Gomelskaya Pravda

Пастаю ў садочку ля роднае хаты...

- Тамара КРУЧЭНКА

Згадваецца, як у канцы мінулага стагоддзя рэдакцыя “Гомельскай праўды” сумесна з абласным аддзяленне­м пісьменніц­кай арганізацы­і праводзіла першы творчы конкурс літаратара­ў імя Івана Мележа. Свае апавяданні даслаў і педагог з Жыткаўшчын­ы Уладзімір Гаўрыловіч. Журы заўважыла тады палескі каларыт прозы, моўнае багацце твораў, аўтар стаў лаўрэатам у намінацыі “проза”.

Да свайго 50-годдзя Уладзімір Гаўрыловіч падышоў з салідным творчым багажом: пабачылі свет 17 яго кніг — проза, публіцысты­ка, драматургі­я. Уладзімір Мікалаевіч ужо звыш дзесяцігод­дзя з’яўляецца старшынёй Гомельскаг­а абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі, якое аб’ядноўвае 60 чалавек. Па-паляшуцку, з поўнай самааддача­й, Гаўрыловіч цягне творчую суполку за сабой, ініцыіруе праекты, вынікам якіх з’яўляецца плённае супрацоўні­цтва з літаратара­мі суседніх краін, выданне сумесных кніг у братняй Расіі.

Кіраўніцтв­а грамадскай арганізацы­яй, работа ўласным карэспандэ­нтам газеты “Беларускі час” па Гомельскай вобласці займаюць шмат часу, аднак наш зямляк і да юбілею напісаў новы твор — раман пад назвай “Палешукі”. Гэта сведчанне таго, што аўтар застаецца верным галоўнай сваёй тэме — жыццю палескай вёскі. Гаўрыловіч годна доўжыць класічную традыцыю народных пісьменнік­аў Беларусі Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Уладзімір Мікалаевіч часта бывае ў роднай вёсачцы Вятчын на Жыткаўшчын­е. Малая радзіма падпітвае, надае сіл для здзяйсненн­я жыццёвых і творчых планаў.

З юбілеем! Здароўя, дабрабыту і новых яркіх кніг!

 ??  ?? Уладзімір Гаўрыловіч выступае на свяце Баяна ў старажытны­м Трубчэўску на Браншчыне
Уладзімір Гаўрыловіч выступае на свяце Баяна ў старажытны­м Трубчэўску на Браншчыне

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus