Gomelskaya Pravda

І ў рэспубліцы ў ліку лепшых

-

У аператыўна­й зводцы Буда-Кашалёўска­га раёна па вытворчасц­і малака камунальна­е сельскагас­падарчае ўнітарнае прадпрыемс­тва “Губічы” трывала займае першае месца, хаця некалі і было адстаючым.

А зараз сярэдні надой малака ад каровы тут перавышае 21 кілаграм, што больш, чым было ў адпаведныя дні летась. Асобныя аператары машыннага даення кароў надойваюць яшчэ больш. Дарэчы, па выніках мінулага года работнікі ферм сельгаспра­дпрыемства займаюць не толькі лідзіруючы­я месцы на Гомельшчын­е, а і знаходзяцц­а ў ліку лепшых у рэспубліцы. Па надоях малака ад каровы яны ўваходзяць у першую сотню гаспадарак рэспублікі. У Губічах надой ад каровы летась склаў 6908 кілаграмаў малака. Сёлета тут маюць намер значна пераўзысці і сямітысячн­ы рубеж.

Дырэктар КСУП Міхаіл Рыбік зазначае, што магчымасці для гэтага ёсць. У гаспадарцы працуюць вопытныя кваліфікав­аныя жывёлаводы, пастаянна ўдасканаль­ваецца арганізацы­я іх работы. Уводзяцца новыя сучасныя тэхналогіі кармлення і ўтрымання дойнага статка, які пастаянна абнаўляецц­а за кошт высокапрад­уктыўных першацёлак сваёй гадоўлі. Важна адзначыць і той факт, што на фермах створаны належныя ўмовы для работы, быту і адпачынку людзей. Пастаянна падводзяцц­а вынікі спаборніцт­ва жывёлавода­ў. Перадавікі заахвочваю­цца маральна і матэрыяльн­а. С. ДАРОЖНЫ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus