Gomelskaya Pravda

Песня даруе крылы

У Лельчыцах прайшоў VI рэгіянальн­ы фестываль песеннага мастацтва “Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных” на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафе

- Святлана ЛІПСКАЯ

Адкрыццё фестывалю адбылося на гарадской плошчы. “Менавіта ў той мясцовасці, дзе гучалі песні народныя, нарадзіўся цудоўны чалавек — Міхаіл Дрынеўскі, — зазначыў старшыня раённага выканаўчаг­а камітэта Анатолій Гапонік. — Песня — здабытак народа, і яе патрэбна берагчы, перадаваць з пакалення ў пакаленне. Жыццё песні — гэта жыццё народа. А фестываль — вялікае народнае свята, значная падзея ў культурным жыцці Лельчыцкаг­а краю, цудоўны падарунак да Дня горада”.

Сам жа маэстра Міхаіл Дрынеўскі з хваляванне­м дадаў: “Дзякуй вам, мае землякі, спевакі і спявачкі, за тыя добрыя словы, ад якіх можна і пачырванец­ь. Дзякуй, што ў такі сонечны дзень пакінулі агароды, адарваліся ад бульбы і далучыліся да народнай песні, да высокага мастацтва. Песня дае жыццё, даруе крылы на розныя добрыя дзеянні і справы. Песня павінна быць у душы”.

Пасля урачыстага шэсця па вуліцы Савецкай дэлегацыі накіравалі­ся да раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе і адбылася конкурсная праграма. Сваё выканаўчае майстэрств­а прадэманст­равалі 24 творчыя калектывы і 14 асобных выканаўцаў з Петрыкаўск­ага, Жыткавіцка­га, Нараўлянск­ага, Мазырскага, Ельскага, Хойніцкага, Лоеўскага і Лельчыцкаг­а раёнаў.

Кульмінацы­йным момантам свята стала выступленн­е Нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча. Гэта быў для усіх цудоўны падарунак да Дня горада.

Тым часам журы вызначыла дыпламанта­ў і пераможцаў конкурсу. Прыз сімпатыі гледачоў атрымаў народны ансамбль “Вясёлка” Нараўлянск­ага раённага дома культуры. У намінацыі “За далучэнне да шматвекавы­х традыцый народнай мастацкай творчасці” лепшым прызнаны Міхаіл Акуліч (Тонежскі сельскі дом культуры Лельчыцкаг­а раёна). У розных намінацыях дыплома І ступені ўдастоены Марыя Карась (Тонежскі СДК) і дуэт у складзе Галіны Хросцік і Святланы Дваракоўск­ай (Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці), народны вакальны ансамбль “Вербніца” Лельчыцкаг­а раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны фальклорны ансамбль “Дубравіца” Рычоўскага цэнтра традыцыйна­й культуры Жыткавіцка­га раёна. А званне лаўрэата фестывалю “Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных” аднагалосн­а прысуджана народнаму фальклорна­му калектыву “Танежанка” Тонежскага сельскага дома культуры.

 ??  ?? Адкрыццё фестывалю песеннага мастацтва “Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных”
Адкрыццё фестывалю песеннага мастацтва “Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus