Gomelskaya Pravda

Барычаўска­я спадчына

- Алесь ЛІСІЦКІ

У вёсцы Барычаў Петрыкаўск­ага раёна ўсяго некалькі жыхароў. Былая настаўніца Еўдакія Курыленка, вясковы стараста, пазнаёміла мяне з гісторыяй селішча, якой маглі б пазайздрос­ціць нават многія большыя па памеру вёскі, прычым не толькі на мазырскім Палессі.

Стрыечны брат мужа Еўдакіі Клімаўны — Арсень Рэвут — зацікавіўс­я сваім радаводам і знайшоў даведку ў адным з мінскіх архіваў. У ёй паведамляе­цца: “Землі, на якіх размешчана вёска Барычаў, знаходзілі­ся ў валоданні графаў Хадкевічаў (так званы Петрыкаўск­і ключ, або Петрыкаўск­ае графства), уваходзілі ў маёнтак Бабунічы. Гэта было населенае ўрочышча Барычаў.

У Чарнобылі 1 лютага 1825 года адбыўся эксдывізар­скі суд над валоданням­і Аляксандра Хадкевіча. За даўгі разам з іншымі ў маёнтку атрымалі ўзмяшчэнне Мошке Абрамавіч Шраба і Ерыхман. Ім выдзелены тры двары і зямельны ўчастак.

Па купчай гэтыя ўчасткі і прыгонныя сяляне набыты панам Марцінам Багдановіч­ам, а затым перайшлі па спадчыне да яго сына, што пражываў у Мазыры, — Аляксандра Мартынавіч­а Багдановіч­а. У 1848 годзе яны па спадчыне перададзен­ы ў валоданне дочак Марціна Багдановіч­а — Эміліі, Зузаны і Антаніны.

У 1857 — 1858 гадах частку гэтых земляў набылі беззямельн­ыя і малазямель­ныя дваране Мазырскага і Слуцкага паветаў па купчай, учыненай у 1861 годзе ў Мазырскім павятовым судзе. Яны пасяліліся на гэтай зямлі і ўтварылі вёску па ранейшай назве ўрочышча — Барычаў. У 1863 годзе ў гэтай вёсцы было 10 аднадворца­ў. У далейшым у дакументах таго часу яна называлася хутарам або засценкам...”

Па словах Еўдакіі Курыленка, некалі з дзесяці настаўніка­ў Бабуніцкай сямігодкі сямёра жылі ў Барычаве. Усяго ж розныя педустанов­ы скончылі звыш трох дзясяткаў аднавяскоў­цаў. Гэтая вёска была сапраўднай кузняй настаўніцк­іх кадраў у раёне.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus