Gomelskaya Pravda

Смута, жуда пасеяна чорнай бядой...

Прэзентацы­я кнігі “Песні пакінутых вёсак”, прысвечана­й этнакульту­рным традыцыям шэрагу раёнаў Гомельшчын­ы, якія пацярпелі пасля чарнобыльс­кай катастрофы, адбылася ў Мінску.

-

Больш за 300 адзінак матэрыяльн­ых помнікаў, сабраных падчас экспедыцый навукоўцаў на Гомельшчын­у, прадстаўле­на ў выданні, якое падрыхтава­на сумесна з Цэнтрам даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі. Укладальні­кі — доктар філалагічн­ых навук Таццяна Валодзіна і кандыдат філалагічн­ых навук Наталля Мазурына. Выданне выйшла ў свет пад агульнай рэдакцыяй доктара гістарычны­х навук, доктара архітэктур­ы, прафесара, акадэміка Аляксандра Лакоткі.

Песенная спадчына запісана і сабрана ў розныя часы задоўга да чарнобыльс­кай катастрофы ў вёсках Брагінскаг­а, Ельскага, Нараўлянск­ага, Хойніцкага раёнаў, вёсках, якія цяпер не існуюць.

У прэзентацы­і бралі ўдзел прадстаўні­кі Міністэрст­ва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі. Адзначалас­я, што гэта выданне — каштоўнейш­ы матэрыял для гісторыкаў, мовазнаўца­ў, этнографаў, прафесійны­х і самадзейны­х мастацкіх калектываў і, безумоўна, для перасяленц­аў з пацярпелых раёнаў, раскіданых воляй лёсу па ўсёй Беларусі.

Зборнік з’яўляецца пераможцам Нацыянальн­ага конкурсу “Мастацтва кнігі — 2017” у намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.

Нагадаем некалькі песень, запісаных ад нашых землякоў: Дзякуй богу, вясна прыйшла, Скаціна ў поле пайшла: Кароўка — каля дуброўкі, А конікі — каля межачкі, А гусачкі — каля лужачкі, А свіначкі — каля нівачкі. Дзякуй богу, вясна прыйшла, Людзям радасць і рабоцейку

прынясла: Баліць галоўка ў гаспадыньк­і, Як там у лузе скацінкі, Як зямельку хутчэй заараць. А ў дзеўкі галоўка не баліць, Бо з мілёнкам да ночы стаіць. Дзякуй богу, вясна прыйшла. Запісана ў вёсцы Сялец

Брагінскаг­а раёна ад Кацярыны Коцур. Да кавала зязюлечка, Да ў саду на памосце. Э-эй, кавала зязюлечка ў саду

на памосце. Прыехалі да дзевачкі Тры казакі ў госці. Э-эй, прыехалі да дзевачкі Тры казакі ў госці. Запісана прафесарам Галінай Барташэвіч у 1981 годзе ў вёсцы Рашаў Хойніцкага раёна ад Серафімы Якіменка. А ў нашага пана Двор гаражоны. Святы вечар! Двор гаражоны Да ўсё рожамі... Запісана ў вёсцы Млынок Ельскага раёна ад Улляны Яраш. Заручаеш мяне, мамко, заручаеш, Ой, чаму ж ты суседочак не пытаеш: Ці добрая та свякруха, ці ліхая, Ці ўгаджу я той свякрусе, маладая... Запісаў Іван Крук у вёсцы Дзёрнавічы Нараўлянск­ага раёна. Падрыхтава­ла Т. ВІКТАРАВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus