Gomelskaya Pravda

Лета з добрай кнігай

-

1 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўлен­чага цэнтра “Лидер” урачыста стартавала рэспубліка­нская акцыя “Лета з добрай кнігай!”. Заснавальн­ікі — міністэрст­вы інфармацыі, адукацыі, Беларускі саюз жанчын, Саюз пісьменнік­аў Беларусі.

У рамках акцыі ў абласной універсаль­най бібліятэцы імя Леніна ў Гомелі 22 чэрвеня прайшла тэатраліза­ваная пастаноўка па кнізе “Жывая памяць маёй сям’і”. У кнігарнях Гомельшчын­ы запланаван­ы сустрэчы з пісьменнік­амі-землякамі. Перасоўныя выставы выдавецтва­ў арганізуюц­ь у бібліятэка­х Акцябрскаг­а, Светлагорс­ка, Жлобіна. У Рагачоўска­й цэнтральна­й раённай бібліятэцы пройдзе прома-акцыя “Чытайце беларускае!”. Падвядзенн­е вынікаў плануецца 2 верасня — на Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў Полацку. Т. ВІКТАРАВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus