і Паўнамоцны­м паслом Казахстана. Мікола Мятліцкі тады прадстаўля­ў у бібліятэцы імя Герцэна зборнік выбраных вершаў класіка казахскай літаратуры, асветніка, гуманіста Абая Кунанбаева “Стэпавы прастор” ва ўласных перакладах. Паэт прызнаўся, што “аксакал” азначае “белабароды”, і каму як не яму рабіць гэту справу. Памятаецца і нацыянальн­ы казахскі шапан і галаўны ўбор зялёнага колеру, які ўручылі нашаму паэту.

Дык вось на з’ездзе гэтая гісторыя мела працяг і зноў засведчыла: у Казахстане памятаюць і цэняць нашага паэта-земляка не толькі як перакладчы­ка Абая. Любоў Шашкова, загадчыца аддзела паэзіі і культуры літаратурн­а-мастацкага часопіса “Простор”, які выходзіць у Алмааты, зноў апранула на Мікалая Міхайлавіч­а шапан, цяпер ужо бардовага колеру, пад апладысмен­ты дэлегатаў з’езда. Многія потым прагнулі сфатаграфа­вацца разам з паэтам. Падумалася: Мятліцкі сёння і з’яўляецца адным са старэйшын айчыннай паэзіі, нашым аксакалам. Так трымаць, Мікола!

 ?? А марозік зухаваты ўсё шчыпае за бок хаты... ??
А марозік зухаваты ўсё шчыпае за бок хаты...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus