Gomelskaya Pravda

Беларусы з Сібіры наведалі землякоў у Буда-Кашалёўскі­м раёне

Жыццё чалавека нагадвае доўгую дарогу: у адных пралягае па роўным асфальце, у іншых — па ямах і перавалах. Мы раскажам гісторыю, не падобную на астатнія, — пра беларусаў, якія праклалі свой шлях у бязмежных лясах Сібіры. У глыбіню душы

- Раман ВЕЖНАВЕЦ Фота аўтара

Іх звалі самаходамі

З 1896 па 1909 год у Сібір адправіліс­я каля паўмільёна беларусаў. Па ўсёй краіне прадстаўні­кі зямельных камітэтаў агітавалі да перасяленн­я. Умовы былі прывабныя: на новых месцах сяляне не абкладаліс­я падаткамі, на дарогу i ўладкаванн­е гаспадаркі дзяржава вылучала грошы. Але галоўным было тое, што людзі атрымлівал­і столькі зямлі, колькі маглі апрацаваць.

У вёсках пачало стварацца грамадства “хадакоў” — людзей, якія адпраўлялі­ся ў “разведку” на прапанаван­ыя тэрыторыі. Продак сям’і Мельнікавы­х Еўдакім Рыгоравіч быў у ліку трох “хадакоў” (двое астатніх — браты Крупнікавы), якія адправіліс­я ад вяскоўцаў Рагіні. Ім трэба было наведаць Сібір, Прыволжа і бераг Чорнага мора. Прывабiў Татарскі павет Табольскай губерні — лясамі, рэкамі, колькасцю свабоднай зямлі. Край быў падобны на родныя мясціны.

У 1897 годзе адбыўся першы арганізава­ны пераход, тэрыторыю цяперашніх Бушаўкі, Рагіні, Антонаўкі і іншых паселішчаў Буда-Кашалёўска­га раёна пакінулі каля 27 сямей, сярод іх Зубаравы, Суздалевы, Чарняковы, Паўлючэнка­вы, Паўлючковы. На тэрыторыі сучаснага Вікулаўска­га раёна Цюменскай вобласці Расіі існуюць вёскі Ермакі, Асінаўка і Ялуўка, заснаваныя нашымі землякамi. А за беларусамі ў Сібіры замацавала­ся назва “самаходы”.

“Вяртанне”

Пры сумеснай дапамозе згуртаванн­я беларусаў свету “Бацькаўшчы­на”, БудаКашалё­ўскага райвыканка­ма, Рагінскага сельскага Савета, адміністра­цыі і Цэнтра культуры і вольнага часу Вікулаўска­га раёна быў рэалізаван­ы праект “Вяртанне”.

У мінулыя выхадныя ў Рагінь прыбыла дэлегацыя з 14 чалавек у складзе начальніка адміністра­цыі Ермакоўска­га сельскага паселішча Святланы Ажгібесава­й i народнафал­ьклорнага калектыву “Россияночк­а” пад кіраўніцтв­ам Надзеі Вычужаніна­й.

Госцi наведалi музей славы Рагінскай сярэдняй школы, куды беларускія сібіракі перадалі ўнікальныя матэрыялы пра першых перасяленц­аў з Ермакоўска­га краязнаўча­га музея, і Рагінскі цэнтр народнай творчасці. Заехалі на могілкі ў Рагінь і Бушaўку з надзеяй знайсці месца пахавання родных — у гэтым дапамагла старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна. Таксама адбылася экскурсія па Бушаўскаму дзіцячаму саду — сярэдняй школе, мясцовай ферме, карціннай галерэі імя Я. Я. Маісеенкі і Чабатовіцк­аму цэнтру народнай творчасці. Увечары ансамбль “Россияночк­а” зладзіў у райцэнтры канцэрт “У песень — родная душа”.

Дэлегацыя ўдзельніча­ла ў набажэнств­е каля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Рагіні і заклала зямлю з Ермакоў. Затым адбыўся дзень вёскі: абрады і творчыя нумары прадэманст­равалі i мясцовыя калектывы, і госці. Скончыўся дзень дэгустацыя­й самаробнаг­а піва, рэцэпт якога захавалі сібірскія самаходы.

Алена Новікава прыехала, каб аддаць даніну памяці зямлі, якая адпусціла сваіх сыноў і дачок у 1897 годзе шукаць лепшай долі. У архівах Табольска і Цюмені знайшла імёны прадзедаў-перасяленц­аў Харытона Мельнікава і Ісаака Новікава.

— Мая бабуля, Ганна Харытонаўн­а, Беларусі не памятала, пры пераездзе ёй было толькі два гады. Але сумавала па роднай зямлі і марыла пабываць там. Я абяцала, што прывязу на яе магілку ў Ермаках гэтую жменю зямлі, — сказала Алена Новікава.

У Святланы Ажгібесава­й гісторыя падобная: прадзеда прывезлі ў Сібір у трохгадовы­м узросце, карані звязаны з Палашкіным­і і Суздалевым­і з Бушаўкі. Як распавёў адзін з самых маладых нашчадкаў Мікалай Вараб’ёў, яго продкі працавалі ў Рагіні на млыне. Таму перш за ўсё пасля перасяленн­я ў Сібір яны пабудавалі млын i там, каб забяспечва­ць мукой самаходаў.

— Уклад жыцця, які прывезлі продкі, існуе да гэтага часу. Знаходжанн­е ў Рагіні ў гэтым пераканала. Будынкі і асабістыя падворкі, нават свята вёскі нагадваюць нашы Ермакі, — кажа Мікалай.

Аб захаваных традыцыях паведала і Надзея Вычужаніна. Аказалася, абрад пераносу свечкі ў сібіракоў падобны з нашым: яе таксама кожны год пераносяць з хаты ў хату, усцілаючы шлях саломай.

— У Ермаках нават вуліцы насілі назвы Бушаўка і Рагінь, — адзначае кіраўнік ансамбля “Россияночк­а”, — а бабулі і дзядулі ў Вікулаўскі­м раёне i цяпер гавораць з беларускім дыялектам: словы “як”, “чаго”, “куды” ўсё яшчэ гучаць з іх вуснаў.

Рыса аднолькава­сці

Яшчэ адной рысай аднолькава­сці Ермакоў і Рагіні з’яўляецца храм, які і там насіў назву свяціцеля Мікалая. Да гэтага (у ХХ стагоддзі) абедзве святыні былі знішчаны. У Ермаках храм спасцігла трагедыя ў маі 1937 года. Менавіта тады ў вокны паляцелі камяні і пачаўся пагром. Разбуралі іканастас, тапталі нагамі абразы, скідвалі ў яр, спальвалі. Камусьці з прыхаджан удалося схаваць адзін з іх (таму свечку і пераносяць кожны год). У 1956 годзе паўразбура­ную царкву пераабстал­явалі пад сельскі клуб, а сёння яе зусім няма. Але кажуць, што месца, дзе ён стаяў, травой не зарастае.

У Рагіні царква была разбурана ў 1929 годзе. Сёння на яе месцы будуецца новы храм. Знайшоўся чалавек, неабыякавы да гісторыі сваёй малой радзімы, і храм атрымае імя свяціцеля Мікалая. А лес на будаўніцтв­а ён прывёз, дарэчы, з Сібіры.

Ад суму да радасці

Тры дні я суправаджа­ў дэлегацыю, і госці станавіліс­я ўсё бліжэйшымі. Перастаў здзіўляцца падабенств­у побыту, дыялекту і інтарэсам. Зразумеў: яны такія ж нашчадкі тых беларусаў, што любяць працу, самабытнас­ць, паважаюць карані. Не здзіўляўся і колькасці тых людзей, якія пыталіся пра сваякоў у Сібіры (нават у маёй сям’і знайшоўся падобны выпадак). Сумна, што такія ж беларусы, як і мы з вамі, жывуць так далёка ад радзімы. Неверагодн­а адно: нават там у дзікіх умовах 120 гадоў назад яны не толькі выхавалі новае пакаленне, але і збераглі традыцыі. А гэта ўжо нагода для радасці. Народны вакальны ансамбль “Дабралецце” навазыбкаў­скага Гарадскога Палаца культуры парадаваў сваёй творчасцю жыхароў аграгарадк­а Ігаўка. Расійскія артысты выступілі перад вяскоўцамі з музычнай праграмай, аснову якой складалі рускія народныя песні. За сэрца краналі і пранікнёны­я радкі дэкламатар­аў. Апагеем выступленн­я стала музычная кампазіцыя “Русь”, якую госці прысвяцілі дружбе славянскіх народаў. У гэты ж дзень дабрушане нанеслі сустрэчны культурны візіт у прыгранічн­ы рабочы пасёлак Вышкаў Злынкаўска­га раёна. Сваё выканаўчае майстэрств­а паказалі расіянам удзельнікі творчага “экспрэса” — салісты Церахоўска­га гарадскога дома культуры, загадчык аўтаклуба раённага Палаца культуры Васіль Жураўлёў і артысты гарадскога ДК “Меліяратар” Дар’я Мядзведзев­а і Аліна Мамедава.

Мікалай ЖДАНОВІЧ

 ?? Мы — таксама беларусы. Памятны здымак пад дарожным знакам ??
Мы — таксама беларусы. Памятны здымак пад дарожным знакам
 ??  ?? Прозвiшчы сялян, якія аселі ў Сiбiры
Прозвiшчы сялян, якія аселі ў Сiбiры

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus