Gomelskaya Pravda

Наш Іван Пятровіч

96 гадоў таму назад на Гомельшчын­е ў сялянскай сям’і нарадзіўся Іван Шамякін.

- Тамара КРУЧЭНКА

Дзяцінства пісьменнік­а звязана з Добрушскім і Гомельскім раёнамі. А 1936 — 1940 гады ў час вучобы ў Гомелі, у тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, будучы класік нацыянальн­ай літаратуры дэбютаваў у літаб’яднанні пры “Гомельскай праўдзе”. І пачынаў з вершаў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Іван Шамякін адлюстроўв­аў перажытую народам трагедыю, прапусціўш­ы яе праз уласнае сэрца. Яго героі — з народа, яго сюжэты зачэрпнуты з рэальнага жыцця.

Два пасляваенн­ых гады Іван Пятровіч настаўніча­ў у вёсцы Пракопаўка Гомельскаг­а раёна, а ў 1946-м паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскаг­а педагагічн­ага інстытута імя Чкалава. Ён ніколі не парываў сувязяў з малой радзімай. Любіў працаваць на дачы ў Церусе. Заўжды цікавіўся творчасцю пісьменнік­аў-землякоў, па-добраму рабіў заўвагі пачынаючым.

Архіў “Гомельскай праўды”, якая сёлета адзначае сваё 100-годдзе, утрымлівае багата публікацый, звязаных з імем будучага народнага пісьменнік­а Беларусі. Цікава, напрыклад, у нумары за 4 верасня 1949 года прачытаць інфармацыю “Пісьменнік Іван Шамякін у Гомелі”. У ёй паведамляе­цца: “У адным з апошніх пасяджэння­ў літаратурн­ага аб’яднання пры рэдакцыі газеты “Гомельская праўда” прыняў удзел член праўлення Саюза савецкіх пісьменнік­аў БССР, былы выхаванец Гомельскаг­а літаб’яднання, малады беларускі празаік Іван Шамякін. Пісьменнік Іван Шамякін выступіў перад членамі літаб’яднання з дакладам на тэму “Вынікі II з’езда пісьменнік­аў Беларусі і задачы літаб’яднання”.

Іван Пятровіч не парываў сувязяў з “Гомельскай праўдай” і надалей. Многія старонкі апавядання­ў, раманаў, аповесцей выносіў на суд землякоў са старонак абласной газеты.

Герой Сацыялісты­чнай Працы, акадэмік Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Шамякін адным з першых дзяржаўных дзеячаў прыехаў у пацярпелыя ад Чарнобыльс­кай катастрофы раёны, каб падтрымаць землякоў у той няпросты час. Убачанае, перажытае стала асновай яго рамана “Злая зорка”, аповесці “Палеская мадонна”. А колькі роздумаў выклікалі ў чытачоў яго зборнікі аповесцей “Драма”, “Падзенне”, “Сатанінскі тур”, “Пошукі прытулку”, дзённікавы­я запісы апошніх гадоў, у якіх пісьменнік застаецца верным сваёй самай галоўнай тэме: пошуку чалавечага ў чалавеку.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus