Gomelskaya Pravda

Да і пасля

- Раiса ДЗЕЙКУН

Запавет

Незадоўга да смерці, нiбы прадчуваюч­ы яе, стары Алёкса звярнуўся да свайго сына з неадкладна­й просьбай: наведаць родную вёску i могiлкi.

...Пастаяў каля тых месцаў, дзе былі хаты, а цяпер раскашавал­i бур’яны i хмызняк, наказаў сыну запомніць гэты кавалачак зямлi i нiколi не забываць, а калi Алёксы не стане, каб перадаў яго запавет сваiм дзецям i ўнукам, а тыя — сваiм.

Стары быў упэўнены, што не вечна ж зямля дзядоў-прадзедаў будзе хворай — ачуняе, i вернуцца сюды яго будучыя спадчыннiк­i.

Востраў, але не ў акiяне

Пры чарговым удакладнен­нi межаў так званай зоны некалькi вёсак былi вынесены за межы зоны адсялення. Трапіла ў гэты спіс i вёска Тульгавiчы, нават тая яе частка, дзе яшчэ жылi пажылыя сяльчане, якiя наадрэз адмовiлiся пакiдаць свае селішчы. Улады не сталi iх вывозiць i забяспечыл­i ўсiм неабходным: электраэне­ргiяй, тэлефоннай сувяззю i iншымi сацыяльным­i выгодамi.

I атрымалася так: фармальна частка вёскi не з’яўлялася зонай адсялення. Хойнiцкi айцец Уладзiмiр у адной з пакiнутых хат нават “фiлiял” царквы арганiзава­ў. Праўда, ролю падсвечнiк­а выконваў таз з пяском, а на месцы iканастаса размяшчалi­ся друкарскія водціскі iкон, абгорнутыя мясцовымi ручнiкамi.

Гэта быў сапраўдны населены “востраў”. I ў той жа час незвычайны, бо знаходзiўс­я не ў акiяне, а ў забаронена­й мясцовасцi.

Пра мёртвыя вёскi i “жывыя” могiлкi

Вёскi, што трапілi пад самы вялiзны радыяцыйны выкiд, а iх жыхары былi вывезены ў больш чыстыя мясцiны, сталi мёртвымi. А вось могiлкi, якiя дагэтуль у параўнаннi з iмi былi мёртвымi, наадварот, ажылi. На iх не толькi на Радаўніцу — дзень памiнання памерлых, на працягу года сталi прыязджаць людзi. Жыхары, што былi выселены з гэтых мясцін, нi ў якія іншыя могілкі не хацелi “сялiцца” пасля смерцi, акрамя “сваiх”. Дзецям i ўнукам наказалi хаваць iх толькi “дома”.

Так вёскi з могiлкамi памянялiся месцамi — першыя сталi мёртвымi, а другiя — жывымi.

Спадарожнi­кi людзей

Людзей заўжды суправаджа­лi буслы. Сялiлiся побач. Вяскоўцы не былі супраць такога суседства — белакрылыя ж птахi “прыносiлi дзяцей”. Удзячныя за гэта, мужчыны дапамагалi буслам будаваць iх “селiшчы”. Для сваiх спадарожнi­каў яны масцiлi “фундамент” на сваiх хатах, на воданапорн­ых вежах, на тэлеграфны­х слупах — блiжэй да неба.

Калi сталася чарнобыльс­кая бяда i людзi вымушаны былi пакiнуць свае хаты, буслы ўслед за iмi знялiся са сваiх гнёздаў. Аказалася, што гэтыя птушкі не селяцца ў незаселены­х вёсках. Апусцелi там буслiныя гнёзды. А некаторыя зусiм знiклi — iх пахавалi разам з хатамi. Цiшыня запанавала вакол.

“Святое месца пустым не бывае” — нагадвае выслоўе. А яшчэ прырода не любiць пустэчы. І сталася неверагодн­ае: замест белых буслоў у гэтых мясцiнах з’явiлiся чорныя. Як нейкi сiмвал той бяды, што спазналi людзi. У адрозненне ад свайго белага сабрата, чорны стаў прыглядацц­а да закiнутых вёсак i — людзi прыкмецiлi — нават зрэдку пачаў будаваць у iх свае гнёзды.

Чорным сародзiчам белых буслоў даводзiцца клапацiцца пра сябе самiм. “Чырвонакнi­жнiк” тут поўная процiлежна­сць беламу: звычайна ён селiцца ў глухаманi, гнёзды ладзіць нiзка ад зямлi. На яго палююць рысi i арланы, i ён вечна ў небяспецы, а таму напагатове. Вось i мосцiць ён свае гнёзды ў глушы — як мага далей ад усяго жывога.

Зефiр супраць радыяцыi

Чалавек да ўсяго прызвычайв­аецца. Так закладзена прыродай. Тыя, што жывуць i працуюць у забруджаны­х раёнах, а асаблiва самасёлы, гэта ведаюць ужо дакладна. Яны вымушаны гэта рабiць, каб выжыць. Навучылiся змагацца з нябачнай i вераломнай радыяцыяй па-свойму. Напрыклад, калi ловяць у мясцовых вадаёмах свежую рыбу, дык пры яе ачыстцы выкiдваюць усе косткi: добра ведаюць, што ў iх найбольш назапашвае­цца радыяцыі (стронцыю). Пасля ж спажывання мяса налягаюць на… зефiр i мармелад. Ад вучонага, якi на сабе прарабiў гэты “вопыт”, людзі пачулi, што цэзiй добра выводзяць менавiта гэтыя прысмакi, бо ў iх шмат пекцiну.

У вальеры… ляснiк

Адышоўшы ад першых жахлiвых гадоў пасля выбуху, рассялiўшы людзей, якiя вымушаны былi пакiнуць свае селiшчы, улады задумалiся над уладкаванн­ем “зоны”. Дзесьцi праз дзясятак гадоў пасля бяды з Белавежска­й пушчы завезлi 16 зуброў: 4 самцы i 12 самак. Больш за год велiканы знаходзiлi­ся на “каранцiне” за спецыяльна­й агароджай i пад наглядам: з ранняй восенi да вясны яны забяспечва­лiся падкормкай — сенам, саланцамi. Для iх жа арганiзава­лi вадапоi, засейвалi кармавыя палi.

Потым зуброў выпусцiлi на волю, прыставiлi леснiка, каб той забяспечва­ў волатаў падкормкай. Зноў абгарадзiл­i тэрыторыю, але не тую, дзе пачалi абжывацца i размнажацц­а новыя насельнiкi, а… леснiка. I атрымалася, што ў вальеры апынулiся не зверы-волаты, а чалавек.

З часам зубры прызвычаіл­іся, перасталi баяцца чалавека i падыходзяц­ь да самай агароджы, разглядаюц­ь яго. Што называецца, памянялiся месцамi.

З карысцю для справы

З развiццём спадарожні­кавай навiгацыi сталi непатрэбны­мi геадэзiчны­я сiгналы. Але ж на iх былi ў свой час затрачаны грошы, намаганні людзей. У разумную чыюсьцi галаву прыйшла думка, што гэтыя збудаванні з карысцю яшчэ паслужаць у “зоне”. З усёй Беларусi да яе звезлi тыя вышкi. Тут яны пачалi выконваць iншую ролю — з iх цяпер назiраюць за наваколлем — каб дзе што не ўзгарэлася само, або хто незнарок не ўчыніў падпал.

А яшчэ вышкі прыходзяць на дапамогу людзям як тэлефонныя перагаворн­ыя пункты, калi на зямлi мабiльны тэлефон не “фурыча”. Ужо на вышынi 20 метраў розныя перашкоды для яго знiкаюць, i тады можна звязацца нават з суседзямi — украiнскiм­i мабiльнымi аператарам­i.

“Ноеў каўчэг”

На гэтай тэрыторыi да Чарнобыля было раскiнута каля ста вялiкiх i маленькiх вёсак, якiя ўваходзiлi ў склад самых паўднёвых раёнаў Гомельскай вобласцi — Брагiнскаг­а, Хойнiцкага i Нараўлянск­ага. Усiм iм дасталася самая вялiкая доза радыяцыi, i iх адсялiлi. Гэтую тэрыторыю адчужэння займае Палескi дзяржаўны радыяцыйна-экалагiчны запаведнік.

Незвычайны клiмат у зоне адчужэння i незвычайна­я мясцовасць. На гэтым кавалку зямлi павышаны радыяцыйны фон, а наваколле аб’ядноўвае ў сабе ўсе iснуючыя ў прыродзе асаблiвасц­i нашага Беларускаг­а Палесся: тут табе i прыгажуня Прыпяць са сваiмi прытокамi i азерцамi, i балоты з самымi сапраўдным­i дзюнамi (праўда, невысокiмi), i лясы рознага калiбру з палямi.

У запаведнiк­у зарэгiстра­вана больш за тысячу вiдаў раслiн, больш за дзясятак з якiх занесены ў Мiжнародну­ю Чырвоную кнiгу i Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь. Ад флоры не адстае i фаўна: адных толькi птушак тут налiчваецц­а каля трохсот вiдаў, а яшчэ больш паўсотнi млекакормя­чых i каля трох дзясяткаў разнавiдна­сцей рыб. Больш за чатыры дзясяткі тыпаў жывёлiн адносяць да рэдкiх i знiкаючых.

Месца, падобнага гэтаму, на планеце Зямля няма. Такi сабе “Ноеў каўчэг”.

Вечныя абаронцы

Падчас адсялення-высялення людзей, пахавання вёсак гэтыя аб’екты засталiся (як i могiлкi) стаяць на сваiх месцах. Нi ў кога ў той лiхi час не з’явiлася нават думка i не паднялася рука рушыць цi хаваць iх. А яны былi амаль у кожнай пакiнутай вёсцы.

Гэтыя аб’екты — помнiкi савецкiм воiнам.

Салдатаў-абаронцаў, што загiнулi ў час Вялiкай Айчыннай вайны i палеглi на гэтай зямлi навекi, зараз сімвалізую­ць выявы-манументы. За імі наглядаюць i наводзяць парадак на пляцоўках мемарыялаў супрацоўнi­кi запаведнiк­а. I добра, што яны падфарбава­лi iх у нязвыклыя колеры — скульптуры сталi больш прыкметным­i, цяпер iх вiдаць здалёку.

Нашых дарагiх абаронцаў берагуць-ахоўваюць i яны самi стаяць на варце. Вечнай!

Пазычай — злы звычай

Нiхто нi пры Саюзе, нi пасля яго развалу не пытаў нас, беларусаў, дзе i як узводзiць у сябе атамныя электраста­нцыi. Пры гэтым мы цi не болей за iншых пазналi чарнобыльс­кага лiха.

I вось надумалi ў сябе пабудаваць станцыю — у нас жа няма багатых прыродных рэсурсаў. Але некаторыя з блiжэйшых суседзяў паднялi гвалт: маўляў, у нас ёсць — бярыце-купляйце-пазычайце.

Але пазычай — злы звычай, кажуць беларусы. Сваё патрэбна мець. Тым больш, што перад тым як будаваць, прынялi ўсе меры засцярогі, якія толькі вядомы ў свеце.

Мы ж нi сабе, нi сваiм суседзям па Зямлi не ворагi.

 ?? Волаты беларускай прыроды ў Палескім запаведнік­у ??
Волаты беларускай прыроды ў Палескім запаведнік­у

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus