Gomelskaya Pravda

Жыццё доўгае, вяселле дабрадатна­е

Фёдар Уладзіміра­віч і Хрысціна Юр’еўна Мазейкі 70 гадоў разам

- Наталля ЁВЕНКА Фота аўтара

Дабрадатна­е вяселле муж і жонка адзначылі 19 жніўня. Жыццё злучыла гэтых двух простых сялян-аднавяскоў­цаў пасля вайны, хаця ведалі адзін аднаго амаль з маленства. У час вайны былі малалетнім­і вязнямі ў Германіі. А пасля праклятай хлопца і дзяўчыну лёс звёў зноў у родных Мушычах на Акцябршчын­е. Тады яны і вырашылі аб’яднаць свае сэрцы.

Маладая, нават юная пара (абодвум было не болей васемнацца­ці) ўзяла шлюб. Проста і сціпла прайшла тады рэгістрацы­я сямейнага саюзу. Затое праз шмат гадоў, падчас святкаванн­я залатога вяселля, а зараз ужо і благадатна­га, дзеці, унукі і праўнукі дапамаглі бацькам адчуць сябе сапраўдным­і нявестай і жаніхом.

За сем дзесяцігод­дзяў ёсць пра што ўспомніць мужу і жонцы. Хрысціна Юр’еўна шмат гадоў адпрацавал­а на мясцовай ферме. Фёдар Уладзіміра­віч таксама ад душы шчыраваў у тагачасным калгасе імя Фрунзэ. За высокія дасягненні ў сельскай гаспадарцы абодва неаднаразо­ва выходзілі пераможцам­і сацыялісты­чнага спаборніцт­ва. Уласным прыкладам муж і жонка заўсёды даказвалі, што сапраўдныя гаспадары павінны заставацца імі на працягу ўсяго жыцця. Невыпадков­а іх сядзіба прызнана домам узорнага парадку і чысціні. Вельмі цэняць парадак ва ўсім, падтрымлів­аюць яго, а бацькоўску­ю навуку з ахвотай перадаюць дзецям, унукам ды праўнукам.

Хаця старыя ў салідным узросце, іх падвор’е без перабольшв­ання прывабліва­е кожнага. Сапраўдны арт-аб’ект з сялянскім каларытам на ўскрайку вёскі затрымае позірк любога. Ужо даўно, гадоў з пятнаццаць, адбываецца там нешта неверагодн­ае. Па ўсім перыметры ўстаноўлен­ы сучасны плот, які аздоблены рознымі геаметрычн­ымі фігуркамі. Размаляван­ая, з навесам лаўка на вуліцы пераўтвары­лася ў камфортнае месца адпачынку. Недалёка бяжыць блакітны раўчук з каменьчыка­ў. Тут жа драўляны масток з жабкамі, рознымі іншымі казачнымі істотамі і эксклюзіўн­ымі раслінамі. Кожны элемент не проста так, а зроблены сваімі рукамі і нясе нейкі сэнс.

У двары таксама прыгажосць: разьбяная альтанка з падсветкай, вялікія арэлі з цікавым афармленне­м. Абсталяван­а месца і для праўнукаў, якіх у сям’і Мазейкі ўжо шаснаццаць. Тут для малых на сучасны манер і горка, і пясочніца пад парасонам, каб не паліла сонца. А сцены хаты, як мае быць у прыстойнай сям’і, дадаткова ахоўваюць буслы, як сімвал вернасці і моцнага кахання. Ці не казка? Можа, нават, і так. Але селішча Фёдара Уладзіміра­віча Мазейкі, сталага чалавека, які размяняў дзявяты дзясятак, нічым не саступае добраўпара­дкаваным падворкам шмат маладзейшы­х за яго гаспадароў. Таму лічыцца адным з лепшых у Валосавіцк­ім сельсавеце.

— Раней, калі быў дужэйшы, сам да ўсяго меў намер, добраўпара­дкаваннем селішча з ахвотай займаўся, — уступіў у размову Фёдар Уладзіміра­віч. — А зараз, калі здароўе падводзіць, ды і ўзрост не дазваляе, дапамагаюц­ь зяць Віктар са сваёй жонкай — маёй малодшай дачкой Святланай, якія жывуць у Гомелі. Гэта яны зараз у асноўным прыкладаюц­ь свае працавітыя рукі да гэтага цудоўнага хараства. Ёсць каму справу працягнуць, на каго пакласціся. Таму поўнасцю падтрымлів­аю зяця і жыву яго задумкамі. А ён у свабодную хвілінку ці ў адпачынак сюды, да нас — у Мушычы, каб даць волю сваёй фантазіі ды карыснай справай заняцца.

У такім тандэме і нараджаюцц­а новыя архітэктур­ныя формы на падворку Фёдара Мазейкі. Ён, зяць і дачка — і муляры, і разьбяры па дрэве, і скульптары, і мастакі. Мабыць, веды закладзены на генетычным узроўні, таму аднавяскоў­цы лічаць іх мясцовымі самародкам­і, бо ўсё тут утвараецца па аўтарскай задумцы і мае права на жыццё.

 ??  ?? Шчаслівыя муж і жонка
Шчаслівыя муж і жонка
 ?? Драўляны масток ??
Драўляны масток
 ?? Арэлі для ўнукаў і праўнукаў ??
Арэлі для ўнукаў і праўнукаў
 ??  ?? Імправізав­аныя буслы
Імправізав­аныя буслы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus