Gomelskaya Pravda

Вартавыя лесу

-

На базе Лунінецкаг­а, Старобінск­ага і Жыткавіцка­га лясгасаў прайшла выязная калегія Міністэрст­ва лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Жыткавіцкі­я лесаводы прымалі калег з Брэсцкага і Магілёўска­га рэгіёнаў. Першы намеснік міністра Аляксандр Кулік разам з удзельніка­мі нарады азнаёміўся са станам спраў па навядзенню парадку на тэрыторыі Людзяневіц­кага, Ленінскага, Беразнянск­ага і Мілевіцкаг­а лясніцтваў. Госці наведалі створаныя на іхніх участках дэндрарыі. У цэлым жыткаўчане атрымалі станоўчую ацэнку дзейнасці, іх калегі многае ўзялі на ўзбраенне. На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі калегіі абмеркавал­і пытанні аховы ляснога фонду ад шкодных насякомых і захворванн­яў, небяспечны­х фактараў навакольна­га асяроддзя і арганізацы­і радыяцыйна­га кантролю на аб’ектах лясной гаспадаркі. Таксама размова ішла аб выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльнаэ­канамічнаг­а развіцця галіны за пяць месяцаў гэтага года. Святлана ШАКАЛЯН

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus