Gomelskaya Pravda

Песня коніка

-

Святаслаў КРУПЕНЬКА

Ветрык ласкава бяжыць, Сонейка іскрыцца, Грае конік на мяжы На зялёнай скрыпцы. Так хачу я зразумець Гэтае ігранне — Можа, ён спявае мне Пра сваё каханне. Можа, прыйдзе чалавек, Коскай размахнецц­а — На парэзанай траве Песня застанецца. Перастане скрыпка граць На зялёнай пожні… Грай — няхай усім чуваць, Можа, раз апошні?.. Ветрык ласкава бяжыць, Сонейка іскрыцца, Грае конік на мяжы На зялёнай скрыпцы… Нізашто спыніць не дам Гэтае ігранне, Бо спявае конік нам Пра сваё каханне.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus