Gomelskaya Pravda

Апошняе лета дзяцінства

-

ЖЫТКАВІЧЫ. На галоўнай плошчы горада выпускніко­ў 12 школ раёна ўрачыста правялі ў дарослае жыццё. Старшыня райвыканка­ма Дзмітрый Гайкевіч уручыў адзінаццац­ікласнікам залатыя медалі. Сёлета свае веды падцвердзі­лі 23 вучні — рэкордная колькасць за апошнія гады. Прычым 13 узнагарод атрымалі навучэнцы галоўнай кузні выдатнікаў — гімназіі імя А. Ліхоты. За актыўную грамадскую работу, поспехі ў творчасці і спорце таксама адзначылі каля трох дзясяткаў выпускніко­ў раёна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus